О проекте

Гурт Vuraj выдасць новы альбом ва Украіне (+слухаць)

 

Фолк-гурт Vuraj запісаў новы альбом "Раёк" і прэзентуе чатыры песні з яго. Гэта трэцяя праца ў дыскаграфіі гурта, але першая студыйная, першая поўнафарматная і першая спеўная бо дагэтуль аркестрык прэзентаваў ў сваіх плытках выключна казачны рэпертуар ды інструментальны тэатр.

Новы альбом рыхтаваўся цягам двух год. Яго аснову ўтварылі збольшага летнія (жніўныя) песні. У тэматычным фокусе – "літо, жыта" і, вядома, хлапеча-дзявочыя стасункі. Багаты на песню Палескі край натхніў музыкаў ажно на чатыры кампазіцыі. "За валом", "Сасна пахілілася", "Траўка з палыночкам", "Вэлытай, пэрэпылко…" абавязаныя сваім з’яўленнем менавіта спеўнай традыцыі Палесся.

Назва для альбома нарадзілася далёка не імгненна. Варыянтаў перабіралася шмат, але правераны продкамі шлях сыграў сваю ролю. Гісторыя мае багата прыкладаў, калі вялікі і, звычайна, багаты на кантрасты горад, атрымліваў свой назоў паводле малой і даволі сціплай рачулкі-ручаіны, якая, аднак, з’яўлялася яго жыццёвай "артэрыяй". Гэтаксама, на першы погляд невялічкая і непрыкметная песня Раёк, утварыла назву новай плыткі "Вураю". Як сцвярджаюць музыкі, менавіта ў ёй "хаваецца" сэнсавае зерне і канцэпт суцэльнага альбому.

Альбом мае цягам красавіка выйсці на ўкраінскім лэйбле "Наш формат". Папярэдне замовіць дыскі можна праз мэйл vurja.com@gmail.com.

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза

Vuraj

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net