О проекте

Rock Profi: паліткарэктныя разборкі музыкаў (+фота)

 

"Я папярэджваў адразу, што музыка ў вуснах прафесійных духавікоў будзе гучаць лепш, чым у пальцах, якія шчыплюць струны на гітарах", – жартуе Павел Кузюковіч, кіраўнік аркестра "18 датчан". Узяўшы за прыклад суправаджэнне да цырымоніі "Грэмі", аркестрык заводзіць урачыстую версію песні Clover Club "On Rewind".


"18 датчан"


Заснавальнікі прэміі Павел Юрцэвіч і Зміцер Безкаравайны


Clover Club

Маладыя музыкі ўздымаюцца на сцэну за ўзнагародай (пятай за 2012 год) у намінацыі "Дэбют" новай музычнай прэміі Rock Profi.

"Вялікі дзякуй! Сапраўды, прэмій мы атрымалі не адну ў гэтым годзе, аднак атрымаць гэтую асабліва прыемна, – раздае словы падзякі калегам, якія бралі ўдзел у галасаванні, клавішніца Clover Club Наці. – Таму што прызнанне калег для нас – гэта вельмі прыемна. Хочацца пажадаць усім поспеху на творчым шляху".


"Ляпісы" прысутнічалі на прэміі маральна


Аляксандр Памідораў


Таццяна Заміроўская

Вынікі прэміі Rock Profi для многіх падаюцца прадказальнымі, паліткарэктнымі і падобнымі да вынікаў іншых музычных прэмій. Праўда, у адным музыкі-журы здзіўляюць: прызнаюць песняй году ляпісаўскую "Железный". "Ляпісы" атрымліваюць і ганаровае званнем каманды, якая зрабіла ўнёсак у развіццё беларускай музыкі.

"Гэта другі беларускі гурт пасля "Песняроў", з якім беларусаў асацыююць на постсавецкай культурнай прасторы, – тлумачыць выбар музыкаў крытык Таццяна Заміроўская.– І гэта вельмі прыемна – асацыявацца з такімі крутымі героямі. Таму што часта нас асацыююць з менш прыемнымі персанажамі".


Яўген Сухавей атрымоўвае ўзнагароду за лепшы запіс з рук Міхея Насарогава


Аляксандр Багданаў забірае ўзнагароду для "Серебряной свадьбы"


Akute

"Лепшым запісам" журы-музыкі называюць пласцінку "Futuremental" групы "Yellow Brick Road". "Лепшым альбомам" – "Lаterna Magica" "Серебряной свадьбы". "Артыст года" – зноў Akute.

"У другім туры я галасаваў за Akute, – не хавае сваёй пазіцыі Уладзімір Пугач. – Таму што менавіта па прамоўшне, па тым, як яны расхісталі прастору і часавы кантынуум, напэўна, яны на першым месцы. Проста яны аб’ектыўна ўсіх расхісталі".


Аляксандр Патліс


Open Space


Уладзімір Пугач

Музыкі гурта Re1ikt лічаць, што Беларусі неабходная яшчэ адна прэмія, якая б ацэньвала творчасць толькі беларускамоўных музыкаў. І фаварыта сабе хлопцы ўжо абралі – Змітра Вайцюшкевіча – адзінага, чый альбом "Ваячак" можа служыць прыкладам для пераймання. А ўвогуле, прызнаецца бубнач каманды Аляксандр Дзямідзенка, абіраць лепшых сярод калег задача няпростая:

"Вельмі цяжка ацэньваць музыкаў як музыка. Таму што ў кожнага музыкі ёсць свой погляд на тое, як трэба рабіць музыку. Можа падацца, што не зусім вынікі адпавядаюць рэчаіснасці, аднак мы не супраць усяго гэтага".


Зміцер Безкаравайны і Зміцер Кацяшоў (Clover Club)


Markas Palubenka (Літва)


Zapaska (Украіна)

На думку Уладзіміра Пугача, які падчас галасавання адкрыў для сябе гурты Clover Club і Nizkiz, прэміі, падобныя да Rock Profi патрэбныя, каб "узрыхліць глебу":

"Я заўсёды пра гэта казаў, што раздача "слонікаў" для мяне зусім не істотная. Я не веру, што можна сапраўды рэальна колькаснымі характарыстыкамі ацэньваць музыку. Прагаласавалі мы за адных, а праз 10 гадоў гурт, за які ніхто не галасаваў, будзе самым папулярным. Калі нехта не перамог сёння з тых, хто мог бы перамагчы, і быў годным, прабачце – значыць, не разглядзелі. Значыць, пакуль не дараслі да гэтага – я цяпер без іроніі гавару".

Пераможцы Rock Profi выпраўляюцца дадому з чатырохкілаграмовымі гранітнымі "Пікамі прафесіяналізму" пад гукі музыкі гасцей цырымоніі: літоўца Марка Палубенкі і ўкраінскага дуэта Zapaska.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net