О проекте

Drum Ecstasy вандруюць па Беларусі і плануюць выдаць альбом абмежаваным тыражом

 

Галоўныя барабаншчыкі нашай краіны, гурт Drum Ecstasy, пасля двухгадовай паўзы выправіліся ў тур па гарадах Беларусі. Музыкаў чакаюць у Наваполацку, Віцебску, Салігорску, Брэсце, Пінску. Па словах фронтмэна каманды Філіпа Чмыра, пачатак туру выдаўся паспяховым: людзі "набіваюць" залы.

Філіп Чмыр: "Усё ў парадку. Мы вельмі рады. Напрыклад, у Баранавічах быў выдатны поўны клуб, хоць мы там выступалі ўпершыню. Прыемна, што гэты клуб нічым не адрозніваецца ад стандартных еўрапейскіх клубаў ("Жара" – аўт.). Мы спадзяемся, што паўсюль будзе такі добры прыём, бо мы толькі выступілі пакуль у двух гарадах – Гомелі і Баранавічах".

Новую праграму гурта пад назвай "Слухаць гучна" ўжо маглі пачуць мінчукі падчас "Фестывалю іншай культуры", што днямі адбыўся ў "Рэактары". Замежным прыхільнікам "беларускіх барабанераў" давядзецца дачакацца восені – менавіта тады гурт выправіцца ў тур па Расіі, а зімой наведае краіны Еўропы.

Паводле Філіпа Чмыра, новую праграму гурта ў хуткім часе можна будзе паслухаць у інтэрнэце, а ў верасні яна павінна з’явіцца на CD-носьбітах у абмежаваным тыражы.

Філіп Чмыр: "Новыя песні амаль гатовыя. Мы выкладзем іх у бліжэйшыя некалькіх тыдняў на сваім сайце і на партале tut.by таксама. А ў верасні магчыма, што калі нейкая з кампаній захоча выдаць дыск, а мы вядзем перамовы, то абмежаваным тыражом выпусцім дыск. Вельмі абмежаваным".

Наведваць вядомыя і не надта вядомыя еўрапейскія летнія фэсты Drum Ecstasy сёлета не збіраюцца – шмат высілкаў патрабуе праца над новым матэрыялам. Аднак сядзець на месцы музыкам таксама не даводзіцца: толькі што яны вярнуліся з расійскага Іванава, дзе адкрывалі фестываль імя Таркоўскага, а праз дзень ляцяць у Ерэван падтрымліваць аматараў Еўрабачання, якія збяруцца на галоўнай плошчы горада "заўзець" за прадстаўніцу Арменіі на конкурсе ў Осла.

P.S.: У красавіку 2010 гурт выклаў першую частку свайго альбома "Слушать громко" тут.

Тэкст: Маша Лагодзіч
Фота: Tarantino
"Еўрарадыё"

Drum Ecstasy
 

RSS

RSS-материал

читаем и слушаем!

Теперь на нашем сайте можно не только читать о музыке, но и слушать ее в специальном плеере.

полный каталог аудиозаписей

мы рекомендуем

рейтинги

лучшие альбомы 2009 (+аудио)
лучшие альбомы 2008
лучшие альбомы 2007

Территория

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 1 пользователь и 7 гостей.

Пользователи на сайте

  • Женя Новаш
 
 
Developed by Lynxlab.net
Developed by Lynxlab.org