О проекте

Kriwi прэзентуюць новы альбом на вуліцы

 

22 траўня гурт Kriwi прэзентуе мінчукам свой новы альбом "Траўка-мураўка". Канцэрт пройдзе на ганку кнігарні "ЛогвінаЎ". Фронтвуман каманды Вераніка Круглова кажа, што гэта будзе джэм-сэйшн, у якім музыкі Kriwi будуць граць разам з прыхільнікамі гурта.

Вераніка Круглова: "Мы вырашылі пасядзець сваім хіпанскім складам, зрабіць невялікі акустычны канцэрт. Выканаем 6-10 песень з новага альбома. Усе мы вельмі рэдка збіраемся, бачымся, таму хочацца, каб падыходзілі людзі, якія нас любяць, якія хочуць нас слухаць. Мы разам паспяваем і раздадзім аўтографы".

Па словах Веранікі, вялікая прэзентацыя альбома "Траўка-мураўка" адбудзецца напрыканцы лета. Набыць пласцінку можна ў кнігарні "ЛогвінаЎ". Мінулы альбом "Мінск-Берлін" быў выдадзены ажно ў 2003 годзе.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: Citydog.by

Kriwi

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net