Мінскі фолк-панк гурт "Кашлаты вох" прэзентаваў у інтэрнэце новы EP "Цуд-зуд", у які ўвайшлі чатыры трэкі ў абсалютна рознай стылістыцы. "Задумка запісаць гэты міньён з’явілася разам з праблемамі ў складзе яшчэ ў лістападзе 2012 года, калі нам прыйшлося развітацца з бубначом Назарам Грабёнкіным (ён цяпер грае ў гурце Omut)", – кажа вакаліст і дудар Васіль Саковіч.
– Калі мы прывозілі ў Мінск Уладзіміра Снягурчанку з яго праектам "4 реактор" і зрабілі агульную праграму з ім, то адчулі, што нараджаецца нешта магічнае. Мы вырашылі запісаць новы міні-альбом у акустыцы, але потым перадумалі. Вырашылі зрабіць яго альбомам кавераў саміх на сябе, – тлумачыць Саковіч.
Па словах музыкаў, новы EP – варыяцыі на тэму "што было б, калі б мы не ведалі, што робім". Запісваўся і зводзіўся "Цуд-зуд" на хатняй студыі высілкамі ўдзельнікаў гурта "Кашлаты вох".
– Калі першы альбом быў гэткім зборнікам песень ад пачатку нашага шляху, то цяпер мы ўжо на 99 адсоткаў вызначыліся наконт зместу нашага другога студыйнага альбому, – распавядае другі вакаліст і дудар Вячка Красулін. – На міньёне можна пачуць і рэгі, і сінці-поп, і нешта кшталту "Bloodhound Gand сустракаюць Spiritual Front". А яшчэ тут ёсць сакрэтны трэк. Там мы вырашылі забіць свае комплексы.
Гурт "Кашлаты вох" з’явіўся ў 2007 годзе і грае фолк-панк. У сакавіку 2013 году гурт прэзентаваў дэбютны паўнафарматны альбом "Пазаўчора" – вынік трохгадовай студыйнай працы.
Паслухаць рэліз можна на сайце Vk.com
Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music
Комментарии
Скучная посредственная музыка
Скучная посредственная музыка