О проекте

"Кашлаты вох" прадставіў новы EP (+слухаць)

 

Гурт "Кашлаты вох" прадставіў на сайце Tuzin.fm новы EP "Цябе/Падарунак". Музыкі называюць рэліз ня проста сынглам, а інтымнай споведзьдзю для ўсіх. Гэта першы рэліз калектыва за паўтары гады. Лідэр каманды Вячка Красулін нават распусьціў гурт, але працы над матэрыялам не перапыняў.

"За гэты час вакол гурта сабралася выбітная кампанія аднадумцаў, якія і ня супраць узлабнуць амаральную музычку, з-за якой нашы выступы забаранілі на некаторых фэстах, – кажа Вячка. – Мы разбураем сьцены, межы і розумы. Наш новы сынгл пра ўзаемаадносіны полаў, пра сапраўднае каханьне і перажываньні, якія заўжды прысутнічаюць побач. Гэта інтымная споведзь. Для ўсіх".

У сынгл "Цябе/Падарунак" увайшлі дзьве новыя песьні і адзін бонусны трэк – інструмэнтальная вэрсія "Цябе". "Гэтыя песенькі запісвалі выдатныя асобы беларускага андэграўнду: Александзер, Алоха, Нікалас, Сьліп, Вячка і генэрал запасу Васіль Мікалаіч. Дзякуем Пецю Слуцкаму, бо музыка песьні "Цябе" належыць яму і яго мазгам, а таксама пальцам", – кажуць музыкі з нагоды прэм’еры. Матэрыял быў запісаны на студыі "Каўчэг" гукарэжысэрам Андрэем Лысовым, а вокладку да сынглу намаляваў Ягор Арцюхоў.

Тэкст: Tuzin.fm

Кашлаты вох

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net