О проекте

"Пан Жыжма" выдаў дэбютны альбом (+спампаваць)

 

У Сеціве зьявіўся дэбютны альбом праекту "Пан Жыжма" "Хто тут?", за якім стаіць Павал Зыгмантовіч, былы ўдзельнік гурту IQ48. "Пан Жыжма" зьяўляецца спробай сумясьціць рэп і народную музыку. Перакласьці беларускі фольк на рытмічны біт, дадаць чытанкі – і паглядзець, што атрымаецца.

Падчас стварэньня матэрыялу з народных песьняў бралася ў асноўным не музыка, а тэксты – так падалося больш цікавым. Хаця, трэба адзначыць, што галоўным музычным арыентырам было ўсё-ткі фолькавае гучаньне. Дзеля гэтага ў музычных падкладках пад чытанку выкарыстоўваліся народныя інструмэнты – дуда, цымбалы, жалейка. Вядома, не жывыя, а сэмпліраваныя.

Да таго ж, па старой рэперскай традыцыі ў музыцы шмат выкарыстоўваліся таленты іньшых выканаўцаў. У Алеся Камоцкага была пазычана музыка да песьні "Абавязкова", у гурта "Палац" – да песьні "Казка на нач", а ў гурта Postscriptum скрадзена не толькі музыка, але й голас вакалісткі Юлі Белізяк ("Плачка"). І, зразумела, без пагадненьня. Бо які ж гэта крадзёж, калі ёсьць пагадненьне?

Тэматыка песьняў, прадстаўленых у альбоме, таксама больш фолькавая. Прынамсі, звычайных для рэпераў наездаў на калег ды доказаў уласнае крутасьці на альбоме няма зусім. Акрамя таго, адна зь песьняў зроблена на тэкст Францішка Багушэвіча "Мая хатка". Пасьля таго, як на ягоныя тэксты зрабілі песьні Hasta La Fillsta ды Вольскі з Памідоравым, трэба было так сама адзначыцца выкананьнем твора першага беларускага рэпера.

Альбом распаўсюджваецца бясплатна й на носьбіце выдавацца ня будзе – на халера яны патрэбныя, гэтыя носьбіты, у наш час усеагульнага ан-лайну. Праслухаць й спампаваць альбом можна на сайце "Белая доля" (www.beldol.com). Гэта блог пра беларускую міфалогію, культуру, людзей. Здаецца, пляцоўка вельмі добра суадносіцца з праектам "Пан Жыжма".

Слухаць і пампаваць: тут.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Гэты альбом нельга назваць

+1
0
-1

Гэты альбом нельга назваць прафесіянальным. Але ж рэп такі стыль, што цалкам прафесійны альбом ужо не будзе цікавым. Таму, пакуль Пан Жыжма не набраўся прафесіяналізма, слухаем. :-)
"Журавы", "У лузе", "Галя", "Лялечка"

 

А ўвогуле стыль "фолк-рэп"

+1
0
-1

А ўвогуле стыль "фолк-рэп" ужо існуе і ці ёсць такія гурты?

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net