"Instant/Imhnenne" – другая работа Іллі Пуцікава, удзельніка гурта Yellow Power. Год таму музыка ўжо запісаў адзін альбом, але прэзентаваць яго публічна не наважыўся, бо, по яго словах, ён выйшаў "занадта personal".
– "Instant/Imhnenne" гучыць сыра, мінімальна апрацавана. Канцэптуальная задача – стварыць пэўную музычную ідэю, пэўны вобраз, пэўную эмоцыю непасрэдна падчас запісу, зафіксаваць сам момант стварэння з дапамогай аднаго інструмента – гітары, – расказвае аўтар.
Матэрыял быў запісаны за дзевяць сэсій. Першапачаткова запісвалася пэўная музычная ідэя – асноўны імправізацыйны структурны кавалак, які потым адразу без асаблівай прадуманасці аздабляўся дадатковымі гітарнымі партыямі.
Гурт Yellow Power стаў вядомым, калі прамог на "Басовішчы 2011", пасля чаго знік з публікі і вярнуўся толькі ў лістападзе 2012 з сінглам "Сам-насам".
Спампаваць альбом можна тут
Тэкст: Яўгенія Лагуноўская, Ultra-music
Комментарии
Не знаю, какую атмосферу он
Не знаю, какую атмосферу он хотел создать, может что-то и создал, но настолько непонятное, что так и хочется сказать элитарная музыка... в целом если автору нравится, то имеет право на существование. Главное - не обманывать самого себя.