О проекте

Стары Ольса "Дрыгула" (+аўдыё)

 
7,50
февраль, 2009
BMA Group

Новы студыйны альбом прысвечаны творам з "Полацкага сшытка" – унікальнага рукапіснага зборніка музыкі эпохі барока.

Андрэй Апановіч – барабаны, дудка
Зміцер Сасноўскі – дуды
Сяргей Тапчэўскі – барабаны, перкусія
Марыя Шарый – дудкі, жалейкі
Алесь Чумакоў – гуслі, жалейка, шалмей, рэбек, тромба марына
Ілля Кубліцкі – лютні, цыстра, колавая ліра

Музыка: 1,3,6,7,10,11,12 – творы з "Полацкага сшытка"; 2,4,9 – заходнееўрапейския танцы; 5 – Адрыян ле Рой; 7 – Валянцін Бакфарк; 13 – венгерскага паходжання.

Запіс – С.Янчын
Звядзенне – А.Шаўцоў
Мастэрынг – DP Records

дзе ўзяць

Набыць digital-версію на iTunes і іншых пляцоўках.

Cацсеткі: Facebook, VK.



мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 8,00

Цудоўны альбом любоўна рэканструяванага старадаўняга інструмэнталу. "Стары Ольса" мысьліць глябальна (аснова альбому – "Полацкі сшытак"), дзейнічае сьмела (музыкі зрабілі ўласныя аранжыроўкі акадэмічных твораў) ды яшчэ падае матэрыял з такой упэўненасьцю, што нават абсалютна абыякавы да жыцьця і творчасьці ле Роя і Бакфарка, можа зачаравацца гукамі ліры, жалейкі, дуды ды іншых інструмэнтаў тых часоў.

Альбом пачынаецца з бадзёрай і вельмі энергетычнай кампазыцыі "Дрыгула", якая бы цалкам пасавала да саўндтрэку да якога з баявікоў, ня горш за "Apocalyptica" (каб яшчэ ў рокавым варыянце запісаць!). А фінальная песьня пасавала бы да якога рымэйку-жахалкі пра дракулу (вугорскі танец "Drumul Draculi"). Агулам жа ў альбоме сыходзяцца тры пачаткі, так уласьцівыя музыцы "ольсы" – рамантычнасьць (як у танцы "Гальярда"), гераічнасьць (як у трэку "Pagamoszka") ды такая карчомная весялосьць (разьвіцьцё твору "Niemiec", напрыклад).

"Стары Ольса" з той нешматлікай катэгорыі музыкаў, якія запісваюць альбомы на ўсе часы.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

Да праслухваньня гэтага альбому неабходна падыходзіць канцэптуальна. Гэта калі ты апрануты ў сярэднявечны строй, на стале – адпаведны часу напой кшталту "Крамбамбулі", а пад сьценамі замка выюць нямецкія псы-рыцары. Ну і няхай сабе выюць! Дыск – у прайгравальніку, вакол амаль аўтэнтыка. Можна пачынаць.

Гэты альбом – яшчэ адзін доказ таго, якую глыбокую і багатую гісторыю мае беларуская музычная культура. Адно што ў дадзеным выпадку неабходна казаць хутчэй пра гісторыю эўрапейскай музычнай культуры, у якой уласна беларуская музыка займае годную павагі пазыцыю. Аснова альбому – мэлёдыі з "Полацкага сшытку", унікальнага помніка музычнай літаратуры эпохі барока. Асобныя творы з гэтага зборніка выконваліся ў розны час ансамблем "Кантабіле", рок-групай "Сузор'е" і іншымі калектывамі, аднак музыкі "Старога Ольсы" ўпершыню падступіўся да "Сшытку", паколькі музыка барока – не зусім іх спэцыялізацыя.

Праўду кажучы, уключаны ў альбом і некалькі танцавальных мэлёдый заходнеэўрапейскага паходжаньня. А вось назву альбому даў беларускі танец "Дрыгула", наогул упершыню выдадзены ў запісе. Варта адзначыць, што ў тубалатурах "Сшытка" маецца шмат непрапісаных месцаў, што дае выканаўцам гэтай музыкі магчымасьць інтэрпрэтаваць творы па-свойму і, натуральна, імправізаваць падчас "жывога" выкананьня. Дый самі мэлёдыі такія, што пад іх можна сьмела таньчыць і ў наш час.

Баюся, што цалкам адэкватна і прафэсійна ацаніць стылёвую аўтэнтычнасьць увасабленьня гэтай музыкі мне будзе не па сілах. Таму акцэнтую ўвагу на тым, што "Стары Ольса" – адзін з нешматлікіх у краіне калектываў, які пасьлядоўна займаецца музыкай мінулага і, што найбольш істотна, шчодра дзеліцца здабыткамі з аўдыторыяй праз выдадзеныя альбомы. З гэтага пункту гледжаньня "Дрыгула" ня толькі адчыняе вочы (і вушы) многім беларусам на мінулае іх краіны, але і прымушае гасьцей Беларусі зусім па-іншаму ставіцца да яе мінулага і сучаснасьці.

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

Новый альбом "Стары Ольса" не хуже прежних. А по звуку может даже лучше. В жанре средневековой музыки в Беларуси они однозначно номер один, да и в Европе какую-то заметную роль наверняка играют.

Все эти танцы и марши сносят башню покруче любого хэви-метала, да и духовно, энергетически богаче. Если кто еще не был на концерте – рекомендую. Особенно если это выступление в клубе, чтобы вы могли посмотреть, как под эту музыку танцуют, а при желании и присоединиться. Хотя главное тут даже не сами танцы, а атмосфера.

Но если немного абстрагироваться от эмоционального, то нельзя не отметить один важный момент – как бы музыканты ни старались, этому диску не хватает разнообразия. Вроде бы мелодии разные, ритмы разные, но в итоге все сводится к почти непрерывному потоку звука, в котором все эти детали теряются. Культурно значимому, в целом очень даже интересному, но все же несколько однотипному.

"Experty.by"


Олег Климов

оценка: 7,00

На памятник себе лидер "Старого Ольсы" Дмитрий Сосновский и его коллеги давно наработали, возвращая родине, казалось, уже безнадежно утерянное, забытое и просто доселе мало кому известное из белорусской сокровищницы, но надо знать Сосновского – он на прижизненном памятнике не успокоится!

Каждая очередная пластинка с реконструированной стародавней музыкой от "Ольсы" – этот новое изваяние, скульптура, картина и т.п. в историко-культурном ансамбле, что возводят эти бескорыстные романтики, в самом лучшем смысле этого слова – патриоты своей страны.

"Experty.by"


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Стары Ольса
7.83333
Ваша оценка: Пусто Средняя: 7.8 (6 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
10
8 Slaver, notararity
7 MShmel, Cesco, AlexMC

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Прыемны альбом,

+1
0
-1

Прыемны альбом, хаця б тым, што інструментальны. На шчасце ніхто на ім не спявае. Праўда, я такой музыкі звычайна не слухаю, таму цяжка нешта аб'ектыўна напісаць. 7/10

---
www.t-styl.info

 

Паўнаварта

+1
0
-1

Паўнаварта ацаніць перавагі і заганы альбома безумоўна здолее толькі слухач, як мага глыбей пагружаны ў кантэкст. Рэканструяваная музыка, даўніна якой вымяраецца стагодзьдзямі, заслугоўвае павагі ужо толькі за тое, што існуе, што выконваецца, што запісваецца і выпускаецца ў наш час. А Стары Ольса – увогуле легенда нашых дзён.

Безумоўна, строгае датрыманьне таго, што маецца ў “Полацкім сшытку” і адсутнасьць, напрыклад, вакальных партый, мае як свае плюсы, так і мінусы – зьніжаецца запамінальнасьць і ніводнай кампазыцыі тут ня стаць такім гітом, як тая ж “У карчме”.

Пэўная субкультурнасьць – спэцыфіка жанру. Шараговы беларус падобную музыку можа пачуць толькі ў дэкаратыўнай якасьці: у кіно, тэатры ці нават у якасьці фонавай музыкі ў якой-небудзь “Камяніцы”, або яшчэ на ўроку гісторыі ў межах вывучэньня культуры эпохі пры добрым настаўніку :) Але масавасьць, думаю, і мэтай тут не зьяўляецца.

Агулам адзнака – 7.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net