О проекте

Глюкі "Idyjatyzm" (+ аудио)

 
8,25
август, 2009
BMA Group

Второй альбом могилевской альт-рок/панк-группы, распавшейся год назад во время его записи после победы на фестивале "Басовішча 2008".

инфо

Аляксей Паронкін – спеў, гітара, тэксты
Марына Грыбаноўская – клавішы
Раман Жыгараў – бас, дадатковы спеў, тэксты, аранжыраванне
Стас Мытнік – гітара

Данік Забела (Nevma) – спеў (7)
Аня Драздова – віяланчэль (7)
Ян Маўзер (Mauzer) – чытае рэп (8)
Рома UFO (Greenche) – таксама чытае рэп (8)
Віталь Рыжкоў – тэкст (8)
Дзёня Манёнак – розныя гукі і свежыя ідэі
Юля, наста, Кавальскі – галасы (1)

Запіс, міксаванне і майстраванне – студыя "Арзамас-16"

где взять

Бесплатно скачать на сайте www.morok.ru (2 бонус-трека)

Купить CD через Интернет – www.knihi.net.

Купить CD в магазине в Минске: пр. Машерова, 8 (офис БНФ), ул. Румянцева 13 (офис ТБМ).

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 10,00

Альбом, які мог калі не перавярнуць дык хоць бы добра так страсянуць беларускі рок, калі бы выйшаў на леташнім ўздыме "Глюкаў" пасьля ляўрэатства на “Басовішчы” і перамогі на "Тузіне гітоў", у падмацаваньне ранейшага годнага, але сыраватага дыску "Humanoid". Толькі-толькі вядомасць гурта стала выходзіць па-за межы роднага Магілёва, яшчэ бы трошкі – глядзіш і можна было бы казаць пра годную ды адэкватную замену спарахнелым "N.R.M.", але абставіны ўзялі сваё. Лёшы і Раману варта бы падвучыцца ў Лявона і Піта хоць бы спосабу (су)існаваньня ў адным гурце, то бок прафэсыйнаму (ці тое адэкватнаму) стаўленьню да працы. А то выходзіць, што жыцьцёвая дробязь вось так проста можа паставіць крыж на надзеі беларускага рок-н-ролу…

Сапраўды даводзіцца шкадаваць пра распад "Глюкаў", калі слухаеш "Ідыятызм" – альбом, запісаны на нэрве, з масаю песень, вартых вувучэньня напамяць з далейшым іх аднаўленьнем прыхільнікамі на лавах, у пад’ездах і пераходах мэтро. Тут ужываюцца побач усё, што трэба – хапае панкаўскага сьцёба ды іроніі, душаразьдзіральнага патрыятызму і лірычных усхліпаў. Кожная песьня – як на падбор, нібы справу з бэстам маем.

Смаката музычная – дзе Догерці з Фэрдынандам чуецца, дзе "Барто" з "блінкамі", нібы нават "Еxist" наш праскоквае, ну і айдамаўзэр, канешне ("Краіну" – на ўсе грантавыя зборкі бліжэйшых пяці год!). Пры тым не вядзецца пра сьляпое прыпадабненьне ці капіяваньне, а хутчэй пра несьвядомае эмацыйнае ўбіраньне ў сябе ўсяго кранальнага і запамінальнага з сустрэтага і пачутага на сваім шляху з далейшым пераасэнсаваньнем і выпускам таго ў прастору, як свайго, арыгінальнага і непаўторнага прадукту. Хочаце беларускай музыкі, што прабірае да мурашоў – во яна! Ня можа быць, каб на гэтым усё скончылася.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 8,00

Что ж, констатируем – группа распалась, имея на руках альбом, который мог бы если не перевернуть, то существенно изменить происходящее вокруг нее. В сравнении с дебютником "Humanoid?.." (2005) как минимум на пару голов вырос материал – больше половины альбома состоит из хитов первого сорта. Явление для Беларуси, мягко говоря, очень редкое.

В целом изменилась тональность творчества – наряду с задорным дураковалянием (например, потенциальный суперхит "Re-dziska") появились песни со смыслом и надрывом (блестящая баллада "Narkaman"). Во втором случае группу иногда заносит в типичный патриотизм-по-понятиям ("Мая краіна", записанная при участии Янки Маузера), но и тут они свежее/талантливее всех конкурентов.

Если смотреть на вопрос с музыкальной точки зрения, то можно говорить об уходе группы от типа-поп-панка (вообще, "Глюкі" выглядели этаким правильным альтернативным стебом с поп-панка). Теперь это либо синт-панк-рок с электронными сбивками, красиво-дурашливыми синтезаторами и всяческими эффектами, либо красиво оформленный разного рода альт-рок с плотными гитарами. Все по делу, все вкусно.

Если "Humanoid?.." (2005) был неплохим и любопытным экзерсисом, обрисовывавшим заметный потенциал, то "Ідыятызм" – это уже явная демонстрация объективного наличия абсолютно серьезного по белорусским меркам таланта. Здесь еще не хватает подлинного мастерства (и действительно хорошей студии), заметны шероховатости, но в форме и содержании уже чувствуется мало кому доступная в наших краях зрелость. Лучший белорусскоязычный рок-альбом за последние пару лет, один из лучших лет за пять – точно вам говорю.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 8,00

Самый идиотский идиотизм в том, что эта многообещающая группа, стремительно и играючи ворвавшаяся в белорусский рок-н-ролл, так и не реализовав, может быть, даже на десять процентов свои таланты, развалилась из-за серьезных внутренних "разногласий" в плане человеческого общежития. И о судьбе "глюко-осколков" с момента распада коллектива широкий круг меломанов ничего определенного так и не слышал: видимо, музыканты настолько дополняли друг друга, что без локтей и спин бывших согруппников ничего путного по отдельности сделать им не удается.

По форме – веселый, размашистый панк/эмо-панк, но не бестолковый и понтовый калифорняк для вечных девочек и мальчиков, а мускулистый и умный, сдобренный разными интересными звучками. С горькими текстовыми интонациями, размышлениями о том, что мы есть, что мы куда-то идем/стоим на месте/повернули вспять. Здесь и прощание с чем-то важным, и прощение чего-то/кого-то, и все равно есть во всем этом вера в справедливое и любовь к жизни.

"Antiemo (Parquet)", "Re-Dziska", "Spimojkraj", "Kraina" (должна войти в один ряд с такими нетленками, как, например, "Мая краiна" Каси Камоцкой).

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Роўны, даволі добра збалянсаваны альбом, што для беларускага року – рэдкасьць. Калі сапраўды група спыніла існаваньне – надзвычай шкадую, таму што гэтая праграма пераканала мяне адносна значнага творчага патэнцыялу калектыву. Гэтыя – могуць!

Альбом адкрываецца насамрэч моцным нумарам – "Antiemo", які нясе ў сабе шмат з таго, што ўтварае ідэалёгію калектыву. А яна заснавана, як мне падалося, у дакладным адчуваньні рытмавай арганізацыі практычна кожнай са зьмешчаных тут песень, у добрым адчуваньні фармальнай пабудовы кампазыцый, нарэшце – вельмі адчувальнай энэргетыцы, чаго не адчуць немагчыма. Пры гэтым такі энэргетычны пасыл не найграны, ня штучны, ня "глюкозны", а – натуральны.

Магчыма, з агульнага зьместу праграмы крыху выпадаюць "Hooly" (хопіць ужо зайгравацца з электаратам нечага накшталт умоўных Шабаноў!) ды "Kraina". Апошняя песьня стылёва яўна вытыркаецца з агульнага рэчышча, хоць сам па сабе гэта – вельмі ўдала вырашаны нумар, за які, прыкладам, БРСМ мусіць прызначыць якую прэмію ў галіне выхаваньня непадробнага патрыятызму сярод ачмуранай "Дажынкамі" моладзі.

"Spimojkraj", "Narkaman" (настраёва вельмі тонка выкананая псіхадэлічная баляда), "Re-dziska" – усё гэта вельмі добра вырашаныя нумары.

Не давялося, на жаль, ніводнага разу паслухаць "Глюкаў" жыўцом. Але калі група падчас канцэртаў была здольная гэтак жа сама, як на дыску, дзяліцца энэргетыкай, гэтак жа сама, як і тут, цьвёрда трымацца рытмікі ды не фальшаваць падчас выкананьня вакальных партый з дадаткам бэкаў, думаю, "Глюкі" мяне безумоўна б уразілі. Цяжка сказаць, хто сярод музыкаў быў галоўным пастаўшчыком музычных ідэяў, але, думаю, гэтаму чалавеку ня варта спыняцца. Варта – працягваць. І хто поруч зь ім будзе – "Глюкі" ці які іншы калектыў, посьпех можа прыйсьці. Мусіць прыйсьці.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Глюкі
8.7619
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.8 (21 голос)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Пасьля такога

+1
0
-1

Пасьля такога альбому, не тое што гурт распусьціць, паміраць спакойна можна. Яшчэ адну "9" прыхаваў для 12 Stories ад YellowBrickRoad, калі ж ён тут нарэшце зьявіцца..

 

Альбом

+1
0
-1

Альбом получился классный и долгожданный. Альбом на мой взгляд один из тех, который можно назвать лучшим альбомом года!!!! Да и участие в записи приняли МЕГО МУЗЫКАНТЫ. Жаль что от ГЛЮКОВ ждать больше не чего…

 

Выдатны альбом!

+1
0
-1

Выдатны альбом! Далучаюся да шкадаванняў аб заўчасным распадзе гурта.

 

2 бонус-трэкі

+1
0
-1

А скажыце, 2 бонус-трэкі, што на www.morok.ru, гэта дадатковыя схаванныя трэкі ці ўласная іціцыятыва дадзенага сайту?
Дзякуй.

upd. Я ўжо высьветліў, гэта ўласная ініцыятыва ЦЖР)))

 

Гурт «Глюкі»

+1
0
-1

Гурт «Глюкі» запомніўся зь першага трэку яшчэ ў 2005 годзе. Тагачасны гіт «Ападкі», які зьявіўся на ТГ, мяне нават пасьпеў абурыць прымроеным наездам на N.R.M. у пачатку трэку. Падумалася мне тады «вось жа нахабства, хто яны такія». На гэтай глебе я нават з Шумам «сраўся». Так і пачалося нашае добрае знаёмства а «Глюкі» сталі адным зь любых гуртоў.

У мінулым годзе на «Басовішчы» мне нават пашчасьціла на працягу двух дзён быць побач з музыкамі гурта. Адразу было бачна па іх, што кожны — Асоба — з харызмай, з сваімі думкамі, настроем. Зь цяперашніх беларускіх гуртоў я магу назваць адзінкі, дзе пра кожнага чальца банды можна сказаць такое. Была і нэрвовасьць у тыя дні, наэлектрызаванасьць, але ўсе спасылаліся на хваляваньне. Перамога ж толькі дадавала аптымізму. Але толькі на пару дзён... Не пасьпелі ўсе вярнуцца дадому, як стала вядома, што гурт спыняе сваё існаваньне.

Дзякуй Богу, што гурт пасьпеў запісаць альбом «Ідыятызм». І няхай ён пыліўся больш за год на магілёўскіх паліцах, але дайшоў да нас. Можна з упэўненасьцю казаць, што гэта — альбом году. І тое ж самае можна было сказаць год таму і, я думаю, і ў наступным годзе таксама. Якасны, запамінальны, роўны, вытрыманы. Кожны трэк — скончаная гісторыя з сваім ладам, ідэяй. Выдатныя аранжыроўкі, нестандартныя падыходы — сапраўдныя гіты.

«Gluki», «Re-дзіска», «Hooly» — вясёлы дыска-панк, зарад бадзёрасьці, самаіроніі, сьцёбу. «Спiмойкрай», «Краiна», «Талерантнасць» — сацыяльны пал, гостры і бескампрамісны. «AntiEMO (parquet)», «Я за цябе (не памру)», «Бруд», «Праграма» — эмоцыі, пачуцьці, адносіны. «Наркаман» — рэквіем, апошні цьвік.

Цікавая гісторыя гурта «Глюкі» скончаная. Але назаўсёды ўвойдзе ў агульную гісторыю беларускай музыкі. Застаецца спадзявацца, што гэтыя Асобы нас яшчэ парадуюць. Магчыма пачынаецца ўжо новая гісторыя. Цяпер Akute...

 

Ідыятызм распадаться после такого альбома!

+1
0
-1

Выдержанный в духе современных музыкальных тенденций, но в то же время неповторимый саунд Глюков на Ідыятызме вдохновляет и заставляет горько сожалеть о кончине одной из лучших панк банд Беларуси. По правде сказать после новости об их распаде не ожидал, что у них что-то выйдет, а уж на такой мощный comeback не рассчитывал и близко. Хотя и закралась мыслишка, а вдруг... а вдруг увидев насколько хорошо приняли альбом слушатели, они несмотря на внутренние противоречия всё-таки соберутся снова. blink-182 же собрались!

 

Адкуль нізкія адзнакі?

+1
0
-1

Глюкі! Глюкі! Толькі Глюкі!
У гэтым годзе ўсе ўзнагароды павінны быць у іх. І на Каранацыі, і тут, і паўсюль...

Экспертам: што за фігня? Вы кажаце (да прыкладу, Безкаравайны) "Лучший белорусскоязычный рок-альбом за последние пару лет, один из лучших лет за пять – точно вам говорю." - і ставіце ўсяго 8 балаў. Ды як мінімум 9! На галаву вышэй за Тубсаў!

 

Без сумневаў,

+1
0
-1

Без сумневаў, найвышэйшы альбом!

 

Калі пачынаеш

+1
0
-1

Калі пачынаеш слухаць “Ідыатызм” (зьвяртаю ўвагу, ён менавіта так называецца), то ён сапраўды пакідае вельмі добрае ўражаньне. І цягнецца гэта на працягу першых чатырох трэкаў. Неперагружаны, гладзенькі, зладжаны такі панк. У тэксты, прызнаюся, дужа не ўслухоўваўся, нават што там такое антыэмаўскае ў песьні “АнтіЭМО” не зразумеў, але тыя ўрыўкі, які да майго мозґу прабіліся, далі зразумець, што ня ў тэкстах сутнасьць :)

Дык вось, пачынаючы зь “Сьпімойкрай” Глюкі пачынаюць нудзіць. Усё больш даносяцца адгалоскі тых самых спарахнелых Н.Р.М. Усё неяк шаблённа і нецікава. Нечага такога звышарыгінальнага і напачатку не было, але не затаецца і сьледу нават ад таго сымпатычнага і нязмушана гучаньня, якое радавала. І нават Маўзэр не ратуе.

Таму я, у прынцыпе, ня вельмі і зразумеў рэплік пра тое, што пасьля ТАКОГА можна і памерці. Ну, ведаеце…

--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

"...“Ідыатызм”

+1
0
-1

"...“Ідыатызм” (зьвяртаю ўвагу, ён менавіта так называецца)..."
==============================================================
Паўлюк, не ўсчынайце па жыцьці гармідар з дробязных нагодаў - менш зганьбіцеся. Вы бачылі плытку? У рукох трымалі? Калі пабачыце - зьвярніце ўвагу, як там напісанае гэтае слова. Мяркую, прамаўчыце наступным разам. А ў інцірнэтах можна нават Смолаву да Макартні прымаляваць - і будзе нібыта натуральна.
==============================================================
"Дык вось, пачынаючы зь “Сьпімойкрай” Глюкі пачынаюць нудзіць... Таму я, у прынцыпе, ня вельмі і зразумеў рэплік пра тое, што пасьля ТАКОГА можна і памерці. Ну, ведаеце…"
==============================================================
Трэцякласьніку Дастаеўскага таксама нуднавата чытаць. Слухайце Zatoczku - сама для Вас.

 

Паўліначка,

+1
0
-1

Паўліначка, адкуль столькі эмоцый? :) Слова IDYATYZM у воблачку ў інцірнэтах прымалявалі? My bad… “Гармідар”, “ганьбіцца” – ці не загучныя словы для майго сьціплага камэнтара? :)
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

не люблю, калі чапляюцца да дробязяў

+1
0
-1

http://fotki.yandex.ru/users/pawlinka2009/view/198524/?page=0 - вось так выглядае альбом "Ідыятызм". Зьелі?

 

дзьве версіі

+1
0
-1

Паўлінка, справа ў тым, што на CD-версіі сапраўды напісана "IdyJAtyzm", але на некалькі тыдняў раней альбом быў афіцыйна выкладзены ў Інтэрнэт і на яго вокладцы там напісана "IdyAtyzm". Глядзіце тут - http://www.morok.ru/content/glyuki-albom-idyyatyzm-2009-elektrichestvo. Здаецца, вокладку інтэрнэт-версіі і мае на ўвазе Паўлюк.

 

я гэта цудоўна

+1
0
-1

я гэта цудоўна разумею =) болей за тое, я ведаю, якім чынам так сталася. справа ў іншым.
Севярын Квяткоўскі ня так даўна пісаў:
"Чалавек піша важны, востры, захапляльны тэкст. Сьмелы тэкст. Б'е Дракона па яйцах.

І вось тэкст сканчваецца, пачынаюцца камэнты!.. Першы камэнт: "Па-мойму, правільна не "выбера", а "выбярэ".

Гэта нейкая хвароба. Гэта прыблізна, як пачуеш па радыё: "На Мінск падае ядзерная бомба", а табе пракамэнтуюць: "Не ядзерная, а ядравая"."
http://abrykos.livejournal.com/431174.html
на мой погляд, заўвага Паўлюка з тае ж сэрыі. гэта, уласна, і злуе.

 

Увогуле, мая

+1
0
-1

Увогуле, мая заўвага была хутчэй з сэрыі “ня Lead, а Led Zeppelin”, калі вы разумееце пра што я. Гатовы папрасіць прабачэньня і ў вас асабіста, і ва ўсіх Глюкаў, калі гэта так страшна. Бо нават падумаць ня мог.

І паберажыце нэрвы. Ня злуйцеся з-за дробязяў :)

--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

Давайте жить дружно

+1
0
-1

Это я во всем виноват. В Интернете выложена не официальная версия альбома, а "мороковская", скорее... И постольку поскольку, что я не очень хорошо знаю белорусский, а тем более - правописание на латинке... и сканера нет... и к тому же я раззвездяй... вобщем... не буду вдаваться в подробности как эта ошибка произошла.
Но это не повод ругаться. А не понравился альбом - чтож... я хорошо понимаю, как такое может быть. Большинству старых поклонников ГЛЮКОВ он не нравится... :))) Я не думаю, что это повод для агрессии.
--Я модный свет ваш ненавижу!--

 

Хороший альбом

+1
0
-1

Хороший альбом в целом. Лень анализировать. Просто хорошо. Дочь уж неделю носит на плеере. Растиражировано по 42-ой гимназии. Детям нравится. Мне тоже. Думаю, что в пятерку лучших за год войдет. На ТГ тому подтверждение.

 

чагосці не хапае

+1
0
-1

Альбом істотна лепшы і цікавейшы за першы і я безумоўна буду яго пераслухоўваць значна часцей. Цешыць разнастайнасць гуку, стыляў, цалкам добрыя тэксты (магу дачапіцца толькі да таўталогіі “спяшаюся хутчэй”).
Запамінальныя мелодыі ў AntiEMO, Spimojkraj, Prahrama. Нечаканая стылістыка ў Re-dziska. Зрэшты, смачныя гукавыя “фішкі” ёсць амаль у кожнай песні (мне асабіста падабаецца канцоўка песні Hooly). Эклектыка у добрым разуменні гэтага слова, калі выкарыстаныя сапраўды актуальныя і цікавыя напрамкі.
Канечне, вялікая праблемаў якасці запісу. Тое, што альбом няскончаны ў плане гуку чуваць і гэта нажаль псуе ўсё ўражанне. Да таго асабіста для мяне ён крыху задаўгі, я ніколі не лічыў сябе аматарам Глюкаў, таму ад паловы альбому робіцца ўжо троху нуднавата.
Калі б Глюкі гралі далей і прагрэсавалі ў такім жа тэмпе, то гады праз тры мы мелі б безумоўна геніяльны гурт.
---
http://www.last.fm/user/MShmel

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net