О проекте

IQ48 рыхтуе фанкавы альбом

 

Гурт IQ48 працуе над чацвёртым студыйным альбомам. Музыкі каманды сцвярджаюць, што амаль палова матэрыялу для пласцінкі ўжо гатова і што яе стылістычнай базай стане олдскульны фанк.

Аляксандр Ракавец і Яўген Бузоўскі: "Старыя песні былі з саксафонам. А зараз мы гэта расклалі, гэта граюць дзве гітары. Больш такі рокавы варыянт. Можа новы альбом будзе такім альбо іншым. Але я спадзяюся, што там будзе больш фанку. Ад фанку мы не будзем адыходзіць, бо гэта наша разыначка. Олдскульны такі фанк… Можа Саша стане, як той жа Джэймс Браўн. У Джэймса Браўна стойка з круглай штукай, трэба надыбаць".

Апошнім часам у гурта сарваліся два канцэрты, што было звязана з "нібыта забароненасцю" IQ48. Улічваючы гэта, музыкі збіраюцца рабіць запісы міні-канцэртаў ды рэпетыцый – свайго кшталту відэаканцэрты з сябрамі ды прыхільнікамі ў якасці публікі. А потым выкладаць гэтыя запісы ў інтэрнэт. Галоўнае, кажуць музыкі, цёплая атмасфера такіх імпрэз.

Тэкст: Зміцер Кустоўскі, "Еўрарадыё"
Фота: Gluc Tim, "Еўрарадыё"

IQ48

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Чакайма old school funk...

+1
0
-1

Надта сур`ёзная заява наконт old school funk... Кожная нота на сваiм месцы, кожны брэйк невыпадковы, усё лагiчна нiбы у матэматыцы... Усхвалявана чакайма, што атрымаецца...

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net