О проекте

Гурт Vuraj запісаў найлепшы беларускі фолк-альбом 2014

 

Узнагароды Experty.by яшчэ не абвесцілі дату правядзення і поўны спіс намінантаў, але арганізатары ўжо назвалі імя першага пераможцы. У намінацыі "Найлепшы фолк-альбом" прыз атрымае гурт Vuraj за дыск "Раёк". Гэты альбом атрымаў ад штатных экспертаў адзнаку 8,25 балы з 10 магчымых, з якой, напрыклад, па выніках 2010 году "Дзеці дзяцей" атрымалі "Альбом году" за дыск "Рух".

Акрамя таго "Раёк" патрапіў у топ-10 за 2014 год па версіі штатных экспертаў (4 сталых крытыкі) і па версіі вялікага журы (16 беларускіх музычных журналістаў). Ён таксама ледзь не патрапіў у топ-10 па версіях замежных экспертаў (Латвія, Літва, Польшча, Расія, Украіна) і народных экспертаў (актыўныя карыстальнікі сайта). Але нават намінальнага саперніка для яго ў гэтым годзе не знайшлося.

– Мы азглядаем фолк у спалучэнні з сучаснымі аранжыроўкамі. Яны дапамагаюць даць традыцыйным песням новае жыццё, данесці іх да новай генерацыі, – адзначае адзін са штатных аўтараў Experty.by, а таксама галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін. – Перамога Vuraj атрымалася безальтэрнатыўнай, але пры гэтым цалкам заслужанай. Гэта альбом, які ўражвае сваім арыгінальным падыходам ды грунтоўнай прапрацоўкай. Ён выводзіць гурт на якасна новы ўзровень і я магу пажадаць ім толькі не спыняцца на дасягнутым.

Сваю ўзнагароду музыкі атрымаюць на цырымоніі ўручэння ўзнагарод Experty.by, генеральным партнёрам якой з’яўляецца інтэрнэт-правайдэр "Атлант Тэлекам". Ужо вядомыя прэтэндэнты на перамогу ў намінацыі "Найлепшы індзі-поп/электронны альбом”. Агульны спіс намінантаў прэміі гэтага году будзе абвешчаны на наступным тыдні.

Дарэчы, сёння, 27 лютага, гурт Vuraj грае сольны канцэрт у клубе "Studio 67" (Партызанскі пр. 2), дзе прэзентуе публіцы кліп "Сасна пахілілася". Пачатак у 19.00. Уваход бясплатны.

Рэцэнзіі штатных экспертаў на альбом "Раёк" – http://www.experty.by/node/2638
Рэгламент узнагарод Experty.by – http://www.experty.by/node/2808

Experty.by

Vuraj

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

жэстъ

+1
0
-1

жэстъ.. ня ведау, шо беларускi фолк дагэтуль дакатiцца((((

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net