Альбом экспериментов с тяжелым звуком и электроникой, который стал результатом трех лет работы с саундпродюсером Андреем Жуковым ("Ляпис Трубецкой", "ТТ-34").
Юрый Дзмітрыеў – акустычная гітара 6 і 12 струн, электрычныя гітары, цытра (9,11), домра (10), саз (11), смык (5,6), ліра (9), вакал (6), гуслі (6)
Іван Кірчук – вакал, народныя духавыя інструменты, гуслі (4,5)
Юрый Паўлоўскі – перкусія, бамбукавы ксілафон (1), дарабука, джамбэ, барабаны, рататомы, гонг, гунданг (3), вакал
У запісе таксама прымалі ўдзел:
Андрэй Жукаў – сінтэзатары, вакал (6,9,10)
Сяргей Кунцэвіч – бас-гітара (1,2,4,7,8,11)
Аляксандр Старажук – ударныя (4,5,10,11)
Музыка – этна-трыа "Троіца"
Словы – традыцыйныя, акрамя 6 (тэкст казкі) – этна-трыа "Троіца"
Запіс і саўндпрадусаванне – Андрэй Жукаў
дзе ўзяць
Набыць digital-версію на iTunes і іншых пляцоўках.
Cацсеткі: Facebook, VK.
мнения экспертов
Дмитрий Подберезский
оценка: 10,00
Выдаць цягам аднаго году два альбомы, якія быццам дапаўняюць адзін аднаго, уяўляючы нешта накшталт дыпціху, можа дазволіць сабе толькі той калектыў, які цалкам ўпэўнены ў абраным накірунку творчасьці і пры гэтым не баіцца паўтарыцца. Этна-трыо "Троіца" дазволіла сабе такую раскошу і адначасова паставіла знаўцаў перад складанай праблемай: вырашыць, што ж больш годнае ў сэнсе прызнаньня першай пазыцыі па выніках году ва ўсім, што было выдадзена беларускімі музыкамі цягам 2008 году.
Тое, што два леташнія альбомы калектыву будуць намінавацца бадай што ва ўсіх магчымых апытаньнях як прэтэндэнты на пераможцу, не выклікае сумненьняў. Тым ня менш праблема выбару застаецца: "Сон-трава" ці "Жар-жар"?
Першы з альбомаў я назваў бы пераломным у творчасьці групы шмат зь якіх прычын. У гэтым сэнсе "Жар-жар" ня столькі паўтарае, колькі разьвівае закладзеную ў "Сон-траве" стылістыку і творчыя прынцыпы падыходу да народнай спадчыны. "Жар-жар" больш шыкоўны што да гукавой палітры: нездарма ў запісе бралі ўдзел спэцыяльна запрошаныя музыкі. Таму і музычныя вырашэньні песень больш разнастайныя, багацейшыя. Праўда, у гэтым сэнсе "Троіца" дайшла амаль да мяжы магчымага: як прызнаўся сам Іван Кірчук, выканаць матэрыял гэтага альбому на сцэне без дапамогі іншых музыкаў будзе амаль немагчыма. У свой час такі прагрэс, нагадаю, напаткаў і "Beatles", калі іх студыйныя дасягненьні зрабіліся немагчымымі для іх жывога паказу на сцэне.
"Жар-жар" – дастаткова роўная па насычанасьці праграма, у якой усё ж маецца адна насамрэч магічная вяршыня – "Тры янгалы". Неяк у студыі радыё "Свабода" меў гутарку з Іванам, і на маё нечаканае пытаньне, што такое ён мог цяпер вось прасьпяваць, Кірчук імгненна адказаў скарочанай версіяй тых самых "Янгалаў". Мяне тады як шкворнем прабіла...
І можна доўга, зацята спрачацца адносна таго, ці мае права "Троіца" пісаць уласную музыку на народныя тэксты, пакідаючы па-за ўвагай шматвяковыя здабыткі беларусаў, на выхадзе так ці інакш застаецца адно: гэта арганічна ці не? Гэта мастацтва ці падробка? Гэта муляж ці арыгінал?
У мяне адказ гатовы. Гэта – сапраўдная творчасьць, якая па сілах толькі тым, хто зьяўляецца шчырым, чэсным, апантаным мастаком. І ўся тройца гэта – менавіта такія людзі. Ім бы майстар-класы даваць "зоркам", "балідам" ды "знічкам" беларускай эстрады. Толькі тыя наўрад ці дагоняць, у чым сэнс такой творчасьці. "Янгалы" відавочна прайшлі паўз іх...
"Experty.by"
Сергей Будкин
оценка: 9,00
Такой "Троіцы" даўно хацелася, каб з гітарным драйвам ды з электронікаю, але пры тым з захаваньнем фірмовай камэрнасьці. Былі засьцярогі, што "Жар-жар" паўторыць "Дарожку" - геніяльны экспэрымэнт "Палацу", але ён проста стаў зь ім уровень.
Кірчук з музыкамі не ставіў за галоўную мэту зьбіць з ног слухача, інакш дыск яўна пачынаўся бы з "Ведзьмы" ці "Казы". На пачатку "Жар-жару" наадварот гучыць тройка лагодных павольных фолк-балядаў і толькі на песеньцы "На Гранной нядзелі" досыць нечакана выбухае электрагітара. Сакавітым цяжкім гукам поўніцца другая частка альбому, за выняткам хіба загалоўнага трэка – фолк-кіслотнай казкі, якую сачынілі самі музыкі (пэўна першы аўтарскі твор у гісторыі "Троіцы"). Апошні цвік – "Трыпціх" – лішні раз засьведчыў пра любоў этна-трыё да вялікіх формаў.
Калі "Троіца" надалей заглыбіцца ў манумэнтальна-канцэптуальную плынь – будзе нам усім фолк-рок-опэра. Але ж падаецца, што ў кірунку "Жар-жару" гурт наўрад ці пойдзе. Усё гэта ня больш чым экспэрымэнт, як зь нявыдадзенымі "Рунамі". Ад Кірчука можна чакаць чаго заўгодна. Так што калі Іван Іванавіч раптам зачытае рэп ці засьпявае пад саксафон і фано – не дзівіцеся.
"Experty.by"
Олег Климов
оценка: 9,00
Не удивительно, когда какой-нибудь попсовик-затейник выпускает по два-три альбома в год – на то оно и отверточно-конвейерное "творчество". Несколько удивительно, когда солидный, мощный, с регалиями исполнитель идет на аналогичный шаг. С "Троицей" – схожий случай, нюанс в том, что "Жар-жар" готовился не с бухты-барахты и не планово обязательным к изданию в 2008 году (так вышло, что работа была закончена), а кропотливо строился, рос, расширялся, углублялся аж с 2005-го, пока не вызрел в готовое. Доставив нам неожиданную радость.
Феноменальная группа! Только вперед, не оглядываясь и не прислушиваясь! Точнее, слушая лишь себя. Вот были мысли утяжелить программу гитарным звуком и приправить синтезаторным: сделали. И снова попадание, и снова все мишени сбиты! Тем самым доказывая, что экспериментировать с архаикой "Троица" может как угодно, и в их исполнении это не будет издевательством над святынями. Слышу, как коллектив способен на высочайшем уровне зафигачить какой-нибудь поп-танцевальный диск в этно-интерпретации; слышу фолк-метал самого экстремального вида (что уже есть фрагментами на этой пластинке); слышу тончайшую, колодезную акустику... Мыслей и идей, судя по всему, – вагоны и составы у музыкантов. Индульгенцию им!
"Удоль па рэчаццы", "Ведзьма", "Жар-жар (Казка)" (чудеснейшая литературно-музыкальная композиция), "Ой маю маю..." (нет слов), "Каза", "Ой рана рана..."
Дали жару (без копоти)!
"Experty.by"
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 8,00
Этот альбом "Троіцы" в первую очередь является событием – слишком редко наши артисты (особенно известные) пытаются ломать сложившиеся стереотипы или выходить за рамки привычного творчества. А тут еще музыканты из числа особых, отмеченных.
С одной стороны диск по-хорошему шокирует. Сочетание всех этих сэмплов, эффектов и тяжелых гитар с богатым этническим инструментарием коллектива и (главное!) невероятным по энергетике вокалом Ивана Ивановича Кирчука действительно впечатляет. С другой, почти все самое интересное музыканты показывают в первой половине диска. Здесь и вкусно приправленное электричеством "стандартное" звучание (с него начинается альбом), и гениальные "Тры янгалы" (тяжелые скорее по атмосфере, чем по звучанию), и нашпигованная "раммштайном" "Ведзьма", и шикарная сказка-песня "Жар-жар".
Во второй половине гораздо больше тяжелых гитар (к сожалению, весьма прямолинейных), мрака (лишь "Каза" выбивается и то смотрится скорее недоразумением) и монументальности (один 8-минутный "Трыпціх" чего стоит). При этом периодически складывается впечатление какой-то легкой вынужденности – будто привыкшие к полной свободе и игре в миллиарды нюансов в своей акустической парадигме музыканты коллектива здесь несколько загнали себя в тиски, пусть и прекрасно-экспериментальные. И потому под конец уже "поливают" тяжелыми гитарами по поводу и без. Плюс заметен серьезный сбой по динамике из-за лишней, на мой взгляд, песни "Кумэ".
Но даже при этом несовершенстве диск, несомненно, знаковый, который для любого другого исполнителя мог бы стать пиком карьеры. Просто "Троіца" уже забралась выше.
"Experty.by"
список проголосовавших по оценкам: