У сеціве адбылася прэм’ера дэбютнага альбома пераможцаў фестывалю "Басовішча 2011" – гурта Yellow Power. У запісе дыска музыкам дапамагалі удзельнікі гуртоў Sinie Gory, Masque Noir, Tonqixod, Teleport, m, Markuts Band.
"Instant/Imhnenne" – другая работа Іллі Пуцікава, удзельніка гурта Yellow Power. Год таму музыка ўжо запісаў адзін альбом, але прэзентаваць яго публічна не наважыўся, бо, по яго словах, ён выйшаў "занадта personal".
Спрэчныя пераможцы "Басовішча-2011" – Yellow Power – жывыя і здаровыя, як ні дзіўна! Пра гэта сведчыць дэбютны сінгл, прэзентацыя якога адбылася на "Еўрарадыё". Тысячу долараў, якую гурт мусіў атрымаць у якасці прыза, яны не ўбачылі.