О проекте

На новым альбоме Kriwi джаз і фанк саступілі месца электроннай медытацыі

 

Пад Новы год Kriwi выдаюць новы альбом "Traukamurauka". Выхад доўгачаканай пласцінкі ад беларускіх фольк-эксперыментатараў прымеркаваны да 15-годдзя праекту. Як падкрэслівае Вераніка Круглова, альбом – гэта своеасаблівы знак падзякі ўсім музыкам, якія спрычыніліся да Kriwi. Да таго ж, пласцінка стане прыемным калядным падарункам фэнам і сябрам каманды.

"Праца вельмі цікавая, таму што ў ёй спалучаюцца прыгожыя вакальныя аранжыроўкі і цікавая электроніка, – распавядае пра новы дыск Вераніка. – Атрымаўся медытатыўны альбом, свайго роду музычная тэрапія. Пад яго можна адпачываць і нават танчыць. Спакойны, прыгожы, жаночы альбом".

У альбом Kriwi ўвойдуць 10 песень, якія выконваліся праектам на канцэртах у розных варыяцыях, рознымі інструментамі і музыкамі. Апроч Веранікі Кругловай у запісе пласцінкі ўзялі ўдзел яшчэ чатыры вакалісткі – сяброўка, сястра, пляменніца і дачушка Ё-Ё. Сябры-музыкі прыдумалі аранжыроўкі для твораў. І нават гукарэжысёр, успамінае Круглова, не толькі рабіў сваю непасрэдную працу, але і граў, спяваў і аранжыраваў некаторыя песні.

Вокладку альбома "Traukamurauka" намалявала мастачка Жанна Капуснікава, дызайн зрабіў Юры Білык. Да таго ж, дыск выйдзе на расійскім лэйбле сябра Kriwi Руслана Макарава – MSH-records, які паходзіць з Беларусі і праславіўся ў нашых шыротах выпускам складанкі "Personal Depeche". Вераніка падкрэслівае, што пласцінка створаная пры дапамозе сяброў, яна не ставіць перад сабой камерцыйных мэтаў. Спявачка спадзяецца, што альбом будзе прадавацца на Радзіме. У яго падтрымку Kriwi зладзяць тур па Беларусі.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Kriwi

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net