О проекте

Аляксей Шадзько адсвяткаваў юбілей і прэзентаваў 5 новых песень (+фота)

 

Аматар невялікіх утульных залаў з ляпнымі аздобамі пад столлю, Аляксей Шадзько даў у Мінску юбілейны канцэрт. Але ўзрост музыкі значэння не мае: Шадзько занадта любіць сябе, каб змяняцца, дзе б і калі б ён ні спяваў за апошнія 15 гадоў.

"Крытыкі мяне папракаюць гэтым. У нас жа, ведаеце, чым менш краіна – тым больш крытыкаў… – крыўдуе артыст. – А гэта ж добра, што нічога не змяняецца! –Значыць, усе 15 гадоў – якасны прадукт".

Трэба сказаць, адрэпетаваць юбілейную праграму музыкі не паспелі. Ды і як гэта было зрабіць, калі лідар "Сестры" піша песні ў Маскве, а астатнія музыкі запатрабаваныя ў дзясятку гуртоў, прычым не толькі ў Беларусі? У выніку большасць песень атрымліваецца імправізацыяй "на тэму". Музыкі пераглядаюцца паміж сабой: як граем далей?


Аляксей Шадзько


Косця Гарачы


Уладзімір Ткачэнка

– У нас так прынята: каб скончыць песню, трэба даць знак бубначу, – аджартоўваецца Шадзько. Гэта праўда: на сцэне гітарыст Уладзімір Ткачэнка, клавішнік Косця Гарачы і флейтыст Ігар Ляўчук, якіх хлебам не кармі, а дай зайграць сола.

– Як Масква? – пытаюцца ў юбіляра наўпрост з залі.

– Брудна! – адказвае Аляксей Шадзько.


Аляксей Шадзько


Ігар Ляўчук

"Сокі можа выціскаць усё, што заўгодна. І Лондан, і Парыж… А ў Маскве да мяне ўсе добра ставяцца. І ў мяне там ёсць улюбёная праца, якую я вучыўся рабіць. Гэтага мне цалкам дастаткова", – адказвае музыка на пытанне Еўрарадыё пра жыццё ў Маскве, пакуль на сцэне шчыруе Apple Tea.

Але госці сыходзяць, і на сцэне з’яўляецца беларускае ДДТ – гурт "Сестра". Шадзько спявае неспадзявана мала хітоў для юбілейнага канцэрта. Затое "правярае боем" адразу 5 новых песень. З якіх самая цікавая, бадай што, "Три диплома" – пра лёс блюзмэна, які ўсё жыццё займаецца іншай справай.

– Хопіць прыдурвацца, заспявайце сумнае! – перадаюць цыдулку з залі. Але сумнага гледачам даводзіцца пачакаць. Шадзько відавочна не хоча псаваць святочны настрой і выпраменьвае ўпэўненасць напалам з пазітывам.


Аляксей Шадзько


Аляксей Шадзько

– Заканчваем наш канцэрт. І я хачу, нарэшце… Можа, як-небудзь без "Маруси"? – спрабуе дамовіцца з гледачамі музыка.

– А што замест "Маруси"? Можа, "Радугу"? – запытаўся нехта з залі.

– "Радуга", між іншага, ужо была! – абураецца артыст. І, зразумеўшы, што ёсць у жыцці рэчы, якіх не пазбегнуць, зацягвае "Марусю". У адным з прыспеваў якой музыкам неспадзявана дапамагаюць гледачы, якія дагэтуль паводзілі сябе ціха-ціха.

"Маруся" атрымліваецца крыху больш павольнай, і таму яшчэ больш пафаснай, чым звычайна. І ўсё роўна пад гэтую песню прыгадваецца ўсё самае шчырае, што было ў жыцці. Гэтай бы светлай плямай канцэрту і скончыцца, але.... Аляксей Шадзько здрадзіў бы сабе, каб яшчэ раз не прыгадаў пра свой юбілей. Спецыяльна для якога і напісаў апошнюю песню.

Тэкст: Павел Свярдлоў, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net