О проекте

Антось Звычайны запісаў рэп-альбом на вершы беларускіх паэтаў (+слухаць)

 

Беларускамоўны рэпер з Ваўкавыску Антось Звычайны прадставіў на Tuzin.fm альбом "Бел.літ. х Змрок", куды ўвайшлі трэкі на вершы Янкі Купалы, Уладзімера Караткевіча, Генадзя Бураўкіна, Максіма Танка, Анатоля Сыса і Кастуся Езавітава.

Вершы для свайго альбому Антось адбіраў у два этапы. На першым ён вылучыў каля 100 вершаў, якія яму найбольш спадабаліся па сэнсе, а зь іх ужо ўзяў канкрэтна тыя, якія лепш за ўсё клаліся на біт, супадалі з настроем і ў якіх атрымліваўся цікавы флоў. Безумоўна ролю адыгрывала і аўтарства – куды ж без Купалы, Караткевіча і Сыса.

Дзіўнаватую назву альбому "Бел.літ. х Змрок" Антось тлумачыць так: "Бел.літ. – гэта тое што блізка кожнаму жыхару Беларусі, так у школьных раскладах заняткаў пазначаецца беларуская літаратура, пры тым звычайна выкладаецца яна даволі сумна. Па выніку складаецца ўражаньне што гэта нешта адсталае, што гэта нейкі анахранізм. На сваім альбоме я спрабую паказаць нашу літаратуру з адваротнага боку. Гэты альбом для тых, хто не любіў бел.літ. у школе, альбо прагульваў урокі. Што да змроку, то гэта атмасфэра, якая пануе ў альбоме, атмасфэра цемры, бо ўсе трэкі на альбоме вельмі няпростыя, з унутраным канфліктам".

Праца Антося зьяўляецца першым у гісторыі гіп-гопу альбомам на вершы беларускіх паэтаў. Запіс і зьвядзеньне ўсіх трэкаў было зроблена на студыі Nestanda rec. Музыка да трэкаў належыць (у парадку трэкаў): Deiwtodsi, B Δ R N Δ C Ł E B Ø Ï, "И дельфины…", Owl Vision, Cosmastly, gin$eng, ritmo.

Ужывую мяркуецца прэзэнтацаваць гэты альбом на канцэрце 7 красавіка ў клюбе "Графіці". Разам з рэлізам выканаўца выпускае таксама мэрч, зьвязаны з тэматыкай альбому.

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

то, что кто-то старается

+1
0
-1

то, что кто-то старается что-то делать в плане творчества - это уже заслуживает уважения. Но данная работа не понравилась, простовато и примитивно всё как-то

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net