О проекте

The Toobes прэзентавалі "My Generation" у сваім любімым горадзе (+фота)

 

Канцэрт-прэзентацыю новага альбома "My Generation" мінскага трыа The Toobes можна смела заносіць у спіс найбольш цікавых і грандыёзных музычных падзей сыходзячага 2011 года. "Тубсы" спраўдзілі свае абяцанні – святло і гук радавалі, разняволенасць, драйв і магутная энергетыка залы і музыкі зліваліся ў адзінае цэлае і выкідвалі ў прастору сумесь неверагоднай свабоды і пазітыву.

Пакаленне "Тубс" спраўляла сваё свята – іх правадыры нарэшце гралі канцэрт у сваім любімым горадзе. Слэму не было канца!

"На сцэне было свабодна, – дзеліцца ўражаннямі Насця, якая здзейсніла першы ў сваім жыцці скачок у залу. – Свабодна, добра і нязмушана. Не было адчування скаванай прасторы – гэта самае галоўнае, мяркую, у наш час".

Мокрыя і задаволеныя слэмам хлопцы рэкамендавалі The Toobes наступным чынам:

– Самы лепшы рок-н-рол-гурт, таму што з Беларусі такі гурт узняўся да сусветных вышынь – гэта вельмі рэдка бывае.

– Добрая маладзёжная музыка для разгрузкі пасля працоўных будняў… Магчыма, выйдуць за межы СНД. Яны ўжо выйшлі, вядома, і, магчыма, дасягнуць большых вышынь".

– Мне больш падабаецца іх музыка на канцэртах, чым альбомныя запісы. Альбомныя запісы я ўвогуле не магу слухаць, не ведаю, чаму. Але на канцэртах яны вельмі крута гучаць.

З’явіўшыся з неадкуль, The Toobes адразу ўзялі высокую планку – толькі наперад, інакш – прорва. Абсалютная вера ў асабістыя сілы, абстрагаванне ад знешніх раздражняльнікаў, безумоўны талент і добразычлівасць нябёсаў дазволілі гурту пайсці шляхам, нехарактэрным для беларускіх каманд. Феномен "Тубсаў" – у свабодзе – як вышэйшай ступені самавыражэння і існавання. Музыка і музыкі The Toobes – і ёсць свабода.

"Тое, што зрабілі хлопцы – гэта вялікі ўнёсак у развіццё беларускай музыкі, і шмат якім беларускім гуртам варта імкнуцца да такога. Бо гэта вялікае дасягненне, – мяркуе наведвальнік прэзентацыі. – Я лічу, што музыка другасная. Але з той падачай, з якой гэта робяць яны, гэта ўнікальна".

Яго сябра дадае: "Не ўсе могуць заставацца добрымі музыкамі, рабіць усё прыгожа, гэта ад сэрца і пры гэтым яшчэ заставацца добрымі людзьмі. Нягледзячы на тое, што музыка дастаткова прымітыўная – рок-н-рол – на Захадзе гэта вельмі развіта – "Тубсы" робяць гэта вельмі якасна і яны малайцы".

"Напэўна, яны ідуць наперадзе планеты ўсёй, скажам так. На нашай сцэне музыкаў такога ўзроўню і такога плана яшчэ не было. Так што, можна сказаць, што яны выведуць нас на новы ўзровень – гэта будзе нешта ўзрушаючае. Столькі драйва, столькі жыцця! Неверагодна!" – радуецца поспеху любімай каманды дзяўчына.

Другая наведвальніца дадае: "Скажам так: яны, напэўна, беларускі рок-н-рол падымаюць на новы ўзровень. Паглядзіце, яны рэдка даюць канцэрты ў Беларусі, у асноўным, граюць за мяжой: тая ж Польшча – гэта ўжо Еўропа. То бок, паступова яны прасоўваюцца ўглыб. У мяне шмат знаёмых за мяжой, у той жа Японіі іх слухаюць – а гэта таксама ўжо паказальна".

Ёсць і такія меркаванні. Кажа дзяўчына з доўгімі валасамі: "Было прыкольна, калі яны там раптоўна ўсплылі і, што самае цікавае, дагэтуль не затанулі. Бо большасць гуртоў, якія з’явіліся ў той момант, яны зараз ужо не існуюць. Я б не сказала, што яны мегаарыгінальныя, але ў любым выпадку, яны больш якасныя, чым усё астатняе".

Як успрыме альбом "My Generation" еўрапейскі слухач, і ці здолее ён ператварыць дарогу The Toobes у чырвоную дарожку да вяршынь заходніх чартаў, пакажа будучая зіма і вясна. Менавіта тады выйдзе тамашні рэліз "My Generation" і пройдуць гастролі гурта па Еўропе. Пакуль жа жадаем "Тубсам" поспеху – шлях да славы ох які цярністы.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"

The Toobes

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

THE TOOBES

+1
0
-1

Эти ребята...., то что они делают на сцене,... подтвердили, что они уникальны, как THE BEATLES, был на презезентации их нового альбома (который, кстати они выложили в интернет для бесплатного скачивания...), что там происходило со зрителями.... Это повальная эйфория! Такое я видел только в лучших записях концертных выступленний мэтров рок-музыкантов! БРАВО! THE TOOBES!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net