О проекте

"Голая манашка" прадставіць новую праграму "Nota Bene"

 

Вядомы беларускі панк-рок-гурт "Голая манашка" прэзентуе 24 лютага ў Loft café сваю новую праграму "Nota Bene". Канцэрт адбудзецца ў межах праекту "Жывы Тузін" і пры падтрымцы піянераў беларускамоўнага пост-металу Re1ikt.

Федзя Жывалеўскі – лідар гурта "Голая манашка", знаходзіцца ў ясным розуме і па-ранейшаму можа прапанаваць арыгінальны і непаўторны творчы прадукт. Пра гэта сведчыць праграма "Nota Bene", у якую ўвайшлі песні, якія былі напісаныя ў апошні год. Загалоўны трэк "Харошы знак" быў летась прэзентаваны на Tuzin.fm ад імя сайд-праекту Федзі "Вясёлая манашка". Акром аўтарскіх рэчаў у праграму ўключаныя пераклады лідэра "Голай манашкі" песень, што выконвалі Курт Кабэйн і Ягор Летаў – "Дзяўчынка" і "Куля-дура".

– Трэшу не будзе, будзе фрэш! – кажа Федзя, – "Nota Bene" – гэта песні пра жыццё і каханне, у якіх распавядаецца пра адзін з варыянтаў творчага шляху. Ёсць меркаванне, што праз каханне зямное, міласэрнасць і праведнасць можна спазнаць каханне да Бога. Проста звярнiце увагу на тое, як гэта можа выглядаць.

Песні, што ўвайшлі ў праграму "Nota Bene" існуюць ў выглядзе дэма-запісаў, у бліжэйшы час музыкі збіраюцца іх дарабіць і выдаць поўнавартасны альбом. Падтрымае "Голую манашку" гурт Re1ikt, які таксама рыхтуе да гэтага вечара асаблівую праграму, куды ўвойдуць зусім новыя, а таксама добравядомыя і забытыя рэчы ў свежых, часам нечаканых аранжыроўках.

Весьці канцэрт "Жывы Тузін" па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду "Тузін Гітоў". Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў "Тузіна гітоў" – кампаніі "Будзьма беларусамі".

Квіткі: 80 000 руб (студэнтам 25% зніжка). Квіткі можна набыць у касах і на сайце kvitki.by. Замовіць столік можна па тэлефоне +375 29 3800010. Даведкі: +375 29 6872093.

Тэкст: Tuzin.fm
Фота: Vk.com

Голая манашка

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net