О проекте

N.R.M. "06"

 
nrm-06.jpg
7,00
май, 2007
самиздат

Шестой в дискографии и первый за 4,5 года новый альбом знаменитой белорусской рок-группы, который, по словам музыкантов, вдохновлен событиями 2006 года и не только.

1. Nas da chalery
2. Stalinhrad
3. Handziučnik
4. Miensk i Minsk
5. Toje, što josć pamiž nami
6. Palmy i biarozy
7. Padvodnaja lodka
8. Svabody hlytok
9. Kitaj
10. Himn bielaruskaha rok-n-rolščyka
11. Nikoli-nikoli
12. Tolki dla ćiabe
13. nie pytaj
14. Mama, tata, heta ja

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 9,00

Этот альбом вышел после рекордной для "N.R.M." паузы в 4,5 года. Нельзя сказать, что все это время все население Беларуси только и думало, что о новой студийной работе коллектива, но все же подспудно у достаточно широких кругов общественности скопился очень серьезный комплекс ожиданий относительно содержимого этого релиза. Может быть, именно это является главной причиной столь полярных отзывов на данный диск.

Среди 14 песен (это, кстати, рекорд для альбомов "N.R.M.") доминируют бодрые боевики, большей частью в фирменном гранджево-альтернативном звучании, на этот раз осовремененном и более красиво оформленном. Они лихо переливаются запоминающимися мелодиями и хлесткими фразами припевов. На общем фоне даже известный задолго до альбома грубоватый "Гадзючник" зазвучал как-то адекватно.

Естественно, не обошлось без баллад, которых здесь (как полагается по возрасту коллектива) даже больше, чем обычно и все на загляденье. Монументальная "Менск і Мінск", исповедальная "Толькі для цябе" и жизнеутверждающая "Мама, тата, гэта я". Ну а в качестве изюминки – залихватские игры в постмодернизм, по ходу которых "N.R.M." вспомнили "Мрою" (китчевый "Гімн беларускага рок-н-рольшчыка"), примерили на себя Beatles (ставшая "бел-чырвона-белай" "Падводная лодка"), ну и еще много кого так или иначе "помянули".

Можно поразиться тому, насколько насыщенным и вместе с тем игривым получился альбом. Зрелым и по-хорошему разгильдяйским, жизненным и вместе с тем юморным. Да, в каких-то отдельных местах "N.R.M." звучат наивно и даже по-старперски, но это не делает их песни (среди которых здесь, кстати, много хитов) хуже.

Конечно, в каких-то абсолютных величинах этому альбому не дотянуться до "Трех черепах", которые, вероятно, останутся творческой вершиной для коллектива, даже если выйдет еще много дисков. Но все же в борьбе за второе место он твердо выигрывает у имеющей во многом историческую значимость "Одзірыдзідзіны". Ну и да, худшая обложка десятилетия. Факт.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 8,00

Все, жизнь прожита не зря, вот он – новый альбом белорусской рок-группы номер 1, который с нетерпение ждали и ее фэны, и недоброжелатели. Первые – дождались, вторые – утерлись: альбом вышел на загляденье!

Лично я с опаской, после не слишком вразумительного, хоть и помеченного знаком качества, как все релизы Вольского и Ко, "Дома культуры", считал дни до появления этой пластинки "энэрэмовцев" (хочется обыграть внутреннее "эмо", да? а нету его на диске, что даже странно, зная, как держит нос по ветру, ухо востро, обувь сухой лидер коллектива. Впрочем, не играя (пока?) эмо, Лявон и так первый эмо-вокалист страны…). В "Доме..." было много усталости, задерганности, запаха пота, самодавления. Оттого и возникали смутные и не очень сомнения – а не выдохлась ли группа? В бесконечных битвах с их извечными противниками. Неужели только война и война и война и война и война – и больше ничего?

Настораживал и очередной хит "N.R.M." – "Hadziucnik" – вещь настолько тупо-боевая, настолько шаблонная и настолько притягательная, что, вроде бы, подтверждало: группа окончательно превратилась в политического трибуна, и искусства в ней больше не будет. Но ведь команда всегда умудрялась сочинять гениальные многодневки, прямолинейно-детсадовские песни, зачастую именно с идеологическим подтекстом (или без оного, а сразу в лобешник), в которых музыкального и поэтического было днем с огнем, но, ишь ты, -- общественность получала готовенький шлягер на все времена. И при этом истинно вечных композиций, что от души, неотягощенной современностью, в репертуаре "N.R.M." тоже хватало.

Таким образом – черт с ней, настороженностью! И данный альбом изготовлен, выстрадан по все тем же лекалам – на потребу (но такова сегодняшняя жизнь, дьявол ее побери!) и из того, что "останется после меня". Только опять появилась свежесть, естественная, а не отрепетированная полуулыбка-полуухмылка Вольского, и… коллективное начало -- вопреки многочисленным инсинуациям, что, дескать, в группе не все в порядке в личностных отношениях между музыкантами. Как там у них на самом деле… да по-разному, как в обычных семьях, и да Бог с этим – захотят разойтись, что ж – всем нам будет жаль, а "энэрэмщикам" в таком случае пожелаем каждому удачи персонально. А пока… пока слушаем альбом, который с очевидностью доказал, что со студийной жизнью у группы все нормально.

С самого первого трека "N.R.M." задает определенный темп – музыкально, текстово – и выдерживает его на протяжении всего диска. "Nas da Chalery", "Stalinhrad", "Miensk i Minsk", "Palmy i Biarozy", "Padvodnaja Lodka" (клянусь: при всей провокативной составляющей творчества Вольского, когда он запросто оперирует в своих композициях чужими идеями – музыкальными и поэтическими, - ожидал если не от него, то от кого-нибудь из его коллег, когда и в нашем роке появится "аналог" их "желтой подводной лодки" - получите, и от Лявона!). Далее – хард-рок-манифест "Himn Bielaruskaha Rok-n-rolscyka" (текст принадлежит Zmicer’у), "Nikoli-nikoli" и в финале – "Mama, Tata, Heta Ja" (здесь можно услышать голоса детей музыкантов).

Из открытий. Может, не обращал раньше на это особого внимания, может, сие прозвучало наиболее выпукло на "06", - группа совершенно в духе классических западных рок-монстров использует многоголосье, и использует отлично! Еще: при всей легендарности и заслуженности коллектива, вдруг подумалось о том, что он таки просто заматерел – Полотно, Скульптура, Песня, Художественное Произведение. И – Живое, Настоящее.

Да, новый альбом – не ультрабомба, но если у группы в ее дискографии случился альбом уровня "Трех черепах" - о ней уже можно говорить как о Группе. И повторить восхождение будет сложно. "N.R.M." снова потянулись в гору.

"Музыкальная газета", июнь 2007


Подберезский Дмитрий

оценка: 6,00

Пяць гадоў чакалі прыхільнікі "N.R.M." на новы альбом калектыву. Пяць гадоў для рок-музыкі — час занадта вялікі, за пяць гадоў многія калектывы пасьпяваюць узысьці на вяршыню папулярнасьці і зрынуцца зь яе з наступствамі, несумяшчальнымі з далейшым існаваньнем. Што да "N.R.M.", дык такі катастрафічны перапынак паміж альбомамі таксама даў падставы многім казаць пра заканчэньне эры гэтай групы. Выданьне альбому мусіла абвергнуць інсынуацыі. Атрымалася гэта для мяне асабіста ня надта пераканаўча.

Калі зьмест папярэдняга альбому можна было б акрэсьліць як філязафічныя назіраньні за жыцьцём, прапушчанымі праз сэрца музыкаў, дык "06" прасякнуты часам ня вельмі ўдалай публіцыстыкай. Адзначу адразу: на карысьць гэта не пайшло.

Слухаючы альбом, я ўвесь час лавіў сябе на думцы: амаль усё я гэта ўжо чуў. "Тое, што ёсьць паміж намі" навязьліва адкідала мяне ў гады "Yellow Submarine". Можа, невыпадкова на гэтым жа дыску прысутнічае песьня "Падводная лодка"? "Ніколі-ніколі” можна назваць цалкам гожай песьняй, калі б у галаве не ўзьнікаў настрой і нават інтанацыі песьні "Лёгкія-лёгкія". І гэтак, на жаль, далей, далей...

Не, альбом прынёс пару нумароў, якія напэўна можна залічыць да безумоўным здабыткаў "N.R.M.". Гэта "Менск і Мінск", зь некаторымі агаворкамі "Гадзючнік" — своеасаблівы гімн сакавіцкай плошчы 2006 году і... А вось далей сьпіс калі і можна прадоўжыць, дык толькі з супрацьлеглым знакам. Бо лёзунгі бяруць верх над мастацтвам. У выніку маем яўна завышаную колькасьць нейкіх невыразных, быццам бы сьпехам зробленых песень, якія аніяк не працуюць на аўтарытэт калектыву. Больш таго: рушаць яго. Можа было б і абмінуць гэта, але чым растлумачыць літаральны (як мне падалося) зрыў нэўраў што да песьні "Не пытай"? Я, колькі ні слухаў яе (зь вялікім, прызнацца, намаганьнем і ледзь ня гвалтам над самім сабой), так і не зразумеў, што было нагодай для яе нараджэньня? Стомленасьць, адчай, зьнявераньне?

"Кітай", "Свабоды глыток", "Пальмы і бярозы", анты-"Гімн беларускага рок-н-рольшчыка", "Падводная лодка", "Толькі для цябе"... Ці не замнога невыразнасьці для аднаго альбому?

Такое ўражаньне, што, захапіўшыся пабочнымі праектамі, музыкі калектыву былі проста змушаныя выкінуць на публіку недасьпелы прадукт, які сьведчыць пра тое, што цягам пяці гадоў яны назапасілі ня надта шмат таго, чым можна было б падзяліцца з публікай.

Да таго ж — вокладка. Прэтэндэнт на першае месца ў намінацыі "Самы безгустоўны дызайн" на чарговай "Рок-каранацыі". "N.R.M." немагчыма застацца без узнагароды...

P.S. Чым большы аўтарытэт — тым больш і патрабаваньняў да зробленага ім...

Experty.by


Будкин Сергей

оценка: 5,00

Новы альбом галоўных беларускіх рок герояў, які зьявіўся пасьля пяцігадовага маўчаньня. Гэты дыск варта паслухаць хаця б дзеля адной песьні — "Менск і Мінск". Вольскі — майстра кранальных балядаў. Недзе раз на пяць год яму ўдаецца напісаць ня проста песьню крычалку, а сапраўдны рок гімн, які можа скарыць кожнага, незалежна ад узросту і музычных прыхільнасьцяў. "Менск" выдатна ўпісваецца ў лягічны шэраг: "Бывай" — "Паветраны шар" — "Маё пакаленьне".

Гэтым дыскам "N.R.M." нібы падсумоўвае 13 гадовую кар’еру. "Ніколі" адсылае нас да "Дому культуры", "Сталінград" да "Трох чарапахаў", "Свабоды глыток" да "Пашпарту", а "Гімн рок н рольшчыка" наагул да "мроеўскіх" часоў. Песьня пра бел чырвона белую лодку сымбалізуе апошні па часе этап разьвіцьця, калі няпроста вызначыць — "N.R.M." гэта, "Zet" ці то "Крамбамбуля".

У кожнай другой песьні сустракаем музычнае самацытаваньне, што ня можа ня сьведчыць пра крызыс у гурце. Некаторыя песьні падаюцца надта ўжо высмактанымі з пальца. У адрозьненьне ад пералічаных ранейшых альбомаў, гэты не адбудаваны канцэптуальна: "06" проста выглядае на складанку песень апошніх год розных па настрою, тэматыцы. У адной песьні Вольскі раве: "Пайшоў на фіг, сука", — у другой хор дзетак выводзіць: "Мама, тата, я люблю неба, сонца і зямлю". Зь сюрпрызаў альбому — нарэшце далі засьпяваць аўтару шматлікіх "энэрэмаўскіх" гітоў — бубначу Алезісу Дземідовічу, які выдаючы на зацятага панка хрыплаватым голасам зацягвае: "Уеду я ў Кітай, у паднябёсны рай".

Жыцьцесьцьвярджальных песень на дыску нямала, але за дзяжурнымі фразамі пра тое, што "усё роўна мы пераможам", крыецца нейкая туга. Падаецца, што настрой альбому вызначае якраз не "Гадзючнік", а "Толькі для цябе", у якой "N.R.M." нібы разьвітваецца са слухачамі.

"Наша ніва", июнь 2007

0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Даўгачаканы

+1
0
-1

Даўгачаканы альбом. Ня толькі таму, што 4,5 года мінула да папярэдняга. Рэч у тым, што я выйграў "06", удзельнічаючы ў конкурсе адной "падрыўной" радыёстанцыі, але так і не атрымаў яго. з гэтай прычыны хацеў наагул праігнараваць альбом, але раважыў, што NRM у чужых грахах невінаваты, і купіў дыск (цікава, што цана на вокладцы была пазначана ў украінскіх грыўнях). і што ж? ці то ад празьмернага доўгатрываньня, ці то ад ад прапанаванага "сьпіску блюдзёў" (трэк-ліст) альбом "06" мне асабліва не пакаціў. не, бегаць да ракавіны не даводзілася. але многія песьні выслухаць больш за аднаго разу я ня здолеў, колькі сябе не ўгаворваў ("Ну, калі ласка, ну яшчэ разочак. За маму, за тату, за дзядзю Лявона"). Бальшыня песень выглядаюць неабавязковымі, нібы шматлікія "псэўда шлягеры" беларускай ці расейскай эстрады. ты іх чуеш, але яны толькі сьлязгацяць па вушах, не трапляючы ні ў мозг, ні ў душу. з 14-ці трэкаў праграмы толькі 4 (чатыры) здолелі мяне закрануць (нешта зварушыць усярэдзіне) - Stalinhrad, Miensk i Minsk, Nikoli-nikoli, Mama, tata, heta ja. Мітынговая тэматыка іншых песьняў пакінула абсалютна абыякавым. Жартачкі, накшталт фразы "Пайшоў на фіг, сука", выклікалі толькі крывавыя сьлёзы неўразуменьня. Магчыма, гэта старасьць:)))

 

Добры альбом

+1
0
-1

Добры альбом для іграння на польскіх канцэртах Н.Р.М. - завадны, паскакаць пад яго можна, акурат для выпадковых наведвальнікаў чарговых Дзён Культуры Беларусі. З беларускімі слухачамі ўжо паскладаней будзе. Здаецца і запіс якасны, але ж нешта не тое. Памятаю, калісці ў Музыкалцы энэрэмаўцы казалі, што новы альбом будзе рознакаляровы. І яны датрымалі слова (пачынаючы ад жахлівай вокладкі - яскравая аж занадта). Большасць альбома такая вясёленькая, пёстранькая, калі і не па тэкстам, дык па музыцы. Цудоўна, што няма нічога блізкага па дурасці "Бульбе" і "Юры-Колі", якія чамусці заўсёды гучаць на канцэртах. Але гэта былі б не Н.Р.М., калі б увесь альбом гучаў аднолькава весела або сумна: акрамая баявога панку ёсць і "Лёгкія-Лёгкія 2", для канспірацыі названыя "Ніколі-Ніколі". Тайну гэтую я раскусіў даўно, граючы ў гульню ад Эўрэйскага Радыё для Беларусі, але відаць, міністры не ацанілі. Ёсць балады - цудоўная "Толькі для цябе" і шавіністычная "Менск і Мінск" (як гарадзенец, не ўспрымаю захапленняў гэтай песняй, якая яшчэ і з памылкамі - дзе ў Менску гатычныя касцёлы???). Дарэчы, "Мінск" паспеў дастаць адразу пасля выхаду альбому, а "Гадзючнік" задоўга да яго. Ёсць і не зусім характэрныя для Н.Р.М. кампазіцыі: пра лодку і пра тое, што паміж намі (паміж кім?). Здаецца, ёсць на альбоме ўсё - і нечаканасць, і якасць, і разнастайнасць, і без паўтораў і праходных нумароў не абыйшлося. А слухачам усё роўна не дагадзілі.

Самы непатрэбны трэк - Гімн рок-н-рольшчыка. Вось што бывае, калі даеш абяцанні не падумаўшы.

Даслухваю да канца і ўжо заўважаю памылкі ў сваім каментары: ёсць яшчэ адзін непытрэбны трэк і такі ж тупы, як "Юра, ёлкі-палкі, Коля" - гэта канешне "Не пытай" :)

 

...

+1
0
-1

як гарадзенец, не ўспрымаю захапленняў гэтай песняй, якая яшчэ і з памылкамі - дзе ў Менску гатычныя касцёлы???

.
Чырвоны касьцёл і касьцёл на Залатой горцы пабудаваныя ў стылі нэаготыкі.

 

готыка

+1
0
-1

Чырвоны Касцёл - далёка не чыстая нэаготыка, гэта па першае. Нэаготыка гэта не тое самае, што готыка, гэта па другое :) І самае цікавае, што ў першапачатковым варыянце тэксту было, здаецца, больш нейтральнае "высокія".

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net