О проекте

Внештатный эксперт И.Малиновский: Tlusta Lusta "Пераначуеш – больш пачуеш"

 

Илья Малиновский о втором альбоме группы Tlusta Lusta: "Аранжыроўкі трэкаў пазбаўленыя вынаходніцтваў, часам гучаць жарсткавата, гітары з невялічкім дадаткам электронных скрэтчаў ад DJ Nobel выглядаюць не надта ўцямна".

Камбэк гродзенцаў Tlusta Lusta пасля пяцігадовага маўчання атрымаўся даволі скамканым і цьмяным. На другім альбоме "Пераначуеш – больш пачуеш" гурт страчвае нейкую фішачку, пэўны шарм, а самае галоўнае – арыгінальнасць. Музыкі, натуральна, робяцца непазнавальнымі, вельмі простымі па-гучанні і абсалютна звычайнымі. Так бы мовіць, як усе.

Напярэдадні рэлізу, Tlusta Lusta папярэджвалі пра лірычнасць новага альбома і адыход ад моладзевага максімалізму ды панк-рока. Але, што гэта будзе так радыкальна, не паказаў нават папярэдне прэзентаваны сінгл “Раманс”. Музыкі хацелі, каб менавіта з гэтым нумарам асацыяваўся ўвесь альбом, і часткова гэта атрымалася.

Песня на верш, напісаны 200 гадоў таму Францішкам Ксаверыем Агінскім, сапраўды не выпадае з аранжыровачнай абоймы ўсіх 10 трэкаў пласцінкі. Аранжыроўкі трэкаў пазбаўленыя вынаходніцтваў, часам гучаць жарсткавата, гітары з невялічкім дадаткам электронных скрэтчаў ад DJ Nobel выглядаюць не надта ўцямна. Нават гульня з рознымі стылямі ад песні да песні, з’яўленне духавых (“Дэ Сад”), віяланчэлі (“Душа”), не ўплывае на агульнае ўспрыняцце праграмы.

Разбаўляе дыск дуэт з Таццянай Беланогай (“Ён і яна”). Своеасаблівы дыялог пра адносіны супрацьлеглых палоў з супрацьлеглымі паламі акурат знаходзіцца ў сярэдзіне пласцінкі і дае перадыхнуць. Цікава пачуць голас Таццяны ў такім ключы. Альтэрнатыўная музыка – відавочна не горшы варыянт для вядомай бардэсы.

Другая частка альбома цяжэе, і тут Tlusta Lusta гучыць больш упэўнена і пераканаўча. Калі рухацца далей, то менавіта гэты напрамак і мусіць стаць прыярытэтным. І тады, магчыма, з’явяцца ў гурта хіты. Бо нават кавер на песню Neuro Dubel “Пацалунак” у новым альбоме пралятае незаўважна і не пакідае ўражанняў. Вынік: слабая 6-ка з надзеяй на будучыню.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София Республика Болгария, так случайно получилось!) С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями!)

Tlusta Lusta

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net