Виктор Семашко о дебютном альбоме группы "Кальмары": "Што ні песьня – то карцінка з жыцьця правінцыйнага беларускага гарадку, дзе сьцёб становіцца адзіным выратаваньнем, дзе гіранічны сьмех хоць неяк прыкрывае трагедыю й безвыходнасьць".
"Кальмары" – гэта па сутнасьці несур’ёзнае alter ego данельга сур’ёзнага гурту B:N:. Бо Алесь Лютыч тут таксама пастае, як асноўны аўтар музыкі, але ўжо не франтмэн, а бубнач. А словы піша штатны тэкставік B:N: Сяргей Машковіч, ён жа – адзін з двух вакалістаў.
Наяўнасьцю вакальнага дуэту й стылістыкай "хлопчыкі зь Бярозы" няўмольна нагадваюць пазаўчорашняга "Ляпіса Трубяцкога" альбо ўчорашняе "Разьбітае сэрца пацана". Праўда, гаворка "Кальмараў" больш набліжаная да літаратурнае мовы. А іх галоўнымі пэрсанажамі становяцца ахвяры побытавых сварак, дэзарыентаваная моладзь, дваровыя бамбізы, сантэхнікі, чалнакі, бамжы ды выпівохі. Што ні песьня – то карцінка з жыцьця правінцыйнага беларускага гарадку, дзе сьцёб становіцца адзіным выратаваньнем, дзе гіранічны сьмех хоць неяк прыкрывае трагедыю й безвыходнасьць. Зрэшты, узьнятыя ў тэкстах праблемы цалкам характэрныя й для нашае дарагое сталіцы.
Варта адзначыць, што асноўны трэкліст альбома складзены з амаль незасьвечанага матэрыялу. Тры досыць вядомыя рэчы адпраўленыя ў бонусы, хаця ня надта адрозьніваюцца па гучаньні ды тэматыцы. У інструмэнтальным складзе лідуе акардэон, між іншым, вельмі запатрабаваны зараз у рознажанравых складах. Песьні атрымаліся практычна раўназначнымі па моцы ды выразнасьці. Немудрагелістыя, але вострасацыяльныя й нацыянальна-афарбаваныя песьні "Кальмараў" сапраўды добра пойдуць пад піва падчас якога-небудзь оўпэн-эйру, дзе яно будзе дазволенае.
Дарэчы, папулярнае меркаваньне зараз: беларускамоўны рок пад ціскам чорных сьпісаў і ў адсутнасьці пераемнікаў адыходзіць як зьява. Аднак улічваючы хаця б гэты дэбютнік "Кальмараў" і даволі актыўнае студыйнае жыцьцё забароненых грандаў белроку, з тым цяжка пагадзіцца. Хутчэй становіцца ня надта актуальным само паняцьце "рок", а нашая мова, мэнтальнасьць, нацыянальная ідэя, калі хочаце, працягваюць багата рэалізоўвацца ў іншых формах – ад этна ды мэдывалю да трып-хопу ды самага радыкальнага авангарду.
У нармальных варунках музыка можа стаць запатрабаваным і вядомым у сябе на радзіме й па-за яе межамі ў тым выпадку, калі ён будзе не капіяваць чужое, а рабіць нешта цалкам сваё, у тым ліку на сваёй нацыянальнай глебе. Музыка, які паважае сябе, мусіць не падпарадкоўвацца пад распрацаваныя чужымі дзядзькамі стандарты ды шаблёны, а самому іх ствараць. Папросту кажучы, быць унікальным, адзіным такім у сьвеце. І займацца творчасьцю не дзеля самазадавальненьня ці славалюбства, а з адчуваньнем нейкае найвышэйшае місіі, пра дакладны сэнс якой можна нават не здагадвацца, але ведаць, што гэта можаш зьдзейсьніць толькі ты.
Таксама вельмі хочацца, каб нашыя музыкі ўрэшце адклалі абрыдлыя электрагітары ды барабанныя ўсталёўкі й незваротна забыліся на тысячы гадзінаў праслуханае музыкі альбо на сальфэджыа, тыя, хто яго праходзіў. Хочацца, каб творцы здабылі новы сэнс, вынайшлі нейкія свае камбінацыі формы й зьместу, склалі новы альфабэт і лемантар, альбо хаця б зьвярнуліся да тых стыляў, якія незаслужана не набылі распаўсюду ў нас і сьвеце. Самы час распачынаць вынаходзіць музыку з нуля!
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 года – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах также участник группы "Нагуаль". Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).
Комментарии
не хацеу увогуле каментаваць, але ж пасля "музыкi з нуля"...
калi "вынаходзіш музыку з нуля", то й атрымлiваецца у фiнале - НУЛЬ!!!
няма анiякага "новага сэнсу", якi б не абапiрауся на нейкi дослед.
выключэннi нагэтулькi рэдкiя, што няма сэнсу iх згадваць... а можа iх i няма зусiм.
гэта прынамсi тое ж самае, што распачынаць раман, цалкам забыушыся на лексiку i граматыку - у надзеi, што гэта дапаможа быць арыгiнальным.
Ратуйце!
Ратуйце! Iзноу гучаць тыя ж самыя тайтлы, якiя сьведчаць.... аб тым што наша музыка хворая на бясконцы ахла-гумар!!!! Што рабiць? Як адцягнуць ад гэтага сындрому? Няужо вам не прыкра яшчэ ад гэтай "сьпецыфiчнай галiны музычнага мастацтва"?...
Кого спасать?
Спасение утопающих - дело рук самих утопающих. Любое мнение имеет право на существование. Музыка, - не исключение. Любая музыка имеет право на существование, независимо от того нравится она всем или только одному.
О, и я хочу ляпнуть, но без
О, и я хочу ляпнуть, но без пафоса и трудно произносимых слов родного могучего языка.
Вы замечали...Нет, не так.. Вы не замечали... Земфира! Как много в этом звуке для сердца, почек и трахей...Какие у нее были хорошие первые альбомы, и заметьте, все песни на самые популярные аккордовые последовательности. А когда они закончились(а мы знаем, что все хорошее всегда заканчивается), она бросилась в поиски новых гармоний и выпустила то, после чего сказали - исписалась... или как-то так...Даже не знаю кому адресовать этот коммент. У нас когда-то в институте случился спор на предмет: раз есть понятие "жлоб эстетствующий", то должно быть и противоположное, победили отрицающие. Прошло полвека, оказалось, что есть и те и эти(но все фальшивые-искренность даже в этом ушла). Ребята, не надо жлобствовать.
Вот мне искренне не нравится белорусское "наше все" от нрм до тихановича, я их и не слушаю, а нравится мне цыганский джаз и от бессилия я играю хеви.
Помню услышал Кино и как его херили, обвиняя в плагиате в том числе группы The Cure, послушал, ан нет - у Кью красиво...Появилась Нирвана, послушал, сказал, что я все это у кого только не слышал, а оказалось - это прорыв (но спор рассудил сам Кобейн, так что я выиграл)...Господа, сказано в КВН, что в музыке всего 6 нот, будем же терпимее к ноте ля, а также к последним опусам Металлики и ко всей белорусской сцене, будь то Дорофеева, Леша Цуркан или Ляпис Трубецкой, можно подумать, что после Баха кто-то что-то придумал(это я не подумав:)
Группа Кальмары сделала главное - она довела дело до завершения(чтоб было понятно футболистам, которых терпеть не могут в музшколах - до гола, до цели, в отличие от Кержакова и Моцарта со своим Реквиемом) ...