О проекте

Re1ikt выдаў альбом "Лекавыя травы" (+слухаць/+спампаваць)

 

Беларускі фолк-рок-гурт Re1ikt выдаў новы альбом "Лекавыя травы". Гэта першая праца гурта з часоў "Рэкі прабілі лёд" (2011), які быў вельмі добра прыняты крытыкамі і публікай. Канцэртная прэзентацыя новага дыска адбудзецца 7 снежня ў клубе Re:Public.

На новым альбоме Re1ikt можна адшукаць народныя песні з розных куткоў палескага і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама кампазіцыі, складзеныя ўдзельнікамі каманды паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" Яна Баршчэўскага і "Балотны агонь" Якуба Коласа. Альбом "Лекавыя травы" паказвае новае гучанне Re1ikt – не толькі лірычнае і атмасфернае, але пазітыўнае і лёгкае.

"Хацелася, з аднаго боку, захаваць свой фірмовы гук, а з іншага, – крышачку змяніцца да больш пазітыўных настрояў, – тлумачыць Аляксандр. – Атрымаўся цікавы вынік: ці то ў тэкстах, ці то ў музыцы заўсёды закладзены жыццесцвярджальны пасыл. І нават калі песня падасцца самотнай, дык будзе мець добры фінал".

"Лекавыя травы" запісваліся на студыі Studio-X вядомага польскага гукарэжысёра і саўндпрадзюсара Марціна Кілбашэўскага ў горадзе Ольштын, які супрацоўнічаў з такімі вядомымі калектывамі як Christ Agony, Devilish Impressions, Riverside. Гурт атрымаў магчымасць папрацаваць з Марцінам, выйграўшы Гран-пры ў конкурсе на фестывалі Rockowisko Hajnowka.

Вялікая прэзентацыя "Лекавых траў" пройдзе ў клубе Re:Public 7 снежня. А 25 кастрычніка Re1ikt дадуць рэтраспектыўны канцэрт у сталічным TNT Rock Club: у яго рамках музыкі зайграюць песні з папярэдніх альбомаў, ад якіх збіраюцца адмовіцца на наступных выступах на карысць новых кампазіцый.

Спампаваць альбом на Bandcamp.

Тэкст: прэс-рэліз

Re1ikt

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Что-то есть в группе.

+1
+1
-1

Что-то есть в группе. Прослеживается "что-то своё", взрослость, искренность. Песни, может, и не такие яркие, но примитивной такую музыку назвать сложно.

 

Очень интересный альбом. С

+1
0
-1

Очень интересный альбом. С первого прослушивания не понял, но потом...!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net