О проекте

Ur'ia "Рай коню"

 
uria-rajkonu.jpg
7,75
май, 2007
BMA Group

Третий студийный альбом оригинального фолк-рока от группы, ведомой Юрием "Францем" Выдронком (бывший участник групп "Палац" и "Kriwi").

1. Рай коню
2. А ў нас сёння
3. Конік
4. Мамачка
5. Кіндзір-злодзей
6. Я скакала
7. Тры янгелы

мнения экспертов

Дмитрий Подберезский

оценка: 10,00

Неверагоднай, зьдзіўляючай якасьцю валодае Юрый Выдронак!

Тое, што ён прапануе слухачу ў межах сваёй ня маючай сталага складу групы, штораз напачатку ўспрымаецца як нешта несістэмнае, няўтульнае, дзёрзкае і нават безгустоўнае. Але ў тым і сакрэт творчых пошукаў Юрыя ў тым, што ён ня корпаецца ў дні сёньняшнім і тым больш не насьледуе тое, што перастала быць модным там, недзе на Захадзе, а безупынна шукае сваё, уласнае, непаўторнае. Шукае там — у будучыні. Вось ужо некалькі гадоў я перакананы: тое, што ён вынаходзіць — гэта музыка, якая толькі праз пэўны час можа зрабіцца нормай, стандартам. А можа й не зрабіцца, застаўшыся яркім, непаўторным экспэрымэнтам, які, аднак, безумоўна і магутным чынам паўплывае літаральна на ўсіх, што працуе на агульным з Выдронкам музычным полі. Пры гэтым яму патрэбна безумоўна давяраць. Бо без даверу прасякнуцца слушнасьцю гэтага сінтэзу стылістык і манэраў немагчыма!

Дастаткова паслухаць хоць "Коніка". Твор гэта можна ўмоўна акрэсьліць як пра-фолк, паколькі пачуць у ім можна што заўгодна. Але гэтае "што заўгодна" мае дакладна прадуманую і ўвасобленую форму. Альбо "Мамачка", песьня, якая спалучае востры рокавы рыф і аўтэнтычный народныя сьпевы, рытм якіх падтрымлівае, калі не памыляюся, апрача традыцыйнай "кухні" ўдарных, гучаньне сапраўднага вясельнага бубна. У песьні "Кіндзір-злодзей" гучыць сітар, экзатычныя ўдарныя, духавыя, якія на дзіва ўтульна адчуваюць сябе поруч з аўтэнтычнымі сьпевамі. Можна сабе толькі ўявіць, колькі часу вымагалі палявыя запісы, колькі гадзінаў правёў Юрый у студыі, літаральна вылізваючы кожную партыю, кожную ноту галасоў і інструмэнтаў!

Песьня "Я скакала" запісвалася пры ўдзеле курдзкага музыкі Масуда Талібані яшчэ ў складзе "Кriwi". Аднак вэрсія гэтай песьні ў альбоме "Рай коню" цалкам іншая! Ці вядомая па выкананьні этна-трыо "Тройца" песьня "Тры ангелы". Там яна — раздумліва-трагічная. Выдронак жа, выкарыстаўшы фонам гучаньне надзвычай прыгожае гучаньне разгорнутых партый струнных, надаў песьні іншую інтрыгу: амаль увесь час яна гучыць прасьветлена-гімнічна, і толькі ў самай кодзе абрыньваецца быццам ў непрасьветную бездань...

Як для мяне — лепшая з праграм, выдадзеных цягам мінулага году.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 8,00

Все 8 лет своего существования группа "Юр’я" на родине к сожалению остается своего рода добровольным изгоем, широко известным в достаточно узких кругах. Этому лишь способствуют очень редкие и почти случайные концерты на родине, а также появляющиеся практически без каких-либо анонсов альбомы. Между тем (как бы банально ни звучала эта фраза) творчество коллектива под руководством Юрия Выдренка (экс-"Палац", экс-"Kriwi") заслуживает самого пристального внимания.

"Рай коню" – третья по счету студийная работа коллектива и она вполне может поспорить с дебютным диском "Весначуха" (2000) за звание лучшей. С каждым альбомом исполняемый музыкантами синтез белорусского фолка, индийских мотивов и психоделичной рок-музыки сначала кажется все более безумным и пугающим – слишком полярны ингредиенты и амбициозны аранжировки, слишком специфичен голос Выдренка, который среди всего этого завывает "а-ля бабушки". Но, как и раньше, достаточно прокрутить диск пару раз и сквозь всю эту какофонию проступает музыка, какую в Беларуси встретишь редко.

По сравнению с альбомом "Калі-чакра" (2006), звук потяжелел и уплотнился. "Рай коню" более целостный, ровный и, при всей своей абсурдности, целеустремленный. Местами в нем даже чудятся какие-то невероятные параллели с "Massive Attack" периода "Mezzanine" и творчеством "Asian Dub Foundation". Если бы не последний трек (песня "Тры ангелы" в какой-то юродиво-органной версии), альбом легко мог бы претендовать на 9 баллов. Впрочем, не все можно измерить оценками – это как раз тот случай.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 7,00

Трэцяя вандроўка ў часе з Выдронкам. Чарговы альбом сольнага праекту колішняга мастацкага кіраўніка "Палацу" і "Kriwi" працягвае традыцыі ранейшых "юр'еўскіх" працаў, заняўшы нішу "псыхадэлічнага фольку". Калі "Тройца" намагаецца перадаць мэлядычнае багацьце фальклёру, а "Палац" больш зьвяртае ўвагу на настрой сьпеваў, то "Юр’я" заглыбляецца ў старыя народныя тэксты і мэлёдыі. У выніку "Я скакала" ператвараецца тут у містычную замову (у Kriwi песьня гучала як танцавальны гіт), "У нас сёньня Купала" набывае "гіпоўскае" адценьне, а "Кіндзір-злодзей" — растаманскае, "Тры ангелы" гучаць у суправаджэньні адно толькі аргану-сынтэзатару, як трэнас.

"Рай коню" — суцэльны вакальны экспэрымэнт. Выдронак не баіцца сарваць голас і выкарыстоўвае свае здольнасьці напоўніцу, адкрываючы ў кожнай песьні новыя магчымасьці. Гурт не заганяецца на старадаўніх і экзатычных інструмэнтах, а выкарыстоўвае клясычны набор. Толькі ў "Я скакала" гучыць даф Масуда Талібані. Выдронак перасьледуе іншую мэту — рэанімаваць гук 70-х. Асабліва гэтае імкненьне адчуваецца ва "Ў нас сёньня" і "Мамачцы". Выступаць бы "Юр’я" на "Вудстоку" пры канцы 60-х, недзе між Джоан Баэз і Джымі Хендрыксам. Сёньня ж такая музыка ў грамады не карыстаецца попытам. Разьлік "Рай коню" на аматараў "музычных экспанатаў".

"Наша ніва", июль 2007


Олег Климов

оценка: 6,00

...И с самого первого, заглавного трека трэш-фолк-группа "Ur'ia" заголосила-запричитала-закривлялась голосом-заюродствовала. За весь этот сюр мы ее и любим, за смешение инструментов, Востока с Западом, Европы с Азией, глэма с глумом, нарядного и показного с искренним внутренним. Любим, но как-то уже свыклись с этим балаганом музыки и масок, с этим этно-абсурдом. Вроде и понимаешь, что Выдронок вряд ли учудит что-то новое, отойдет куда-то в сторону и в бок от наработанного, найденного им когда-то и блестяще реализованного, и все равно ждешь – может, еще Юрий нас чем-то удивит? Нет, не удивил. Все на уровне, высококалорийно, но все это уже слушали в исполнении "Ur'ia" не один раз. Круто. Но одного трека вполне достаточно для восприятия этого альбома целиком. И придраться не к чему, и впадать в экстаз не хочется. Все путем. Ровным, ни пылинки, гладкий асфальт, аж в сон клонит. Обертка.

Experty.by

0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net