О проекте

Антось Звычайны запісаў дэбютны EP (+слухаць)

 

Антось Звычайны – беларускамоўны рэпэр з Ваўкавыску, які днямі выдаў свой дэбютны ЕР з пяці трэкаў запісаны на студыі Nestanda Records (Мінск). "Гэты рэліз складаецца з аповесьцяў і раманаў, укладзеных у фармат некалькіх хвілінаў. Гэта гісторыі чалавека, які хаваецца ад людзкога холаду пад коўдрай, у сваім ўтульным сьвеце", – гэтак прадстаўляе сваю працу выканаўца.

У працы над трэкамі былі задзейнічаны таксама гарадзенскі рэпэр Last Bench і сьпявачка Яўгенія Шчарбакова. Ужывую Антось Звычайны пакуль выступаць не плянуе, затое працягвае актыўную працу ў студыі. Ужо запісаны цікавы дуэт з рэпэрам Angst, таксама гатовы матэрыял для новага міні-альбому, рэліз якога плянуецца на вясну 2016-га. Антось кажа, што плянуе ўразіць сваімі песьнямі нават тых слухачоў, якія дужа далёкія ад гіп-гопу.

Тэкст: паводле Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Беларускі лірычны рэп

+1
0
-1

Спадабалася. Вось так і трэба: лірычна, меладычна, не баючыся быць самім сабой, і працягваючы менавіта беларускі, а не замежны напрамак рэпа

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net