Маша Колесникова о диске Pukstband: ""Последний альбом" узрывае мозг выбуховай сумессю з дынамічных адценняў, просценькіх мелодый, часам, лялечных аранжыровак і гламурна-эстэтскага псіхадэлічнага панку з джазавымі вакалізамі".
"Последний альбом" – першы і апошні на сёння паўнавартасны лонгплэй гурта Pukstband. Гучны і неўтаймаваны, як характарызуе яго лідар бэнда Сяргей Пукст.
Пласцінка пісалася цягам 7 гадоў. Запіс перадаваўся ад аднаго гукарэжысёра да іншага. Слухач ужо ні на што не спадзяваўся, а Сяргей Пукст даводзіў справу да розуму, нягледзячы на паўзу ў некалькі гадоў у дзейнасці каманды. "Удыхнуў жыццё ў матэрыял і інтэрпрэтаваў яго абсалютна правільным чынам" гукарэжысёр Аляксандр Геліх, тым самым адкрыўшы свету адзін з найлепшых альбомаў у гісторыі беларускай музыкі. Прынамсі, так лічыць Пукст. Калі б не лічыў, не выдаваў бы.
"Последний альбом" узрывае мозг выбуховай сумессю з дынамічных адценняў, просценькіх мелодый, часам, лялечных аранжыровак і гламурна-эстэтскага псіхадэлічнага панку з джазавымі вакалізамі. І гэта не кажучы пра трапныя глыбінныя тэксты пра каханне і падсвядомую прагу да пакорлівасці. З кожным праслухоўваннем "Последний альбом" прымушае "приползти к себе на спине", таму што без яго робіцца немагчыма. Музыка пласцінкі нібыта ўпіваецца ў скуру і з крывёю ўліваецца ў сэрца як неабходнае рэчыва для разняволенага лунання па-над рэальнасцю.
Відавочна, што Пукст сам кайфуе ў царстве драйву і калматасці "Последнего альбома". Тут ёсць, дзе развярнуцца і выйсці за межы любімых музыкам канцэпцый. Тут не трэба, як гэта было ва "Внутреннем", услухоўвацца ў тэкст, у кожную літару, у кожную паўзу, якія выпіраюць "унутранае" Пукста вонкі. Тут можна не ўслухоўвацца ў тэксты – Сяргей не настойвае, іх проста немагчыма не чуць.
"Последний альбом" ад Pukstband – фенаменальна чыстая праца. Ад яе патыхае дасканаласцю і гармоніяй, нягледзячы на надрыў і адсутнасць адказаў на пытанні. Вось так мусіць гучаць Пукст! Вось так!
Оценка: 10 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.