О проекте

Стары Ольса "Лепшае"

 
7,75
ноябрь, 2009
West Records

Сборник, посвященный 10-летию коллектива, включает записи из альбомов 2000-2009 годов, а также несколько эксклюзивных ремиксов.

1. У карчме
2. Saltarello
3. Літвін
4. Гальярда-Балет
5. Бітва пад Воршай
6. Шлях
7. Witany
8. Песня а князю Вітаўце
9. Drumul Draculi
10. Келіх кола
11. Totentanz
12. Ружа
13. Абарона Крычава
14. Рыцар Байда
15. Bransle les Lavandieres
16. Taniec
17. Руевіт (D.J. Anton Mix)
18. Drygula (D.J. Anton Mix)
19. У карчме (D.J. Anton Mix)

инфо

Актуальны склад гурта на 2009 год:

Зміцер Сасноўскі - дуды (валынкі), вакал
Ілля Кубліцкі - лютні, цыстра
Алесь Чумакоў - гуслі, жалейкі, рэбек, вакал
Марыя Шарый - флейты, жалейкі
Андрэй Апановіч - барабаны
Сяргей Тапчэўскі - барабаны
Алексей Войцэх - барабаны

где взять

В магазинах "Мистерия звука".

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 8,00

За 10 лет карьеры группа "Стары Ольса" в общественном сознании прошла путь от милого ансамбля, сопровождающего выступления рыцарских клубов, до абсолютно самостоятельно значимой творческой единицы, которую можно считать одной из главных гордостей современной белорусской музыки.

На сборнике доминируют инструментальные композиции в самом разном ключе, но главный смак все-таки в песнях: от суровых и мощных военных (особенно хороши "Літвін", "Бітва пад Воршай", "Песня а князю а Вітаўце") до веселых застольных ("У карчме", "Келіх кола") и баллад ("Ружа"). Смутили разве что несколько прямолинейных поп-ремиксов в конце, но это скорее бонусы.

Диск дает достаточно четкое впечатление о творчестве коллектива, пусть и на уровне основных моментов (по-другому десять альбомов и не охватишь). Если вы еще не слышали "Ольсу", не имеете записей группы или просто хотите кого-то "подсадить" – это самый правильный вариант.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 8,00

Лідэры сярэднявечнай музыкі вырашылі сабраць свае галоўныя творы ў гонар уласнага 10-годдзьзя. Вакальныя нумары прыкладна напалову перамяшалі з інструмэнталам – выйшаў сьціслы пераказ усёй творчасьці. Ваенная патрыётыка, старажытныя танцы, песьні-услаўленьні ды проста задушэўныя сьпевы пра "Карчму" ды "Ружу", – усё тое, што без праблем можа аднавіць у памяці сярод ночы сярэднестатыстычны прыхільнік "ольсаў".

Пэўна, што гэты дыск разьлічаны не на такую аўдыторыю, а на тых, у каго да падобнага музычнага прадукту раней рукі не даходзілі: "Лепшае" у гэтым сэнсе здольнае кампэнсаваць белыя плямы ў музычнай і гістарычнай адукацыі ды пахіснуць упэўненасьць у тым, што старадаўняя беларуская музыка – гэта "Харошкі" зь "Бяседаю".

Чым заўжды славіліся "Ольсы", дык гэта сваёй шчырасьцю ды абсалютнай вераю ў сваю ідэю, ані каліўца штучнасьці і дэкаратыўнасьці ў іх кампазыцыях не заўважана ў адрозьненьне ад шматлікіх нашых народных ды заслужаных калектываў.

Дыск дапаўняюць тры заліковыя бонусы – вядомыя творы "ольсаў" трохі асьвяжыў ды-джэй. Во ў якім кірунку хацелася бы пачуць новы альбом гурта.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 8,00

Сборник песен группы, что та подарила себе на юбилей, позвав отпраздновать его и своих слушателей.

Выпуск такого альбома – абсолютно правильный поступок еще и вот почему. Поклонникам группы он будет еще одним в их фонотеке любимого ансамбля. Те же, кто имеет о группе смутное представление, и предполагает их же иметь и впредь, сия компиляция даст полную картину о творчестве "Старого Ольсы". И других, старых номерных дисков искать не надо, да и новые покупать смысла тоже нет – коллектив выбрал раз и навсегда свой путь в искусстве, и эксперименты могут быть только внутри формы, а не за ее пределами.

Что касается меня, то я, скорее, безмерно уважаю Дмитрия Сосновского и его коллег, чем полностью принимаю их песни и инструментальные композиции – не мое, по большей части. Мне ближе этно-трио "Троіца". Но поиски "Ольсы" всегда талантливы, и миссию музыканты исполняют наиважнейшую.

"У карчме", "Бiтва пад Воршай", "Келiх кола", "Ружа" (супер!!!).

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 7,00

Своеасаблівы юбілейны "бэст", а таксама – візытоўка калектыву, якая здольная паказаць мала знаёмаму з творчасьцю "Старога Ольсы" чалавеку практычна ўвесь дыяпазон мастацкіх памкненьняў гэтых музыкаў.

А паказаць ёсьць што! Нумары з вакалам дастаткова лягічна мяжуюцца з чыста інструмэнтальнымі творамі, сярод якіх, на маю думку, вылучаецца "Drumul Draculi". Што да твораў з галасамі, дык тут насамрэч шмат выдатных, уражальных нумароў. Гэта й заліхвацкая "У карчме", магутная па гучаньню "Літвін", своеасаблівы "шансон" сярэднявечча (зь выразнымі фальклорнымі каранямі?) "Ружа". Карацей, альбом працягласьцю больш за гадзіну праслухваецца, як кажуць, на адным дыханьні і не надакучвае. Праўда, як на маю думку, чаго-нечага з самых першых дыскаў тут не хапае, хоць ад музыкі таго часу за 10 гадоў гурт адышоў ужо даволі прыкметна.

Маецца ў альбоме й спрэчны момант, зьвязаны, як заўсёды, з маёй асабістай "вялікай" любоўю да творчасьці ды-джэяў. Разумею жаданьне (ды патрэбу!) праз сучасныя формы прэзэнтаваньня даўняй музыкі далучыць да "Старога Ольсы" як мага больш маладзейшых слухачоў. Але й тым разам не магу ацаніць працу ды-джэя як пасьпяховую. "Руевіт" зміксаваны, як падалося, чыста мэханічна, бяз творчага палёту, не нашмат лепшая вэрсія "У карчме". Толькі, бадай, "Drygula" атрымалася крышку лепшай, дый тое за кошт дакладна акцэнтаванай рытмавай падкладкі. Можа, варта было б у такога роду альбоме наогул адмовіцца ад падобных модных штучак. Які кліп быў бы тут больш дарэчы...

Аднак ня я альбом укладаў. Юбілярам "Лепш" было відаць. З тым і застанемся.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Стары Ольса
8
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8 (4 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
9 Slaver
8 MShmel, Паўлюк
7 Cesco

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

«Стары Ольса» — гонар беларускае музыкі

+1
0
-1

«Стары Ольса» — гэта адзін з тых беларускіх гуртоў, які выпраменьвае неверагодную патрыятычную моц, стварае арэол далёкай сярэднявечнай спадчыны. Рыцары, корчмы, князі, каханьні — прыгожая гісторыя вялікай краіны.

Гэтая складанка для мяне асабіста не сюрпрыз — тут, насамрэч, амаль усе найлепшыя творы гурта. І маршы, і танцы, і баляды. Памятаю, як я першы раз трапіў на выступ гурта, памятаю вар'яцкія танцы пад сцэнай і магутны прыліў сілаў. Так і зараз, слухаючы гэты дыск, я атрымліваю добры зарад эмоцыяў :)

«Стары Ольса» — гонар беларускае музыкі, тое, што варта паказваць любому замежніку, каб перадаць дух пакуль яшчэ забытай Бацькаўшчыны!

 

ольсы парадавалі

+1
0
-1

Узорна выкананы “зэ бэст”. Назва сапраўды адпавядае таму, што маем на дыску. Тут сабраныя лепшыя і, безумоўна, найбольш папулярныя кампазіцыі “Ольсаў” з розных альбомаў. Дыск ідэальна пасуе, каб пачаць бліжэй знаёміцца з творчасцю гурта, таксама можа быць удалым падарункам. Усяго тут у меру: і інструментальных кампазіцый, і тых з вакалам; і лірычных, павольных трэкаў, і баявых гімнаў. Добрае падсумаванне надзвычай плённага 10-годдзя.
З.Ы. А тое, што ранніх запісаў няма, дык тое і добра – гурт значна вырас за гэты час.
І не згаджуся з Падбярэзскім, рэміксы акурат цалкам прыстойныя, хаця да Infected Mushrooms ім вой як далёка :)
---
www.t-styl.info

 

Вельмі добрая

+1
0
-1

Вельмі добрая зборка. Матэрыялу дастаткова як для слухача, які не імкнецца аддаваць вельмі шмат часу, слухаючы Старога Ольсу, але ня супраць часам сёе-тое паставіць, так і для таго, хто хоча толькі пачаць сваё знаёмства з гуртом. Кампазыцыі, як мне падаецца, даюць добрае ўяўленьне пра палітру іх гучаньня, прадстаўляюць зрэзак таго, што гурт можа прапанаваць. Хочацца адзначыць і адказны падыход да той якасьці, у якой пададзены матэрыял. Бо часам павагі да слухача і яго эстэтычных патрабаваньняў, шчыра кажучы, некаторым беларускім выканаўцам (або аўтарам складанак) бракуе – накідаюць абы чаго ды ябы якога, дый радуйцеся.

Як на мой пэрсанальны густ, электронныя міксы лішнія. Існуе пэўны, хоць і ня вельмі строгі, падзел – на музыку для галавы і музыку для ног. Іх я б аднёс да другога, але ў мяне ёсьць сумневы: ці існуе аўдыторыя, або клюбы, дзе будуць танцаваць пад такі ф’южн? Магу дапусьціць, але пэўна яна дужа нешматлікая :)
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net