Drum Ecstasy прэзентавалі на "Еўрарадыё" доўгачаканы, апошні трэк свайго самага свежага ЕР "Числительные/Numerals". Першы трэк рэліза быў прэзентаваны яшчэ у кастрычніку 2013 і з таго часу дыск паступова павялічваўся.
Трэк мае назву "5.40" і прысвячаецца часу, у які быў скончаны запіс: "Песня гучыць у памеры 5/4 і мусіла адпаведна называцца. Аднак, мы скончылі яе запісваць у 5 гадзін 40 хвілін, таму вырашылі, што гэта добрая назва", – распавядае лідар бубначоў Філіп Чмыр.
Трэк "5.40" мусіў з'явіцца яшчэ ў снежні. Паралельна гурт граў прэзентацыйныя канцэрты на разагрэве ў "Ляпіса Трубяцкога". Аднак не зраслося: спачатку захварэлі музыкі, потым гукарэжысёр, потым Новы год, а затым падзеі ва Украіне.
Цяпер ЕР "Числительные/Numerals" маюць сваю поўную версію. Днямі пласцінка з'явіцца на сэрвісе "Яндэкс-музыка". У бліжэйшых планах гурта прэзентацыя двух новых праектаў. Адзін з іх – Drum Ecstasy feat. HiDDeNname, які ўпершыню быў прадстаўлены падчас фестывалю "Канскія львы" у Мінску. У калабарацыі з HiDDeNname бубначы пакажуць фрык-дыска. У іншым праекце Drum Ecstasy загучаць з вакалам.
Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"