О проекте

Hair Peace Salon: "Мы ўжо больш не брыт-рок" (+фота)

 

Гурт Hair Peace Salon, які днямі прэзентаваў свой чарговы сінгл, напярэдадні гэтага распавёў "Еўрарадыё" пра змену іміджа, сайд-праекты і прызнаўся ў тым, што мяняе свой стыль і выгляд. "Больш ніякага брыт-року!", кажуць хлопцы і тлумачаць, чаму і навошта гурт наважыўся на такія змены і што звязвае гурт з фільмам "Піраты Карыбскага Мора".

Еўрарадыё: Вось, вы выдаеце сінгл за сінглам. Заўтра чарговая прэзентацыя. Чаму гурт Hair Peace Salon павольна і пакрысе прэзентуе сваёй аўдыторыі невялікія рэлізы, а не паўнавартасныя альбомы?

Алег Вяль: А мы робім гэта наўмысна! Мы хочам спачатку слухачоў падражніць, падрыхтаваць іх да будучага альбому і вось два трэкі, якія мы ўжо запісалі ("Happy For A While" і "Out Of Time") мы вырашылі хуценька прэзентаваць у інтэрнэце.

Тым больш, што хутка канцэрт, і нам трэба прыцягваць да сябе новых людзей. Так што, інтэрнэт-прэзентацыя сінглу ўжо адбылася на нашым сайце, а нажыва гэтыя песні вы пачуеце 10 красавіка.

Еўрарадыё: Гэта цудоўна, але сёння жывымі канцэртамі ў Мінску людзей асабліва не зацікавіш. Чым ваша прэзентацыя будзе адрознівацца ад шэрагу папярэдніх канцэртаў?

Косцік Карман: Напрыклад удзелам Drum Ecstasy. Ці "Кассіяпеі" і The Stampletons…

Еўрарадыё: Нічога сабе! За якія такія грошы вы падкупілі Drum Ecstasy?

К.К.: А гэта і не мы!

А.В.: Калі па шчырасці, то Drum Ecstasy запрасілі арганізатары, прома-група, якая святкуе сваё пяцігоддзе.

Еўрарадыё: Зразумела. Ну вы і хітрыя! Пайшлі на карпаратыў, а зрабілі мімаходам яшчэ і прэзентацыю.

К.К: Так! Забіваем двух зайцаў адразу!

Еўрарадыё: Кажуць, вы адважыліся на сур’ёзныя змены ў сваёй музычнай існасці, і ўвогуле… Што там у вас адбываецца?

К.К: Ну, так. Сапраўды. Ужо на канцэрце вы гэта заўважыце, бо мы рыхтуем візуальнае аднаўленне! Новыя строі, якія нам зрабіла наша сяброўка Сабіна Алышава, мадэльер-пачатковец.

А.В.: Дарэчы, гэтыя касцюмы ад Сабіны ўдзельнічаюць у фестывалі "Мельница Моды". Магчыма, яны паедуць выстаўляцца ў Еўропу. Ну, а разам з імі і мы! Вельмі хочацца.

Еўрарадыё: Дай Бог вам поспехаў, рухайцеся ў Еўропу! А што гэта за адзенне? Немагчыма трываць. Цікаўнасць не дае спакою.

А.В.: Нешта незвычайнае ў нас атрымалася. Мы хацелі зрабіць нешта ў стылі фільма "Піраты Карыбскага Мора" і нешта падобнае Сабіна і зрабіла. Не так пафасна і карнавальна, але стылёва, строга і крыху сярэднявечна!

К.К.: Нарэшце не будзем спрачацца, што нам апрануць на канцэрт!

Еўрарадыё: А што, звычайна спрачаецеся? Як дзеўкі перад люстэркам?

К.К.: Ды не. Проста ёсць жаданне выглядаць на сцэне цэласна. Ад гэтага слухачы ўспрымаюць нас цэлай камандай, а не музычным праектам.

Еўрарадыё: Хто ўвогуле займаецца вашым медыйным вобразам?

К.К.: Сур’ёзна – ніхто. Мы ўсё робім самі. Самі сябе прадзюсуем.

Еўрарадыё: А вы адчуваеце, што вам неабходны нейкі куратар, дырэктар, ці вы ўжо прывыклі і вам камфортна займацца сэлф-прадзюсінгам?

К.К.: Оооо… У нас няма дырэктара, затое ёсць нефармальны лідэр, вядома. Нават, цэлы шэры кардынал! Гэта наш добры сябар, Павел, які займаецца ўсімі нашымі арганізацыйнымі справамі.

А.В.: Па праўдзе, мы прывыклі, што ў нас няма дырэктара, і можам дапамагаць сабе самі, але з часам рабіць гэта становіцца ўсё складаней. Сэлф-прадзюсінг –гэта цяжка, але цікава. Зацягвае ўсё гэта…

Дарэчы, мы змянілі вобраз, а цяпер яшчэ перажываем пераасэнсаванне свайго стылю. Мы вырашылі прэзентаваць сябе як power-pop гурт. Мы ўжо больш не brit-rock.

К.К.: Мы вырашылі адыйсці ад прыстаўкі "brit" у сваім стылёвым азначэнні.

А.В.: Шмат нашых сяброў кажуць нам, маўляў, вы ж не брыт-рокавы гурт. Мы задумаліся і пачалі шукаць сваю музычную існасць.

К.К: Мы пашукалі інфу, прашарылі ўсю Вікіпедыю і знайшлі артыкул пра power-pop і зразумелі, што гэты стыль нам пасуе як ніякі іншы".

Еўрарадыё: Давайце паспрабуем акрэсліць крытэрыі стылю power-pop? Алег, прашу!

А.В.: Гэта музыка, якая заснавана на чытальных, выразных рыфах і папсовай мелодыі. Яна мусіць быць простай і лёгка запамінацца, "класціся на вуха". Да таго ж, у гэтым стылі няма акцэнту на сольныя партыі.

Еўрарадыё: То бок, вы не дзеліцеся сольнымі тактамі для кожнага інструмента, як у джазе і пра месца для гітарнага сола не спрачаецеся, так?

А.В.: Ага. Для нас асноўная мэта – гэта прыгожая мелодыя. Мы больш кампазітары, чым музыкі-выканаўцы.

Еўрарадыё: Вы заўсёды знаходзіцеся ў актыўным руху. Выдалі некалькі новых песень, зняліся ў некалькіх тэлепраектах, спрабуеце рабіць сайд-праекты, удзельнічаеце ў нейкіх конкурсах… Вось, не так даўно скончыўся, напрыклад, конкурс рэміксаў ад Bonobo, вы і там былі. Што зараз з вамі адбываецца? Які "двіжняк" акрамя прэзентацыі сінглу?

К.К.: Мы зараз удзельнічаем адразу у двух конкурсах. Адзін праходзіць у клубе "Графіці", другі ў Брэсце . Пераможца брэсцкага фестывалю "Рок-ноч", дарэчы, паедзе граць у Польшчу, у Зялёную Гуру.

А так, асноўныя нашы рухі скіраваныя ў бок запісу альбома. Усё астатняе – гэта дадатковыя праекты".

А.В.: Так, яны ёсць і нам цікава імі займацца. Напрыклад, зараз мы працуем з гуртом "Акана" над сумесным трэкам "Гарэла сасна". Гэта народная песня, якую мы стараемся зрабіць у звыклай стылю Hair Peace Salon аранжыроўцы.

Еўрарадыё: Для цябе ёсць розніца, Алег, на якой мове спяваць? Лічыцца, напрыклад, што англійская мова больш камфортная для спеваў, чым беларуская. Асабіста ты адчуваеш розніцу?

А.В.: На беларускай мове неяк голас па-іншаму гучыць, нейкія новыя моманты адкрываюцца. Па-іншаму гучыць мелодыя ў галаве. Па-свойму беларуская мова гучыць крута!

Еўрарадыё: Прыемна гэта чуць! Дарэчы, вас неяк шмат стала чуваць на радыё і бачна на тэлебачанні. Нейкі сапраўды адчувальны вынік ад гэтага медыйнага цытавання вы маеце?

К.К.: Не асабліва. Пакуль што гэта хутчэй цікавы досвед, чым карысць. Мама, бывае, звоніць. Алё, сынок? А мы цябе зараз па тэлевізару глядзім! Прыемна.

Тэкст: "Еўрарадыё"

Hair Peace Salon

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net