Третий альбом БГА "Песняры" после смерти Владимира Мулявина, при этом первый полностью состоящий из собственного нового материала.
1. Вольному-воля
2. Свет
3. Родничок в орешнике
4. Жоўтая кветка
5. Любите женщин
6. Літвінка
7. Лунная соната
8. Край ты мой любимый
9. Поле, зямля ды пясок
10. Спявай, душа мая
11. Polonez (pol.) – bonus
12. Hotel California – bonus
13. Gaudeamus – bonus
инфо
музыка – В.Шарапов (1,2,3,4,5,6,9,10), Л.В.Бетховен (7), А.Костюк (8), М.К.Огинский (11), Felder/Henley/Frey (12), неизвестен (13)
слова – В.Шарапов (1,4,6,7,9), Р.Бородулин (2), К.Цыбульский (3), О.Жуков (5), Т.Михайлова (8), В.Максимович (10), А.Ковалевский (11), Felder/Henley/Frey (12), неизвестен (13)
Вокал:
Олег Железняков – 1,9
Андрей Усанов – 2,6,7,8
Валерий Скорожонок – 3,10
Сергей Шкурдзе – 4
Вячеслав Исаченко – 5,12
клавишные – Роман Козырев, Вячеслав Шарапов
бас-гитара – Андрей Щитковец
гитара – Леонид Веренич
скрипка – Владимир Бодунов
флейта – Александр Жих
ударные – Сергей Шкурдзе
Звукорежиссеры – Борис Гридин, Эдуард Альтшулер
Мастеринг – АНдрей Субботин (Россия)
где взять
В магазинах "Мистерия звука"
|
мнения экспертов
Олег Климов
оценка: 5,00
Наконец-то можно оценить Белорусский государственный ансамбль "Песняры" по его собственному счету, а не по мулявинскому, не по приватизированному прошлому Великого коллектива, ибо данную пластинку по большей части составили песни на музыку руководителя БГА Вячеслава Шарапова (он еще и пять текстов написал), как выяснилось в итоге – весьма посредственного, средненького автора.
Понятно, что раз так вышло, что ансамбль называется "Песняры", то в его композициях должно было остаться все присущее историческое многоголосье, пространственные аранжировки, вроде бы наслаждающиеся сами собой инструменты, собранную в одну, ладно работающую пачку. И коль люди в этой группе работают мастеровитые, то и продукт должен был выйти профессионально скроенным. Все так. Придраться не к чему. Не к чему тут придраться. К чему придраться? Ни одной новой песни, чтоб хоть как-то запала в душу, в память. Ну не считать же за таковые те, мелодии коих принадлежат взятым в "аренду" авторам – Бетховену ("Лунная соната"), Огинскому (полонез, а как же) и группе "Eagles" (ага – про отель): не тронуло "новое" прочтение ни одной из этих вещей. А все свое сделано с оглядкой на тех "Песняров": как могли бы сочинить они. В качестве же казуса стоит упомянуть трек "Свет" на стихи Бородулина, драматургически и мелодически представляющим собой "вторую серию" знаменитого "Крика птицы".
Песни тех "Песняров" всегда грели, даже в неудачах был в них костерок или каминный огонек, в этих и близко ничего похожего нет.
Experty.by
Дмитрий Подберезский
оценка: 5,00
Па сутнасьці, маем першы самастойны альбом "Песьняроў" апошняга скліканьня. Як для мяне – найбольш спрэчны альбом, выданы сёлета наогул. Паспрабую растлумачыць.
Калі браць вельмі агульна, па духу, атмасфэры, тэматыцы песень альбом гэты шмат у чым паўтарае тое, што сказалі "Песьняры" ў сваіх першых альбомах яшчэ ў 70-я. І таму некаторыя песьні з альбому 2009 году ўзьнікаюць быццам бледныя здані мінулага. Прыклад – "Свет", нейкі клён "Крика птицы", але з куды больш фальшывым патасам. Да таго ж, верш Рыгора Барадуліна ў расейскім перакладзе для мяне – дзікасьць! Ці возьмем "Край ты мой любимый". Навошта было прапаноўваць нейкі папсовы варыянт "Жураўлёў", што ляцяць на Палесьсе? Песьня настолькі штучная, няшчырая, што ёй самае месца -- на Дажынках. Але калі гэта той самы твор, які пэўным чынам зьвязаны з Кадышавай, тады ўсё робіцца зразумелым. Груба кажучы, вытрасаньне бабла з дапамогай псэўдапатрыётыкі.
Вось і ў "Жоўтай кветцы" музыкам захацелася пагумарыць. А што, няхай і барабаншчык прасьпявае, усё ж – даплата за вакал. Але за такія песьні ў савецкі час з АМА выганялі… "Любите женщин"? Па вялікаму рахунку – невыразны, лёзунгавы ў тэксьце твор. Прахадняк, як той казаў.
"Літвінка" – адзін з нешматлікіх твораў альбому, які насамрэч прыцягвае ўвагу. Але й тут б'е па вушах занадта старанны, а таму – празьмерны галасавы фарсаж на словах "у бяздонных вачах". Хоць, калі б увесь альбом быў вытрыманы на такім мастацкім узроўні, гэта б толькі ўсьцешыла.
Я прынцыпова катэгарычна супраць звароту сучасных выканаўцаў да спадчыны клясычнае музыкі мінулага. Ну не пісаў Бетховен музыку для ансамблю "Песьняры"! Не пісаў! Бо атрымліваецца Клюб вясёлых й вынаходлівых, 2-я ліга …
Тэма пошуку жонкі ў песьні "Поле, зямля і пясок" вырастае да маштабаў сусьветнай трагедыі. От жа ж, блін, і каліна пад разборку трапіла. Варта з такімі параўнаньнямі абыходзіцца вельмі асьцярожна. Найперш даведацца, што ж у фальклоры азначала "ламаць каліну". А ўжо потым устаўляць гэты вобраз, пажадана – да месца. А то й варанога прывяжуць зусім не да месца. Самае цікавае, што з боку кампазыцыі, аранжаваньня мне песьня спадабалася! Агульнае ўражаньне псуе менавіта няўдалая імітацыі народнасьці.
"Спявай, душа мая" – таксама яўная ўдача аранжавальнікаў. Гэткі лёгкі, паветраны подых боса новы падымае песьню, напаўняе яе кіслародам. Калі б ня празьмерная саладжавасьць вакальнай партыі, было б наогул выдатна!
Далей – бонусы. М-да… Польскі тэкст да "Разьвітаньня з радзімай", хоць па духу сэнсу музыкі ён адпавядае куды больш, чым расейскі, тым ня менш выглядае гэтак жа сама недарэчна, як і той.Так, кампазытар збольшага пры жыцьці карыстаўся польскай моваю, але заўсёды падкрэсьліваў сваё ліцьвінскае паходжаньне. Ня польскае! Застаецца прычакаць нарэшце зьяўленьне беларускага тэксту, хоць ён даўно існуе. А што, калі загадаюць прасьпяваць для брата Уга? Палянэз і на гішпанскай загучыць?
"Гатэль"… Даведаўся, што ў многіх музычных крамах сьвету маюцца аб'явы кшталту: просьба, выбіраючы інструмэнт, не выконваць "Smoke On The Water", "Stairway To Heaven" і г.д. "Гатэль" – у гэтым жа сьпісе. Просьба ў далейшым не выконваць.
"Gaudeamus"… Калі ўзяць пад увагу назву альбому, якая, як я зразумеў, заяўляе ягоную, калі хочаце – канцэпцыю, гэты твор выглядае тут яўна не да месца. Ці гэта ўсяго азначае, што ўдзельнікі калектыву толькі вучацца быць "Песьнярамі"?
Нічога не магу запярэчыць адносна выканальніцкага ўзроўню музыкаў. Тут яны могуць даць фору многім "самадзейшчыкам". Але саступаюць яны ім у вельмі істотным: духу, натуральнасьці, энэргетыцы. Бо практычна на кожным кроку адчуваецца, што песьня ня створаная, а зробленая. Розьніца, згадзіцеся, ёсьць...
БДА "Песьняры" – ансамбаль дзяржаўны. Музычны твар краіны. А таму й патрабаваньні да яго – адпаведныя. У арыгінальным рэпэртуары ён пакуль што ў цэлым не пераконвае.
Experty.by
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 4,00
Странная история – до релиза "Вольному-воля" зачем-то подчеркнуто называли "русскоязычным", хотя в итоге из десяти песен его основы четыре на белорусском. Впрочем, это самый несущественный нюанс данного альбома. Основной подтекст иной – долгожданный момент истины для оценки творческой состоятельности БГА "Песняры", без прикрытия хитов прошлых лет, к созданию которых данный состав непричастен.
Что мы имеем в итоге? В общем-то, качественный эстрадный ансамбль, который изо всех сил пытается повторить "Песняров". Они не только пишут похожие песни и аранжируют их похожим образом, но также копируют все детали. Вплоть до конкретных звучаний, голосов и "фишечек". Голос под Мулявина, гитарка под Ткаченко и барабанщик поет а-ля Демешко.
Беда в одном – при всем подобии, ни одну из этих песен ни за что не спутаешь с теми "Песнярами". Потому что сходство только поверхностное, а сам материал совершенно другого сорта – музыкально, лирически, идеологически и как хотите еще. Несмотря на все старания участников БГА, этот внутренний контраст настолько разительный, что порой становится жутко. А исполнение кавера на "Hotel California" в бонусах – это вообще за гранью добра и зла.
Может ли что-то измениться в будущем? Если этот состав перестанет пытаться записать "потерянные альбомы" тех "Песняров", если он попытается сделать что-то новое, связанное с теми "Песнярами" не перениманием конкретных приемов, а творческой идеологией и хотя бы относительным соответствием творческого уровня, то да. При всех остальных раскладах попытки БГА "стать Песнярами" обречены на провал. Потому что в рамках "классического" звучания даже близко подойти к Мулявину кому бы то ни было вряд ли по силам.
Experty.by
Сергей Будкин
оценка: 4,00
Дзяржаўныя "Песьняры" пайшлі на сьмеласьць і вырашылі запісаць новы матэрыял уласнага аўтарства, узяўшы на сябе рызыку быць абвінавачанымі ў неадпаведнасьці узорам мулявінскіх часоў.
Адно з двух: ці тое Вячаслаў Шарапаў намагаецца мысьліць гэтак жа маштабна, як Мулявін, ці ён проста навучыўся ўмела падладжваць словы і музыку пад "песьняроўскія" каноны. Але як не круці – выходзяць самапаўторы, стылізацыі, калькі. Часам нават вельмі някепскія, трэба прызнаць. "Свет" Шарапава на верш Барадуліна выдатна бы ўпісаўся ў альбом "Праз усю вайну", упрыгожыла бы рэпертуар "клясічных" Песьняроў і "Поле, зямля і пясок".
Пэўна ж, робіцца тое падладжваньне сьвядома: ну якія ж гэта будуць "Песьняры", калі яны не сьпяюць пра лугі, пожні, крынічку ды каліну пад сумную скрыпачку і ціхенькі гітарны перабор. Разьлік просты – не расчараваць тых, каму яшчэ бярэдзіць душу "Белавежская пушча" і "Наші любімые". Во ім наўздагон – "Край ты мой любімый" і "Любіте женщин".
Ці тое новых песень "Песьнярам" не хапіла, ці тое вырашылі яны перастрахавацца і прыкрыць правальны збольшага матэрыял (маюцца на ўвазе найперш "Жоўтая кветка", "Родничок в орешнике", "Край ты мой любимый"), але на дыску ажно чатыры кампазыцыі з клясікі розных часоў. Шарапаў напісаў уласны тэкст на "Лунную санату" (ці варта чапаць Бэтховэна?).
Нямаведама зь якой прычыны ў бонусы ўключаны "Палянэз" па-польску: выглядае на зьдзек, бо на "Распавядальнай" той жа "Палянэз" быў па-расейску. Давяршае карціну "Hotel California" у вэрсіі, набліжанай да арыгіналу. Ага, яшчэ трэба было "Yesterday" перапяяць для большай важнасьці.
Безаблічны нейкі атрымаўся альбом, несамастойны, ад таго і малацікавы.
Experty.by
ВНИМАНИЕ!
Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.
Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.
список проголосовавших по оценкам: