О проекте

Rockerjoker: "Саня останется с нами" (+видео)

 

Гурт Rockerjoker запісаў песню, у якой заклікаюць Саню застацца. Каго яны мелі на ўвазе, музыкі казаць не хочуць. Аднак песню можа смела выкарыстоўваць ініцыятыўная група Лукашэнкі падчас пікетаў.

Гурт Rockerjoker гучна заявіў пра сябе з дапамогай свайго брутальнага кліпа "Амерыка", які ўвайшоў у лік самых скандальных ролікаў у музычнай гісторыі Беларусі.

У час выбарчай кампаніі-2010 музыкі вылучыліся, запісаўшы песню з прыпевам "Саня останется с нами", якую смела могуць браць сабе за гімн прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Але самі спевакі сцвярджаюць, што яны далёкія ад палітыкі.

"Я не падпісваўся за кандыдатаў і наогул не вырашыў, ці пайду на выбары. Да палітыкі нам няма ніякай справы. Мы пяем пра тое, што бачым у вакне. Няхай нехта напружваецца, а мы будзем радавацца", - кажа адзін з удзельнікаў дуэта Міхей Насарогаў. "Гэта песня-жарт, хоць можаце лічыць яе правакацыяй, калі так заўгодна", - дадае другі музыка Макс Сіры.

Музыкі мяркуюць, што іх твор зразумеюць толькі людзі з добрым пачуццём гумару.

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў UDF.BY


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

у іх патрасныя відашкі;))

+1
0
-1

у іх патрасныя відашкі;))

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net