О проекте

Лявон Вольскі таемна запісвае ў Мінску новы максі-сінгл

 

Лявон Вольскі і бэнд "Крамбамбуля" рыхтуюць у Мінску максы-сінгл "Раз-два-тры – усе за стол!", які будзе прэзентаваны слухачам у сярэдзіне жніўня. Сінгл нетрадыцыйны ў сваім звычаным разуменні – там не адна песня ў розных аранжыроўках, а тры песні і адзін бонус. Вольскі кажа, што сінгл узнік яшчэ і таму, што "Крамбамбуля" асвойвае новыя музычныя інструменты.

Лявон Вольскі: "Крамбамбуля" ўзбагацілася ў складзе рознымі інструментамі кшталту электрычнага сітара, і мы іх цяпер рэалізоўваем у новых песнях. Тут тры песні будуць – нетыповы падыход да сінгла, але мы хочам зламаць такія класічныя сухія традыцыі, адразу выкласці тры песні. Адной песні нават варыянт дыксілендавы і варыянт поп-панка".

Лявон кажа, што ў новым сінгле "Крамбамбуля" не перастае займацца ўлюбёным заняткам – хуліганіць у сваіх спевах.

Лявон Вольскі: "Гэта такія традыцыйныя для "Крамбамбулі" дурнавата-вясёлыя песні. Сінгл будзе называцца "Раз-два-тры – усе за стол!". Раней у нас на вяселлі тамада заўсёды (зараз знікла гэта традыцыя) на такі традыцыйны матыў спяваў: "Раз-два-тры – усе за стол! Раз-два-тры – усе за стол!" А гарманіст яму падыгрывае: "Ма-а-аладыя прыгла-а-ашаюць усі-і-і-х за сто-о-ол!" Абавязкова было гэта ў вёсцы, у мястэчках – я памятаю, пару разоў быў на такіх вяселлях. І ў горадзе таксама было – у спальных раёнах. Ну і тады ўсе ўжо, ясна, ідуць за стол. Бо яны – хто пакурыць выйшаў, хто захапіўся занадта размовай з дамай. Замест званочка так. Вось стаіць каманда на сцэне (раней у асноўным жывыя музыканты гралі), і трэба такі сігнал было падаць, каб народ сцякаўся назад да стала, каб тосты гучалі".

Працягваючы завядзёнкі "Крамбамбулі" ствараць песні для розных святаў, песню "Раз-два-тры – ўсе за стол" Лявон напісаў для вяселляў.

Лявон Вольскі: "Гэта – такая вясельная песьня, новая вясельная. Мне падаецца, што традыцыя гэтая хоць і дурная – "Раз-два-тры – усе за стол!", але гэта гучыць ня тое, што магічна, але знакава. Яно добра паклалася, я памяняў гармонію на такі мажорны поп-панк, каб ужо не было гэтага "прашчаньня славянкі" вечнага, а каб гэта гучала як заклік такі вясёлы".

Лявон прызнаецца, што такі максі-сінгл стварыўся яшчэ і таму, што гэтыя тры песні не паклаліся ў іншыя тэматычныя праграмы "Крамбамбулі", таму было вырашана пусціць іх у самастойнае жыццё.

Лявон Вольскі: "У "Крамбамбулі" якраз усе альбомы былі тэматычныя, кожны альбом быў аб’яднаны нейкай ідэяй – практычна прадзюсерскія праекты! Як сказаў прадзюсер, так і накляпалі (сьмяецца). Таму быў сэнс гэта рабіць. Зараз дыскі не прадаюцца, усе сцягваюць усё з торэнтаў. Таму такога вялікага сэнсу выпускаць альбом няма. Але калі захочацца раптам – а захочацца ў бліжэйшы час, я ведаю, нават ёсць ідэя – то хутчэй за ўсё, варта гэта дазволіць сабе зрабіць, а не мысліць такімі катэгорыямі, што "ўсё ў нэце ляжыць, усё можна сцягнуць". Зрэшты, у нас проста гэтыя тры песні з сінгла атрымаліся асобна ад іншай творчасці "Крамбамбулі" і маёй асабістай. Таму цягнуць на максы-сінгл з трох песень і адной бонуснай".

Іншая песня ў сінгле называецца "Азалаціцца". Прыпеў запамінаецца адразу: "Покуль зямля наша будзе круціцца, кожнаму хочацца азалаціцца". Трэцяя песня завецца называецца "Свята кожны дзень". Нескладана здагадацца, пра што яна.

Лявон Вольскі: "На песню "Свята кожны дзень" даўно ляжаў тэкст, а тут напісалася музыка. Яна гучыць і ў фільме адным беларускім. Ну пра тое, што кожны дзень можна знайсці нагоду для святкавання…"

Тэкст і фота: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

А по другому никак!

+1
0
-1

Леня эт канечно хорошо! Но постоянные эксперименты как правило ни х...я! До добра не доводят! Как по мне лучшебы остановиться конкретно на ПАНКЕ!)))))

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net