О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Sounduk "Наше время"

 

Виктор Семашко о новом альбоме Sounduk: ""Наше время" стала не проста чарговым "томам", кавалкам інтымнае аўтабіяграфіі, а крокам наперад. Ратацыя гітарыстаў дала свой плён".

Паводле традыцыі вокладка ў "Саўндука" мінімалістычная й цалкам адпавядае зьместу кружэлкі. Першая асацыяцыя, канешне, зь пясочным гадзіньнікам, затым – з жаночай фігурай, потым з замковай шчылінай і далей па Фройду… Графічны элемэнт у чымсьці адпавядае й структуры альбома: вузкая аранжыроўка ў цэнтры ды шырокая па абодва бакі.

"Наше время" стала не проста чарговым "томам" групы Sounduk, кавалкам інтымнае аўтабіяграфіі, а крокам наперад. Ратацыя гітарыстаў дала свой плён. Навабранец Ягор Дзыгун у стане рабіць выразныя сола, каб не заставацца шараговай часткай акампанэмэнту. Адчуваецца й ягоны ўплыў на аранжыроўкі. Ён нават сьпявае (!) ў кампазыцыі, якую Ганна Хітрык напісала не на свой (!) беларускамоўны (!) верш ("СНД"). То бок, шмат чаго ў новым альбоме ўпершыню. Замкнёны матрыярхат "Саўндука" элегантна адчыніўся, і пайшло гэта толькі на карысьць. У альбоме таксама болей, чым раней, клявішаў – дзякуй джазаваму найміту Дзьмітрыю Хаменку. І ўвогуле тут пануе расслаблены ўраўнаважаны настрой, бязь лішніх эмоцыяў, атмасфэра кавярні, дзе вальс можа далікатна зьмяшацца з джазам ("Джальс").

Маюцца й нумары, як кажуць, з шэрагу вон. Да прыкладу, кампазыцыя "Ты" выкананая ў духу старадаўняга рамансу пад фартэпіяна. Сэрца альбома – у гэтай рэчы. Менавіта яна падзяляе праграму на дзьве паловы, дзе ў першай – лёгкая дзявочая лірыка з прыджазаванай мовай, а ў другой – ужо нешта сакральна-гераічнае ад Жаны Д’Арк у рокавым ключы (згадайма два састыкаваныя трохкутнікі на вокладцы). Дарэчы, усю праграму можна было назваць "Ты", бо ў кожнай песьні ідзе асабісты зварот да таямнічага героя, вымалёўваецца быццам ягоны неаднародны партрэт… Хаця мастак заўсёды малюе сам сябе, і таму партрэт часта апынаецца люстэркам. Лепшае наперадзе.

"Рождённые в будущем, живем в настоящем.
Все скоро откроется, но только не сейчас...".

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net