О проекте

БГА Песняры "Спадчына"

 
pesnyary-bga-spadchyna.jpg
5,50
март, 2009
West Records

Второй альбом БГА "Песняры" без Владимира Мулявина включает перезаписанные новым составом известные хиты авторства Игоря Лученка, а также две новые композиции.

1. Спадчына
2. Добры вечар, дзяўчыначка
3. Алеся
4. Вандроўная птушка
5. Пацалункі
6. Вераніка
7. Зачарованая мая
8. Каханне (концертная запись, анплакт)
9. Смех дзявочы
10. Песня о Минске
11. Мой родны кут

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

В контексте творчества нынешнего БГА "Песняры" альбом перезаписанных песен Игоря Лученка производит менее тягостное впечатление, чем первый пост-мулявинский диск "Распавядальная". Записано тут все неплохо, репертуар подобран хитовый, хватает игривых песен. Конечно, не обошлось без огрех: то синтезатор "химический" выглянет, то вокалист забудет, что он не на конкурсе районной самодеятельности, но в целом неплохо. К тому же в палитре прибавилось живых инструментов (живые барабаны, красивые гитары) и в результате композиции в исполнении БГА стали слушаться более естественно.

Правда есть любопытный нюанс – все это во многих случаях напоминает звучание "Песняров" 80-х, а значит, автоматически, и звучание "Белорусских Песняров". Естественно, в сравнении с последними (а оно неизбежно) БГА звучит несколько более предсказуемо-филармонично и менее мастеровито. И еще один важный момент – у них нет действительно хороших голосов. Потому что в отличие от "Белорусских Песняров" в БГА поют имитаторы (Вячеслав Исаченко под Валерия Дайнеко, Олег Железняков под Владимира Мулявина), которые стараются, но до оригиналов им далековато. Собственных интересных голосов после Елфимова в БГА так и не появилось.

Две новые песни не портят картины и только. После их прослушивания даже невольно задаешься вопросом – а нужны ли кому-то обещанные альбомы БГА с новым материалом? Если они будут сделаны в таком же имитационном ключе, то точно нет. Хотя и все эти перезаписи, на мой взгляд, тоже не особо. Красная цена этому диску "пять с половиной", но поскольку у авторов такой оценки нет, округляю.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 6,00

Дзіўная рэч: калі слухаеш новыя вэрсіі даўно знаёмых песень ці проста перапевы таго, што гучала некалі, міжволі пачынаеш параўноўваць. Лепш ці горш? Падобна ці не? Дадалі музыкі нешта сваё ці абмежаваліся капіяваньнем арыгіналу?

Альбом "Спадчына" БДА "Песьняры" – акурат той самы выпадак. Праслухаўшы альбом, задаешся пытаньнем: а ці варта было наогул гэта рабіць? Бо маецца колькі момантаў, якія змушаюць задумацца над гэтым.

Ёсьць, прынамсі, два шляхі, па якіх можна крочыць, калі паўстае ідэя перазапісаць песенныя творы, што набылі статус ледзь не клясычных. Першы: дакладна паўтарыць арыгіналы. Другі: актыўна ўмяшацца ў аранжаваньні, зірнуўшы на тыя арыгіналы па-свойму, з пазыцыі сучаснасьці. "Спадчына" ўяўляе з сябе нешта не зусім уцямнае. То бок, выканаўцы пайшлі і ня першым шляхам, і не другім. Як той казаў – "своим путем".

Аранжаваньні большасьці песень вельмі блізкія да тых песень Ігара Лучанка, якія "Песьняры" выконвалі цягам многіх гадоў. Мусіць, дзяржаўны статус калектыву не дазваляе яму актыўна ўрывацца ў музычную тканіну песень, як тое зрабілі некалі ўдзельнікі праекту "Песьнярок" ці выканаўцы, што перапелі ў Беларусі творы "Depeche Mode". У згаданых праграмах ідэя часьцей значна абганяла прафэсійнасьць увасабленьня, аднак у "Спадчыне" якраз прафэсійнасьць усім целам прыдушыла кволыя спробы дадаць новым запісам старых песень нейкую адметнасьць. Ну не паўторыш ты сёньня, колькі не рэпетуй, клясычнага "песьняроўскага" гучаньня. Дух перасяляецца ў іншае цела толькі ў галівудзкіх трылерах. Няўжо не зразумела? Думаю, і цяперашнія музыкі БДА гэта выдатна разумеюць, як, відаць, усьведамляюць й тое, што стварыць вынаходлівыя, арыгінальныя, тонкія аранжаваньні ім проста не па сілах. Вось і абмежаваліся паўмерамі.

Аднак калі пачынае гучаць песьня менш вядомая, усё нібыта становіцца на сваё месца ("Вандроўная пташка"). Нармальны такі, дастаткова вышкалены калектыў! У тых жа песьнях, што я некалі праслухаў неаднойчы, слых пастаянна чапляецца за нейкія драбноцьці. У "Спадчыне", напрыклад, мяне выразна стамілі гукі скрыпкі, якая гучыць і там, дзе магла б прамаўчаць. У голасе вакаліста, якія саліруе ў "Вераніцы", не адчуваецца лёгкасьці, ён нібыта выціскае з сябе гэтую прыгожую мэлёдыю. Наогул, выкананьне не кранае, не чапляе. Няма душы, ёсьць будзённая праца.

Дарэчы, зноў пра аранжаваньне. Згадваю бліскучую інструмэнтальную вэрсію "Веранікі" Аркадзя Эскіна. Разумею, што жанры розныя, але я не пра гэта. Я – пра той самы прафэсіяналізм і зараджанасьць на стварэньне, а не капіяваньне.

"Песня о Минске" наогул неяк вывальваецца з альбому з-за плакатнасьці тэксту. Дапускаю, што Пімен Панчанка мог напісаць тэкст па-расейску, у што слаба верыцца. Але каб такі шэра-стандартны?

Нечым зьдзівіў і зьмешчаны на ўкладышы тэкст. У прыведзенай вялікай цытаце Ігара Лучанка ён згадвае праграму "Песьняроў" "Война не нужна". Можа, кампазытар меў на ўвазе праграму "Через всю войну"? Ці гэта ўсё ж напісаная ім, а не Мулявіным, праграма, якія была паказана, здаецца, усяго адзін раз? Няўжо цяперашнія "Песьняры" запішуць і гэта?!

Карацей, з куды большай цікавасьцю паслухаў бы новыя, арыгінальныя творы БДА "Песьняры", бо тое, што было зроблена з песьнямі І. Лучанка, шчыра кажучы, можа даволі лёгка зрабіць кожны больш-менш падрыхтаваны калектыў. Толькі ці захоча?

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 5,00

"Песьняры" – як яны ёсьць. Шматгалосьсе, мэлядычнасьць, распеўнасьць, пазнавальнасьць…

Цяперашні склад дзяржаўнага ансамблю перапяяў і перазапісаў найлепшае з Лучанка. У альбом гарманічна ўпісаліся і дзьве новыя песьні – "Вандроўная пташка" і "Сьмех дзявочы". "Сьмех" – пэўна самая жывая песьня з гэтай складанкі, адчуваецца ў ёй тая самая "песьняроўская" энергетыка часоў "Перапёлачкі". Што да большасьці іншых нумароў, то яны падаюцца нейкімі застыглымі і безаблічнымі.

Здарылася такое, відаць, ад боязі музыкаў папсаваць клясічны матэрыял. Старыя гіты прычасалі да такой ступені, што яны наогул ніякіх эмоцый не выклікаюць: бубны прыглушылі, загасілі гітару, прыбралі рэзкасьць скрыпцы, не засталося і намінкі на арт-рок. Яшчэ крыху і да мідзішнага варыянту бы дайшло.

Выглядае на тое, што цяперака "Песьняры" дэманструюць толькі вакальную моц (яна, натуральна, огого), але не інструмэнтальныя здольнасьці і тым больш не музычную прасунутасьць. А во бы псыхадэлу дадалі бы ў гэтыя песьні-пастамэнты, ну гітарай там бы пабзынькалі ў "Вераніцы", далі бы "кайзэр чыфса" у "Дзяўчыначцы" або падкісьлілі бы трохі "Мой родны кут" – зусім бы па-іншаму выглядала. І тады бы гэты дыск можна было бы назваць патрэбным і цікавым.

І зусім ужо няясная справа з аздабленьнем. Яшчэ назвы песень напісалі бы па-расейску, як на пірацкай касетцы-зборцы - "Спадчина", "Кахание", "Вероника".

"Experty.by"


Олег Климов

оценка: 5,00

Белорусский Государственный ансамбль "Песняры" последних созывов выпустил альбом с песнями на музыку Игоря Михайловича Лученка.

"Вест Рекордс" продолжает радовать своей находчивостью и эксклюзивом: композиция "Каханне" представлена на диске концертной записью, компания уточняет – анплакт. Не, согласен, мы же, туевы рецензенты, пишем "саунд", "трек" и т.п., но анплакт – это уж совсем диковато как-то. Дождемся ли, к примеру, фитинг’а?..

Джентельменский набор: "Спадчына", "Добры вечар, дзяучыначка", "Алеся", "Пацалункi", "Веранiка", "Зачарованая мая", "Мой родны кут"...

Я давно уже в растерянности. Вот был бы сейчас ансамбль "Beatles", который бы минимально имел отношение к тому великому "Beatles", но в силу, допустим, продюсерских уловок, получивший статус продолжателя и хранителя идей легендарной четверки. Перепевал бы он сильно и не сильно на свой лад хиты Леннона-МакКартни, изредка предлагал что-то свое, в той же стилистике. И как к этому относиться тем, кто помнит старый "Beatles"? Ага, во-во – хрен его знает. И я хрен. Однако ж с кавер-группами мы смирились? Может, этим "Песнярам" префикс поменять? На "Белорусский Государственный кавер-ансамбль"?

"Experty.by"


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

фолк, эстрада
3.5
Ваша оценка: Пусто Средняя: 3.5 (2 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

 
оценки пользователи
4 Jamayk
3

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net