О проекте

Алесь Камоцкі "Вяровіца" (+аўдыё)

 
6,75
март, 2011
самиздат

Перезапись альбома "Псалмы і балады" (2000) на стихи Рыгора Бородулина при участии клавишника Александра Виславского (экс-"Песняры").

инфо

Музыка - Алесь Камоцкі
Вершы - Рыгор Барадулін

Алесь Камоцкі – вакал
Аляксандр Віслаўскі – клавішныя
Алег Змушка – гітара
Алена Віслаўская – скрыпка

Издание также включает книгу с фотографиями Дж.Кустандтера и стихами Р.Бородулина.

где взять

Приобрести можно в "Книжном салоне" (Минск, ул.Калинина 5) и на концертах (см. kamocki.livejournal.com).




мнения штатных экспертов

Сергей Будкин

оценка: 8,00

Камоцкі працягвае па-добраму здзіўляць. Пасля пераспеваў савецкіх поп-шлягераў "З бацькоўскай кружэлкі" і выкшталцонай "басановістай" праграмы "9" выканаўца выдаў альбом рэлігійных спеваў. Дакладней, перазапісаў недаацэненую праграму 11-гадовай даўніны "Псальмы і балады", складзеную з вершаў Рыгора Барадуліна.

У музычным плане Камоцкі ізноў згарнуўся, мінімізаваўшы выкарыстанне інструментаў да клавішаў (раз-пораз уступаюць яшчэ гітара з скрыпкай), але ў дадзеным выпадку гэта апраўданы крок. Тут найгалоўнейшым ёсць Слова, добрую частку дыска складае менавіта дэкламацыя псальмоў. Але лёгкае і ненавязлівае суправаджэнне робіць гэтую праграму сапраўднай музычнай з’явай, што выходзіць за межы звычайнага альбома рэлігійнай музыкі. Дзякаваць за стварэнне такой светлай і нязмушанай атмасферы варта клавішніку "Песняроў" Аляксандру Віслаўскаму, што ўклаў у "Вяровіцу" ўсю сваю акуратнасць і прафесіяналізм. Асобна ўзятыя шэдэўры з дыска – сёмы спеў ("Бачу вочы твае") і апошні трэк з дыска "Чужыя ідалы халодныя", узнёслы і прыджазаваны.

Падаецца, што вось-вось будзе далейшае шыкоўнае музычнае развіццё, але не: музыкі толькі ледзь кранаюць слухача асцярожным дотыкам, наўмысна пакідаючы недаказанасць (усе трэкі з альбома меншыя за тры хвіліны). Па выніку – у Камоцкага ізноў выйшаў самы светлы альбом году ў беларускай музыцы. Гэта той выпадак, калі наклад дыска выканаўцы мусіць налічваць не тысячу асобнікаў, а болей у дзясяткі разоў, каб прадаваўся ён паўсюдна – у гіпермаркетах і храмах. Гэта не проста хрысціянскія песні, гэта ўзор спяванай паэзіі, зробленай з густам, майстэрствам і душой. Камоцкага, да ўсяго, вылучае рэдкі для нашых краёў падыход да аздаблення свайго прадукту – у канверт акром дыска ўкладзеная кніга са здымкамі амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, які настолькі палюбіў Беларусь, што вывучыў мову, зачараваўся творамі Караткевіча і зрабіў фотасерыю, прысвечаную нашым рэлігійным святам.

Budzma.org


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Шчыра кажучы, разглядаць гэтае выданьне проста як музычны альбом для мяне не выпадае. Таму што тут неабходна казаць найперш пра сапраўднае культурніцкае выданьне, у якім ўласна музычны альбом – толькі адна з частак. Бо тут мы маем дачыненьне да сапраўднага Альбому, выданьня, роўных якому на беларускай прасторы было зусім няшмат. Абмяркоўваць дызайнэрскія вырашэньні гэтага насамрэч выдавецкага цуда ня буду. Адно што спадзяюся на тое, што яно будзе годна ацэнена. З часам. Не пры гэтай, зразумела, уладзе, для якой такія людзі, як дзядзька Рыгор і Алесь Камоцкі практычна не існуюць.

Гэтая праграма некалі ўжо запісвалася Алесем як "Псальмы" пад просты гітарны акампанэмент. І тое, што Камоцкі вярнуўся да яе, сьведчыць толькі пра тое, што літаратурная аснова праграмы ёсьць настолькі плённая ды сьвярбучая, што яна проста вымагае зноў і зноў спрабаваць па-новаму яе асэнсаваць. Што й адбылося.

І вось тут я асабіста трапляю ў надзвычай няпростую сітуацыю. Бадай што аніколі раней ацэнка ўласна музычнага матэрыялу не выклікала ў мяне такіх складанасьцяў. Па-першае, тэксты, зразумела, не пісаліся ў разьліку на тое, каб на іх падставе ствараліся песьні. Па-другое, сама форма вершаваных асноў ня надта каб заахвочвае для стварэньня разгорнутых (фарматных) аранжаванняў, што, канешне ж, абмяжоўвала і прастору дзеяньняў Камоцкага як аўтара музыкі. Вось чаму тут мы збольшага і атрымалі ў выніку гэткі "прыўкрашаны" варыянт па-сутнасьці бардаўскае творчасьці. Узяць хоць бы 16-ы трэк, у якім Камоцкага-барда не пачуе хіба што канчаткова глухі. Увогуле, калі ўзяць пад увагу гарманічныя вырашэньні асобных нумароў, дык асаблівай разнастайнасьці тут адзначыць не выпадае. Гэта можна было б яшчэ прыхаваць пад знаходлівымі аранжаваньнямі, аднак і тут вялікага палёту фантазіі не назіраецца. І такіх удалых нумароў, як 20-ы, ва ўсёй праграме ня так і шмат.

Ну надта ўжо сьпецыфічная праграма! Яна, яшчэ раз паўтару, яўна выходзіць па-за рамкі проста музычнага выданьня, таму што ўжо аднаго гучаньня голасу Рыгора Барадуліна зь ягоным знакамітым "Ойча наш" дастаткова, каб усялякія крытэрыі ацэнак адыйшлі некуды на вельмі далёкі план. Аднак тое, што альбом можа прэтэндаваць на вызначэньне "Найбольш важкае выданьне году" – для мяне асабіста бясспрэчна. Чаго ўласна пра музычны бок сказаць не магу, на жаль...

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Алесь Камоцкий решил перезаписать программу на стихи Бородулина, которые являются своего рода иллюстрациями к каноническим псалмам. Характер произведений не располагает к инструментальным излишествам – если в оригинале Камоцкий исполнял этот материал под гитару, то теперь в основном в сопровождении синтезаторных пассажей Александра Виславского. Авторская песня, марши, вальсы и немного джаза (заключительная "Пс.151").

Альбом достаточно специфичный не только в силу тематики и звучания. В определенном смысле это даже не совсем музыкальный продукт – здесь главное внимание держит на себе поэзия, слово. Диск звучит обезоруживающе просто и местами наивно, но при этом проникновенно. Так, как умеет это делать только Камоцкий – обращаясь ко всем на свете и к каждому конкретно.

Даже без учета изысканного оформления это не только редкий, но и достаточно удачный пример современного религиозного проекта на белорусском. Особенно на фоне распространенного нынче шаблонного христианского рока.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 6,00

Книжка со стихотворениями Рыгора Бородулина и фотографиями американского дипломата Джона Кунстадтэра, прилагающаяся к диску, заслуживает самой высокой оценки. Что касается альбома, то он, конечно, на любителя.

Алесь в последние годы копает во все стороны сразу, занимаясь и привычной для слушателя бардовской песней, и записывая советскую эстрадную классику с текстами, переведенными на белорусский, и вот теперь концептуальная программа. Музыкально все оформлено богаче, чем просто композиции Камоцкого, исполненные под гитару, но не так, чтобы уравнять счет собственно со стихами – скрипка, фоно и прочее живое и электронное служат, скорее, виньеткой, дополнительным украшательством к общей и нежной, и строгой, и горькой, и светлой картине прошлого, настоящего и будущего даже не жителя нашей страны, а человечества в целом. Польки, полонезы, приджазованное, классический городской романс.

Для домашнего внимания в кругу верующей семьи.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2011 года.

Выставить оценку можно зарегистрировавшись на Experty.by ИЛИ залогинившись на сайт с помощью данных вашего эккаунта на любой из следующих социальных сетей: Facebook, Вконтакте, Livejournal. Затем зайдите на эту же страницу и выберите нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

6.75
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.8 (4 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
8 pacyfik
7 MShmel
6 SeniaDm, GYdvin

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net