О проекте

Гурт "Мерада" выдаў дэбютны альбом (+слухаць)

 

На сайце Tuzin.fm адбылася прэм'ера альбома гурта "Мерада". Праект Стыва і Ганны Крамэраў запісаў сьветлы і аптымістычны альбом, у запісе якога ўзялі ўдзел каля паўсотні чалавек, у тым ліку лідэр "Крамы" Ігар Варашкевіч і джазавы піяніст Канстанцін Гарачы.

Песьні, што склалі альбом, былі напісаныя задоўга да стварэньня гурта "Мерада" – з 2007 па 2012 гг. і былі крытычна пераасэнсаваныя і першаклясна аранжараваныя. У іх запісе ўзялі ўдзел лепшыя беларускія музыканты, у ліку якіх – басіст Валеры Дасюкевіч ("J:морс"), клявішнік Іван Кучарэнка (Беларускі дзяржаўны музычны тэатр), бубнач Іван Махновіч (Lipnitsky Show Orchestra), клявішнік Канстанцін Гарачы (Apple Tea), Ігар Варашкевіч ("Крама"), які сыграў на вуснавым гармоніку, бубнач Аляксей Золатаў (Svet Boogie Band, Kriwi) ды іншыя.

"Проста вер" – гэта 10 кампазіцый, вытрыманых у англа-амэрыканскай стылістыцы, але перапрацаваных у беларускіх традыцыях. Музыкі лічыць, што дасягнулі арганічнага адзінства ўсіх складнікаў. Па-першае тэхнічнасьці, якасьці, стылістычнай пісьменнасьці і пераемнасьці; па-другое пачуцьцёва-эмацыйнай глыбіні; і па-трэцяе глыбокага духоўна-сэнсавага кампанэнта.

Вось як тлумачыць паходжанне назвы альбома лідэр групы "Мерада" Стыў Крамер: "Хто хоць раз займаўся выданьнем альбома, той усьведамляе, што на кожным этапе зьвядзеньня, запісу цябе ўвесь час чакаюць нейкія цяжкасьці. І таму мы часта казалі сабе: ты проста вер – і мы абавязкова гэта зробім. Дзякуючы гэтаму ўсё атрымалася".

Ганна Крамер раскрывае філязофскі сэнс альбома: "Мы проста на некалькі гадоў адмовіліся ад частага канцэртавання, у нас у асноўным была студыйная праца. І за гэтыя гады ў нашым жыцьці адбылося вельмі шмат падзей, у тым ліку і трагічныя, было мноства цяжкіх момантаў. Давялося перагледзець цалкам сваё сьветаўспрыманьне, сьветаразуменьне. І гэта падштурхнула нас да таго, каб стварыць альбом, у якім галоўнае ня столькі, як чалавек ставіцца да чагосьці вонкавага, да сьвету, а тое, як ён менавіта да сябе ставіцца, а праз гэта і да іншых. Мы мелі час паглыбіцца самім у сябе і знайсьці там, унутры нешта сьветлае, добрае, – можа тое, што кожны чалавек павінен сам у сябе знайсьці, менавіта вось гэта сьвятло. Усе па-рознаму яго называюць– нехта божым сьвятлом, нехта душэўным. Менавіта да яго і зьвернуты альбом. Сонечны і сьветлы, і вокладка ў яго сонечная. У стварэньні альбома нам дапамагалі каля паўсотні чалавек. Усім ім наша сардэчная падзяка!".

На СD альбом выдадзены кампаніяй "Вігма". Набыць яго можна ў краме "Ў", а таксама ў дыскарні "Містэрыя гуку" ў пераходзе каля ГУМа.

Тэкст: Генадзь Шостак, Tuzin.fm

Мерада

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

напомнило христианские

+1
0
-1

напомнило христианские песнопения. Мне такая музыка совсем не интересна. Надеюсь, что кому-то понравится

 

Чёрт, а вот это уже борьба за

+1
0
-1

Чёрт, а вот это уже борьба за личный ТОП-3. Неожиданно! Необычный тембр голоса, с лёгким иностранным акцентом. Как я понял музыканты здесь замешали идею на традициях кантри и блюза, копнули глубоко и профессионально. Но я скажу так: мне этот альбом сразу напомнил хорватских музыкантов, с богатым инструменталом и сильными вокальными данными. И их авторитет у себя на родине непоколебим уже которое десятилетие. Было ощущение, что хорваты запели по-белорусски. :) А ведь действительно вышло сильно! Класс!

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net