О проекте

Саўндтрэк-трып да фільма "Вокруг Беларуси на велосипедах с моторами" (+слухаць/+спампаваць)

 

Стужка "Вокруг Беларуси на велосипедах с моторами" – авантурная і адначасова кранальная гісторыя пра пошук сябе і сваіх каранёў ад творчай суполкі "Опасные ребята", у якую ўваходзіць Раман Свечнікаў, аўтар бэстсэлера "Рома едзе". У 2015 годзе хлопцы набылі звычайныя айчынныя ровары "Аист", паставілі на іх кволыя кітайскія маторы і адправіліся ў кругасветнае падарожжа вакол Беларусі.

Практычна ўвесь матэрыял саўндтрэка пісаўся музыкамі спецыяльна для стужкі, таму плытка сама па сабе гучыць як моцны, драматычна вывераны музычны трып па бязмежных прасторах і незлічоных вымярэннях таго, што мы называем Радзімай, і таго, што мы пры гэтым адчуваем. Над саўндтрэкам працавалі беларускія музыкі Stereobeaver, 4Kuba, Insectkiller, Uhead, Plushka, Ar Jay і 40sorok.

"На пачатку працы над фільмам мы папрасілі нашых знаёмых музыкаў парэфлексаваць на тэму радзімы, каранёў, дому і ў адказ пачалі атрымліваць па пошце дзіўна магутны і эмацыйны саўнд, у які хацелася не толькі ўслухоўвацца, але і ўлезці цалкам, пражыць там некаторы час. Менавіта такую – сумленную, глыбокую і сучасную – музыку мы і хацелі бачыць у фільме, менавіта яна дапамагла нам шчыра і лёгка распавесці гэтую няпростую для нас гісторыю", – кажуць стваральнікі фільма пра рэліз.

Спампаваць саўндтрэк можна на сайце інтэрнэт-лэйбла "Пяршак".

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net