О проекте

Vuraj выдаў першы студыйны альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Фолк-гурт Vuraj прэзэнтаваў на сайце Tuzin.fm свой першы паўнафарматны студыйны альбом "Rajok". Ён быў запісаны ў Брэсце і выдадзены ў Кіеве на сродкі беларусаў Прагі.

– Напачатку Vuraj быў асобным праектам нашага ансамблю Fratrez. Ніхто не думаў, што гэта працягнецца, – распавёў у інтэрвію Tuzin.fm лідар гурта Сяргей Долгушаў. – Спачатку мы гуляліся з фальклорам, не ведаючы асабліва, што гэта за песні. Зараз мы працуем з большым разуменнем сэнсаў, больш грунтоўна… Фактычна мы ствараем свае творы, выкарыстоўваючы народныя спевы як зерне. Гэта можна быць мелодыя ці нават толькі радочак песні. У нас няма мэты асучасніць архаіку.

У адрозненні ад першых двух рэлізаў, "Rajok" – афіцыйна выдадзеная кружэлка, складзеная менавіта са спеваў, а не казак ці інструмэнтальных тэатралізацыяў. Кожны інструмэнт крапатліва запісваўся паасобку. Прычым асноўны матэрыял быў зафіксаваны ў студыі Vozdooh у Брэсце яшчэ ў 2012 годзе.

– Усе песні выдадзеныя ўпершыню. Хаця многія выконваюцца на канцэртах ужо некалькі год і сталі свайго кшталту хітамі. Людзі часта пыталіся, дзе іх паслухаць, – дадае Сяргей Долгушаў. – Тут няма танцулек, акрамя прыджазаванай "Полькі" – адзінага інструмэнтальнага нумару. На альбоме ёсць вельмі глыбінныя песні, напрыклад, "Купальская".

Альбом выдае ўкраінскі лэйбал "Наш фармат". У Кіеве адбудзецца і прэзэнтацыя альбому: Vuraj дадуць чатыры канцэрты запар з 20 да 23 траўня на розных пляцоўках. Там жа можна будзе набыць фізычную версію альбома. У Менску альбом будзе прэзэнтаваны 19 чэрвеня.

Спампаваць альбом на сайце Tuzin.fm

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music

Vuraj

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Напомнило старую белорусскую

+1
0
-1

Напомнило старую белорусскую музыку (Песняры) в современном звучании. Какого-то единого мнения не сложилось

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net