О проекте

Вайцюшкевіч: "Мне захацелася хлеба Стаса Міхайлава"

 

Вядомы беларускі артыст рыхтуе шансон-альбом. Ідэю такога дыску музыку падказаў паэт Генадзь Бураўкін, ён жа і з’яўляецца аўтарам вершаў да пласцінкі. І хоць у альбоме і будуць ужывацца некаторыя "незвычайныя" словы, тыповага "турэмнага" жаргону на пласцінцы не знойдзецца.

"Мне захацелася хлеба Стаса Міхайлава! Я хацеў бы сядаць у таксоўку і каб там хоць час ад часу гучалі беларускія песні! – тлумачыць выбар тэматыкі альбома Вайцюшкевіч – Гэта раз. А па-другое, краіна знаходзіцца ў глабальнай “турэмнай” сістэме, калі так можна сказаць. Ды і жаргон у нас блатны! Я лічу, што гэта тэма вельмі блізкая для народа тэма і хацелася пра гэта пагаварыць".

Пакуль у альбоме 12 песень, але, магчыма, пласцінка дапоўніцца яшчэ некалькімі кампазіцыямі аўтарства Уладзіміра Някляева.

"Гэта песні людзей у цяжкіх жыццёвых абставінах, якія шкадуюць пра тое, што яны зрабілі, раскайваюцця, а ёсць тыя, якія не шкадуюць. Хтосьці кажа, што ў турме людзі лепшымі становяцца, але я не думаю, што гэта так. Вось і пра гэта, магчыма, будуць песні. Нават песня пра маму будзе! Бо іх так мала – беларускіх песень пра маму", – мяркуе музыка.

Зараз Зміцер Вайцюшкевіч вядзе працу над запісам альбома. Назвы ў пласцінкі пакуль няма. Плануецца, што альбом убачыць свет будучай вясной. Пакуль жа Зміцер выконвае новыя песні на невялічкіх імпрэзах. Што тычыцца прэзентацыі будучага альбома, музыка падумвае працягнуць тэндэнцыю беларускіх канцэртаў у Вільні.

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net