О проекте

Пераможцы "Басовішча-2011" усё ж запісалі сінгл. Прычым, за свае грошы (+спампаваць/+відэа)

 

Спрэчныя пераможцы "Басовішча-2011" – Yellow Power – жывыя і здаровыя, як ні дзіўна! Пра гэта сведчыць дэбютны сінгл, прэзентацыя якога адбылася на "Еўрарадыё". Тысячу долараў, якую гурт мусіў атрымаць у якасці прыза, яны не ўбачылі.

"Мы з музыкі не сыходзілі, – распавядае пра паўтары гады маўчання лідар каманды Дзяніс Пуцікаў. – Мы сядзелі ў сябе на рэпетыцыйнай кропцы, пісалі новыя песні, дапрацоўвалі старыя. Нехта пайшоў далей вучыцца. Вось я, напрыклад, пайшоў вучыцца лепш спяваць. Мы ўмацоўваліся ва ўласнай індывідуальнасці, яшчэ больш выкрышталёўвалі сваё гучанне, і свой музычны метад і падыход".

Вынікам удасканалення музыкаў стаў сінгл "Сам-насам". У яго ўвайшла песня часоў "Басовішча" "Сам-насам" і іншы погляд на яе саміх Yellow Power і іх сяброў – Максіма і гурта "m". Да таго ж сінгл утрымлівае бонус – своеасаблівае прывітанне "Басовішчу-2011" з назвай "Кася". Цікава, што гурт апроч граматы з фестывалю маладой беларускай музыкі больш нічога не прывёз. Ніякая абяцаная арганізатарамі тысяча долараў для пераможцы, сцвярджаюць Yellow Power, так і не папоўніла іх рахункі.

Дзяніс Пуцікаў кажа, што гурт застаецца ў сваёй касмічна-псіхадэлічнай плыні, хоць песні Yellow Power і адрозныя адна ад адной: сярод касмічных ёсць і зямныя. "Сам-насам" – дык увогуле прыклад "папсовага" гучання гурта. Тут ёсць развагі пра каханне, пра адзіноту і пра камунікацыі са светам", – характарызуе твор Пуцікаў.

Па словах музыкі, сінгл "Сам-насам" не азначае, што праз месяц музыкі выдадуць дэбютны альбом. І дакладна не азначае, што гурт проста нагадаў пра сябе. Yellow Power граюць, пішуць і рыхтуюць EP. І ў хуткім часе ён будзе прадэманстраваны, абяцае Дзяніс Пуцікаў. Дарэчы, 12 лістапада ў Графіці Yellow Power адыграюць канцэрт, падчас якога і прэзентуюць сінгл "Сам-насам"

Паслухаць і спампаваць сінгл можна на сайце "Еўрарадыё"

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Yellow Power

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Понравились восточные мотивы,

+1
0
-1

Понравились восточные мотивы, очень даже приятно слушаются

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net