О проекте

"Стары Ольса" выдаў альбом у ЗША (+слухаць)

 

Гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" выдаў альбом "Medieval Classic Rock" на амерыканскім лэйбле Cool Hat Records. Дыск складаецца з кавер-версій сусветных рок-хітоў. У падтрымку рэліза музыкі едуць у вялікі тур па ЗША: з 19 жніўня па 9 кастрычніка адбудзецца 30 канцэртаў.

Грошы на праект былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу Kickstarter. Пры першапачатковым плане сабраць 7 тысяч даляраў (толькі на аўтарскія адлічэнні і запіс), у выніку музыкі атрымалі 30 тысяч, якія выдаткавалі ў тым ліку на тур. Агулам на дыск трапіла 9 кампазіцый: ад AC/DC і Pink Floyd да Metallica і Nirvana.

Лідар "Старога Ольсы" Зміцер Сасноўскі адзначае, што рок-каверы яны пачалі граць дзеля жарту, але ў выніку гэта прывяло да запрашэння на праграму "Легенды Live", дзе музыкі выканалі кавер на Metallica "One". Відэа з гэтай перадачы стала міжнародным хітом на YouTube. Менавіта пасля гэтага з'явіліся прапановы зрабіць цэлы альбом.

– Вельмі цікава, што на старых інструментах гэтыя кампазіцыі звучаць па-новаму. Яны не проста не губляюць сваёй энергетыкі – яны набываюць новую энергетыку, становяцца нейкімі новымі творамі. І вельмі дзіўна, што сярэднявечныя інструменты вельмі пасуюць да рокавай энергетыкі. Мы задаволеныя гэтым альбомам, – адзначае Сасноўскі.

Беларуская прэзентацыя "Medieval Classic Rock" мае адбыцца ў лістападзе, ужо пасля вяртання гурта з ЗША.

Набыць digital-версію можа праз афіцыйны Bandcamp.

Тэкст: Experty.by

Стары Ольса

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Каверы, как и обычно, хуже

+1
0
-1

Каверы, как и обычно, хуже оригинала. Даже не знаю, может ли такая музыка заинтересовать американцев, но если под вывеской: "Американский рок на этнических инструментах, из Беларуси", то всё может быть

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net