О проекте

Ilo & Friends выдалі альбом "Кола" (+слухаць)

 

Гурт Ilo & Friends, які спявае па-беларуску і жыве ў Беластоку, запісаў новы альбом "Кола". Дыск нараджаўся цягам пяці гадоў і стаў, па словах лідаркі каманды Ілоны Карпюк, фіксацыяй таго стану "cалодкай стабілізацыі", у якім цяпер знаходзіцца каманда.

Ілона кажа, што цягам гэтых гадоў у гурт прыйшлі новыя музыкі, якія паўплывалі на гучанне кружэлкі. Сёлета каманда адзначае дзевяцігоддзе, і дыск падводзіць рысу пад пэўным этапам гісторыі гурта.

"Альбом мае назву "Кола", якую дае тэкст Анатоля Сыса: "Кожны дзень мяне пераязджае кола". Гэтае кола сапраўды нас пераязджае кожны дзень, і нам трэба кожны дзень змагацца з гэтым колам, з усімі цяжкасцямі, якія распавядаюць тэксты песень", – разважае Ілона.

У дыск увайшло 10 трэкаў, напісаных на вершы Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Алеся Разанава. Упершыню гурт уключыў у лонгплэй і песню на польскай мове:

"Яна становіцца свайго роду супрацьвагай агульнаму настрою тэктаў беларускіх аўтараў: трэба быць аптымістычнымі і змагацца з коламі, якія пераязджаюць нас штодня".

"Кола" – гэта трэці альбом Ilo & Friends. У дыскаграфіі гурта таксама ёсць кружэлкі "Па дарозе" (2007) і "Сланечнікі" (2010).

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Ilo & Friends

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Всё красиво, но неинтересно

+1
0
-1

Всё красиво, но неинтересно

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net