Мінскі рок-гурт "Мутнаевока" скончыў працу над дэбютным альбомам "Пошлы гламур" і выклаў у Інтэрнэт чатыры песні з яго. Прэзентацыя дыска працягвальнікаў традыцый гранджу адбудзецца 6 мая ў клубе "Рэактар".
Запіс альбома быў распачаты 1 ліпеня 2009 года ў студыі PhantomRec з гукарэжысёрам Уладзімірам Яўменчыкам. Большая колькасць матэрыялу была падрыхтавана за тры гады да запісу, некаторыя песні нарадзіліся сёлета. Пад занавес усёй працы ў гурце ў якасці сесійнага музыкі з’явілася клавішніца Аня Турцэвіч, якая ўнесла свой жаночы настрой у некалькі кампазіцый.
"Пошлы гламур – гэта чырвоная пляма на беласнежнай спадніцы вашай каханай; гэта віно за 5 рублёў у бакале з-пад марціні; гэта людскі бруд, якім мы кідаемся адзін у аднаго…Не ўзіраючы на лёгкадумкавы настрой альбому, яго наіўнасць, ён накіраваны на тых, хто скептычна адносіцца да альтэрнатыўнага боку беларускамоўнай сцэны. Палітыка, цяжкі лёс, псеўдапазітыў, танцы на палянцы і г.д. – вось што прыходзіць на думку чалавека, калі ён чуе пра беларускамоўны гурт. "Пошлы гламур" дае права выбіраць..." – кажуць удзельнікі гурта.
Спампаваць чатыры песні можна тут.
Паслухаць гурт на MySpace.
Далучыцца да гурта на "Вконтакте".
Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза.
Фота: Tarantino, "Еўрарадыё"
Последние комментарии
1 час 15 минут назад
3 часа 14 минут назад
3 часа 19 минут назад
4 часа 50 минут назад
5 часов 16 минут назад
9 часов 22 минуты назад
9 часов 44 минуты назад
9 часов 45 минут назад
10 часов 5 минут назад
10 часов 34 минуты назад