О проекте

Вайцюшкевіч і Някляеў выдалі дыск "У нашых снах" (+слухаць)

 

Зміцер Вайцюшкевіч і Уладзімір Някляеў прадставілі дыск "У нашых снах" – справаздачу за 10 год творчай супрацы. Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў. Прэзентацыя дыска адбудзецца ўжо ў гэтую суботу на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні.

– Можна сказаць, што гэта такі зрэз за 10 год. Лепшыя песні з розных альбомаў, а таксама тое, што выдавалася ці стваралася па-за межамі дыскаў, – распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. – Я вырашыў запісаць сваю версію песні "Гуляць дык гуляць", бо па пэўнай інфармацыі яе ўнеслі ў чорны спіс дзеля выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча. Яшчэ адзін асабісты фаварыт на дыску – песня "Шалік", бо таксама маю некалькі шалікаў ад даўно мінулых рамантычных сустрэч. Чалавека ў тваім жыцці ўжо няма, а шалік вось ён – вісіць. Вельмі дакладны вобраз.

Замовіць калекцыйны CD "У нашых снах" з аўтографамі Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева (з дастаўкай па Беларусі і ўсім свеце поштаю) можна праз краму Symbal.by.

4 сакавіка ў Вільні адбудзецца юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай "Нашы каханыя". Апошнія квіткі на сайце Kvitki.by і ў "Тэатральнай касе" (Мінск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00). Даведка: (017) 395 05 65, (033) 6 5555 96.

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Красиво получилось

+1
0
-1

Красиво получилось

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 300 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net