Мінскі рок-гурт NGe прадставіў дэбютны поўнафарматнік "Мы". "Альбом стаў паваротнай кропкай у вызначэнні стылю і гучання гурта NGe, – кажа Вольга, вакалістка калектыва. – Кожны з нас паспрабаваў удасканаліць спосаб выказвання сваіх эмоцый і ўражанняў праз музыку. У выніку атрымалася па-сапраўднаму калектыўная творчасць, гэта адна з прычын, чаму альбом атрымаў назву "Мы".
Праца над запісам вялася ва ўласнай студыі Gene Studio. Гэта дазволіла не абмяжоўваць сябе, прысвяціць дастатковую колькасць часу напісанню новага матэрыялу, пераасэнсаваць ранейшую творчасць і песні, якія яшчэ не выдаваліся, і галоўнае – здабыць новае гучанне.
"Сумессю жывой і электроннай музыкі сёння нельга кагосці здзівіць, – кажа гітарыст гурта Ягор, – і мы не баяліся эксперыментаваць: засэмпліравалі мноства нестандартных гукаў, выкарыстоўваючы падручныя прадметы, напрыклад гук падаючай цукарніцы, а на самай лайтовай кампазіцыі ўдала ўпісаўся цяжкі перагруз васьміструннага барытона".
Гурт NGe існуе з 2008 года. За плячыма ў музыкаў некалькі ЕР, сінглаў і вялікі канцэртны вопыт. У бліжэйшы час рыхтуюцца да выхаду відэакліпы, знятыя летам гэтага года.
Альбом можна набыць на iTunes і Google Play.
Тэкст: паводле прэс-рэліза
Комментарии
Непопулярная поп-музыка.
Непопулярная поп-музыка. Скучная и не интересная