О проекте

Гурт Cross B Band прадставіў дэбютны альбом (+слухаць)

 

Мінскі блюз-рокавы калектыў Cross B Band прадставіў на сайце Budzma.by свой першы поўнафарматны альбом "I’m Gonna Leave This Town". У кружэлку ўвайшло адзінаццаць трэкаў, усе – аўтарскія, што хутчэй выключэнне для беларускай блюзавай сцэны.

"Гурт існуе ўжо дзесяць гадоў, – кажа лідар Cross B Band, гітарыст Сяргей Смірноў, – аднак большую частку сваёй гісторыі мы выдаткавалі менавіта на канцэртную дзейнасць, знаёмілі з беларускім блюзам слухачоў Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы. Праца над альбомам была доўгай, але мы задаволеныя вынікам".

Гучанне альбома наўмысна максімальна набліжана да канцэртнага, каб іншыя музыкі маглі пры жаданні далучыцца да Cross B Band на сцэне. Набыць альбом "I’m Gonna Leave This Town" можна на канцэртах гурта.

"Блюз і блюз-рок перажываюць чарговую хвалю папулярнасці ў Еўропе, – дадае Смірноў. – Беларусь – еўрапейская краіна, і мы хочам разам, супольнымі намаганнямі, не толькі палепшыць беларускую блюзавую сцэну, але і паказаць творчасць беларускіх музыкаў на агульнаеўрапейскіх пляцоўках".

Тэекст: Мікалай Левертаў, Budzma.by

Cross B Band

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

награды Experty.by

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net