Трэці студыйны альбом беларускага гурта з Беластоку.
ILO & FRIENDS:
Ілё Карпюк – вакал
Марцін Кахановіч – гітары
Андрэй Гжэсь – перкусія, бубны
Пётр Ігнатовіч – бас-гітара
Павел Амбражэвіч – клавішныя
У запісе таксама бралі ўдзел:
Аляксандр Ясінскі – акардэон (7)
Музыка – Ilo & Friends
Словы – Уладзімір Караткевіч (1,2,3,5,9,10), Анатоль Сыс (4,8), Ілё (6), Алесь Разанаў (7)
Запіс, звядзенне, мастэрынг – Krzysztof Murek Murawski, Lagrange Studio
дзе ўзяць
Набыць CD наўпрост у гурта ilovillage@gmail.com.
Набыць digital-версію на Bandcamp
Сацсеткі: Facebook.
меркаванні штатных экспертаў*
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
Ilo & Friends и раньше были достаточно эстетской группой, любившей поиграться в сочетания непростой рок-музыки с джазом и фолком. Теперь все менее явно, без народных песен и выпирающего саксофона, но более сфокусированно: фолковые мотивы в "Igralom" и игривый джаз-рок "Кола". Да, альбому можно приписать некоторую консервативность – нет тут модных стилей и инопланетных/ироничных/панибратских и иных актуальных сейчас текстов. Да, цитаты порой отсылают в 90-е и 00-е. Но вокал сильный, материал ровный, тексты поэтичные, мелодии красивые, аранжировки навернутые, инструменты прекрасно звучат – вроде как простые, но важные радости, от которых так хорошо ушам и сердцу. Есть и свои пики: "Досыць", "Вакзал", "На гэтай зямлі", "У коле".
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 7,00
"Кола" – амаль што альбом-прысвячэнне Караткевічу. Большая палова песень створаная на аснове ягонай паэзіі, таксама выкарыстаныя творы Сыса і Разанава, арганічна ўпісаныя ў праграму, плюс адзіная ўласная рэч па-польску, якая на дзіва не выбіваецца з плэйліста. Амаль бяспройгрышны ход, з мінусаў якога – дадатковы абавязак музычна адпавядаць узроўню класікаў. Рашэнне Ilo & Friends – зварот да складаных формаў і мудрагелістых кампазіцыйных структур арт-рока. То бок, складанаму зместу – складаная форма. Рызыкоўны ход, які ўсё ж больш удаўся, чым не. Не хапіла толькі адметнасці: запамінальных мелодый, нечаканых "сюжэтных паваротаў". Усё тут прыгожа, ладна, але даволі аднастайна і расцягнута – часам узнікала адчуванне, што слухаеш шматлікія варыяцыі адной і той жа песні.
Experty.by
Конрад Ярафееў
адзнака: 6,00
На этой записи все вроде бы в порядке. Вот вам инструментал, явно вдохновленный арт-роком семидесятых, типа Genesis. Вот вокал, балансирующий на модной нынче грани между легким джазом и крепкой эстрадой. Вот довольно изобретательная песенная структура, выскакивающая из рок-хитовой сетки куплетов, соло и припевов. Должен выходить крепкий софт-роковый альбом. Он бы и вышел, если бы не отсутствие тут какого-либо огня, вместо которого - основательная доза прилежности: как будто на уроке отвечает отличница-медалистка. Вот так диск и звучит – правильно, очень старательно, но дико скучно. Альбом не сообщает слушателю ничего, кроме того, что музыканты – хорошие, трудолюбивые ребята. По школьным меркам не пятерка – шестерка, столько же поставлю и я.
Experty.by
Мікалай Янкойць
адзнака: 6,00
Арт-рок з заўважнымі джазавымі адценнямі. Ладны: чысценька запісаны, аздоблены нестандартнымі рытмічнымі малюнкамі і нядрэннымі інструментальнымі сола, з паспяховымі спробамі адысці ад куплетна-прыпеўнай формы. І надзвычайна роўны: амаль цалкам вытрыманы ў адным тэмпе, адыграны на адным (невысокім) узроўні напружанасці і, як вынік, – безэмацыйны, без нерва. Настолькі, што нават Караткевіч не прабірае. З поспехаў – шаманісты "Вакзал", пяшчотная "На гэтай зямлі" і фінальны рэфрэн "У коле", на якім гурт нібыта ўключае другую перадачу – на жаль, пазнавата. Старанна, прафесійна, але прэсна.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам: