О проекте

Чтобы-чтобы "Ф2" (+аўдыё)

 
6,50
июнь, 2015
Пяршак

Другі альбом праекта дызайнера і музыкі Дзімы Ску.

инфо

ЧТОБЫ-ЧТОБЫ:

Дзіма Ску – вакал, укулеле
Ілля Кш – бас-гітара, віртуальныя інструменты, бубны

У запісе таксама бралі ўдзел:

Рамановіч Сяргей – бэкі (1)
Дэн Кастэла і Андрэй Цяпін – зачытон (2)
Dj Shprot — скрэтчы (2)
Глеб Маліноўскі – лютня (11)

словы – Дзіма Ску
музыка – Ілля Кш (1,2,4,7,8,9), Невгень (3), Helgi G (5), Дзіма Ску (6), Дзіму Ску/offman (10), Глеб Маліноўскі (11)
запіс, сцягванне, майстэрынг – Ілля Кш

дзе ўзяць

Афіцыйная старонка альбома http://skoodima.com/chtoby/f2.html.

Спампаваць на сайце лэйбла "Пяршак".

Cацсеткі: VK.com.




меркаванні штатных экспертаў*

Аляксандр Чарнуха

адзнака: 7,00

К сожалению, релизов, подобных "Ф2", в Беларуси выходит крайне мало, а ведь они очень важны для общего эмоционального фона, и так зашкаливающего уровнем негатива. Дима Ску, кажется, человек, который транслирует только позитив, и по-другому его передатчик просто не настраивается. Причем в творчестве барановичского дизайнера нет ни грамма фальши – это чувствуется сразу и не отпускает ни на секунду. Такая очень настоящая лирика, местами умиляющая своей чудаковатостью, местами воодушевляющая очень точной иронией.

"Ф2" – это вообще какой-то очень белорусский дзен: альбом, в котором простой белорусский парень плюет на все курсы доллара, предвыборный сюр и угрюмых соотечественников. Он на позитиве, он не стесняется выпускать в мир свои светлые, немного наивные и забавные мысли и, самое главное, не ждет ничего взамен. Все очень душевно, по-простому, и в этой простоте и душевности вся соль. Хочется хотя бы на время прослушивания альбома перестать быть занудой, хмурить монобровь и копаться в стилистических нюансах и уместности речевых оборотов.

"Ф2" – это формат кухонных посиделок, где можно и стихи продекламировать, и станцевать небольшой компанией, и подурачиться как следует. Это альбом для особенной касты тех, кто умеет получать удовольствие даже от обыденности.

Experty.by


Ягор Цывілька

адзнака: 7,00

Неўтаймаваны Дзіма Ску працягвае здзіўляць хуткасцю, з якой з'яўляюцца новыя альбомы. Цудоўна, што нарэшце колькасць стала пераходзіць у якасць, і ў чарговым паўнафарматніку "Ф2" першасная ўвага стала ўдзяляцца, нарэшце, музыцы. Ад чаго і песні агулам сталі больш нагадваць песні, а не кепскія арт-перфомансы.

Слоганам для рэліза, як у прынцыпе, і да ўсёй творчасці Дзімы Ску можа выступаць фраза: "Сумна не будзе". У якім яшчэ альбоме можна сустрэць і дураслівы хіп-хоп у стылі Васі Васіна з "Кирпичей", і настальгічныя меладэкламацыі пад сентыментальную музыку, як у колішняга Грышкаўца з Бігудзямі, і лаканічны "бард-кор", і пародыю на сучасныя танцавальныя трэкі з абсурдна-смешнымі словамі пра "монабрывю" (хоць правільней было б "монабрыво") самага сур'ёзнага чалавека на зямлі. Лірычны герой песняў сваёй дзіцячай непасрэднасцю і вонкавай праставатасцю нагадвае галоўнага героя рамана "Наіўна. Супер" Эрленда Лу, і адчуваецца, што гэта не поза, не гульня, а так яно і ёсць насамрэч.

Трэкі, безумоўна, недасканалыя, часам неахайныя і ў музыцы, і ў мове, але пры гэтым жывыя, жвавыя. Па дарозе да слухача яны не паспелі згубіць лёгкасць і творчы дух. Мова з вуснаў Дзімы Ску гучыць натуральна і шчыра, а ягонае "Люблю Беларусь. Проста так. Як ёсць" з гукамі дзіцячых галасоў на фоне ў фінальным трэку кранае нашмат больш, чым усе вялізныя білборды з сэрцамі на палях і ў нябёсах.

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 6,00

Дима Ску несколько альбомов просто дурачился, но при этом вполне заслужил титул одного из ярких представителей белорусского DIY и лоу-фай. Склонность много шутить на новом диске по-прежнему присутствует, но здесь впервые появилось что-то кроме шуток. Его рассуждения о личном и общественном с одной стороны не претендуют на невероятную глубину, но при этом в них есть настоящая искренность, симпатичный посыл правильная вибрация.

Музыкальная часть тоже заметно продвинулась вперед. Балом правит эклектика – от поп-рока ("Мы твае сябры") через хип-хоп ("Люты-люты") и электронный психодел ("Звычайная шчаслівая раніца") к коротеньким зарисовкам под укулеле ("Гімн панядзелкам"). Вокал у Димы откровенно слабоват, поэтому он чаще прибегает к речитативу, периодически напоминая то Васю Васина из "Кирпичей", то Кирилла Иванова из "СПБЧ". При этом по интонации Дима более "свой", более открытый, более личный. Благодаря этому ошибки и несовершенство в его исполнении с одной стороны раздражают, с другой – имеют свой шарм.

Experty.by


Сяргей Будкін

адзнака: 6,00

Зь першага трэку ясна – гурт "Чтобы-чтобы" не бярэ на сябе ніякіх абавязкаў, нікога ня хоча падзівіць, справакаваць, зваяваць і наогул відавочна музыкам пляваць на ўмовы і правілы, якія існуюць у музычным сьвеце. Іх песьні запісаныя на каленцы, фактычна гэта хатняе дэма – абрыўкі ідэяў будучых песень, накіды тэкстовак, запісаныя музычныя хады. Тыпу – пакіну гэта тут, каб не забыцца.

Але і з гэтай сыравіны бачна, што песьні Дзімы Ску не пазбаўлены свайго шарму, а ў пляне рыфмовак ды чыткі ён дае форы ўжо больш-менш вядомым беларускім рэперам (хоць да рэп-музыкі сам альбом не аднясеш, канечне). Упарадкаваць бы матэрыял, бо дужа хаатычна пакуль усё выглядае, таму побач сусядзяць зусім тэматычна неспалучальныя нумары пра шчасьлівыя ранкі і вольныя панядзелкі зь нейкімі жудзікамі пра зомбі-сасіскі і монабрыво.

Ёсьць тут абсалютна прахадныя рэчы, якія запісаныя ледзьве не на дыктафон, і наўрад ці ўяўляюць каштоўнасьць з творчага гледзішча, а побач – выдатная дэманстрацыя творчых магчымасьцяў, як трэкі "Звычайная раніца" ці "Залаты дубль". Калі разьвіваць праект далей, то ён мае ўсе шанцы стрэліць.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

инди-поп
6.64286
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.6 (14 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Cапраўдны бард-кор ад сапраўднага пост-барда :)

+1
+1
-1

У чым галоўная перавага бардаў альбо пост-бардаў у сучасным музычным сьвеце? Па-першае, у ідэальным варыянце яны могуць цалкам аўтаномна ствараць і выконваць песьні. Па-другое, як у чыста інструмэнтальнай музыцы – джазмэны, так у песеннай культуры – барды, найменш абмежаваныя стылёвымі рамкамі, калектыўнымі абавязкамі ды шырокай аўдыторыяй. Паводле маіх назіраньняў, так званыя пост-барды з правінцыі асабліва схільныя да эклектыкі ды экспэрымэнтаў.

Гурт Дзімы Ску загучаў зусім інакш - ня толькі дзякуючы белмове, якая мае ў гэтым альбоме выключныя правы, але й насычаным дыгітальным аранжыроўкам. (Выключэньне складае пара трэкаў з адсылкай да звыклага рондальна-укулельнага саўнду.) Цяперашняе Чтобы-Чтобы нашпігаванае запазычанымі матывамі, сэмпламі, рэміксаванымі цытатамі й, пасур’ёзьнеўшы, патрабуе ня толькі чыткі, але й сьпеву. Аднак франтмэн пазьбягае такое адказнасьці. Па сутнасьці, у Дзімы атрымаўся адзін зь лепшых сёлетніх рэп-альбомаў.

 

Рэцэнзія на рэцэнзіі

+1
+2
-1

Дзякуй вам за рэцэнзіі. Прыемна, што вы ўважліва паслухалі і яшчэ так распаўсюджана напісалі пра Ф2. Я б не змог так, бо, калі не падабаецца нешта, то я не магу слухаць. Вы робіце патрэбную і карысную рэч. Лёгка сказаць: "Няма беларускай музыкі". Але вось спасылка, дзе ўсё ёсць, працэсы ідуць, пра музыку пішуць, чытаюць, абмяркоўваюць і спрачаюцца. Падаецца, вы не атрымліваеце ўдзячнасці за сваю справу, а толькі адкрытую ці схаваную крыўду. Можа, з-за нейкага сектанства і закрытасці музыкаў і людзей.

Ваша хобі рэцэнзіраваць наша хобі.

А.Ч.
- Мне падалося, што я перастаў быць занадта пазітыўным ружоваакулярыкам, як раней.
Я вучуся ўспрымаць свет, як ёсць, з усімі хібамі і недапрацоўкамі, і спакойна адносіцца да гэтага.

Я.Ц.
- Сапраўды, папарсіў аднойчы Іллю: "Нам трэба больш музыкі: уступы і пройгрышы, каб было што слухаць і ківаць галавой у такт". Раней было вельмі хутка і для мяне важны быў мэсэдж, таму раз-два-тры-панеслася і адразу вакал.
- Кірпічы, Грышкавец, СБПЧ і Эрленд Лу — мне падабаюцца, таму і параўнанні з імі камплімент і расшыфроўка, якая кажа, што мы размаўляем на адной мове і разумеем адзін аднаго.
- Звычайна, калі я не ведаю пераклад слова, то гляджу на сайце slounik.org. Але пра "брыво", я сапраўды думаў, да гэтай рэцэнзіі, што правільна "брывя", таму і атрымалася "монабрывя". Фэйспалм)) Хай гэта будзе такая правінцыйная субурбан мова, як у тых рэпераў, якія чытаюць і пішуць нешта накшталт what da muzafukup.
- Я баяўся стаць, як гэтыя білборды, бо кажу словамі тое ж, але з іншай інтанацыяй.

З.Б.
- Пра вакал згодзен. Яшчэ я не ўмею добра пападаць у ноты і ў рытм. Так, з практыкай гэта стала неяк атрымлівацца трохі лепш, але ўсё роўна, трэба больш старацца і займацца. Таму гэтыя зачытоны тупа 4/4 і ад балды (правільна адлібітум) проста тэкст, гэта мне дапамагае хутчэй атрымліваць нейкі вынік і задавальненне ад гэтага. А не па сто разоў перапісваць нейкі кавалак, тужыцца і пакутваць.

С.Б.
- На дыктафон запісана лютня ў апошнім трэку.
- Калі занадта старацца ўпісацца ў нейкія правілы і патрабаванні, то прыйдзецца шмат часу старацца і, хутчэй за ўсё, атрымаецца не такі сыры і шчыры запіс.

В.С.
- Ілля грае на бубнах ў аркестры джазы і свінгі, і ў яго шырокі погляд на музыку, а я ўжо адказваю за тэксты і аранжыроўкі (ці іх адсутнасць). Мы вельмі розныя, але мы добра дапаўняем адзін аднаго.
- Спяваю я толькі ў душы. Трэба вучыцца ці пакінуць як ёсць, а потым бачна будзе.

Хай, калі-небудзь, вашым слоганам стане "Наша праца рэцэнзіраваць вашу працу".

 

Замысел хороший, но всё, как

+1
+1
-1

Замысел хороший, но всё, как и всегда у Димы Ску, плоско и однообразно. Не хватает ни музыки, ни текстов, ни аранжировок, ни исполнения...

 

Ф2

+1
+1
-1

Альбом сразу понравился, ещё при анонсе выхода. Видно, что за созданием стоит творческая натура. Вот сейчас ещё несколько раз переслушал. В мою десятку по итогам года точно попадёт. При первом взгляде на обложку, кажется, что изображена голова лошади! :)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net