Гурт Vodar прэзэнтаваў свой дэбютны альбом "Дарогі, якія мы выбіраем", у якім паспрабаваў сумясьціць самыя разнастайныя стылі. Свой стыль музыкі вызначаюць як "нэафольк", яны спрабуюць спалучыць клясыку і сучаснасьць, таму тут ёсьць уплывы року, рэгі і нават танга.