О проекте

"Ang-Cho!" – новы альбом "Сямашкі ды Кумпаніі" з уплывам панку (+слухаць/+спампаваць)

 

Інтэрнэт-лэйбл h-a-z-e.org выдаў новы альбом шматаблічнага праекта "Сямашка ды Кумпанія". Асновай для яго стаў запіс канцэрта ў Віцебску, які адбыўся ў эксперыментальным складзе: Віктар Сямашка (духавыя, голас) і Дзяніс Кудраўцаў (гітара, бубны).

За амаль 5 гадоў існаваньня імправізацыйны праект "Віктар Сямашка ды Кумпанія" пасьпеў наведаць з выступамі шмат гарадоў, мястэчак ды вёсачак Беларусі. Калі на канцэртах у Менску склад "Кумпаніі" можа перавышаць дзесятак чалавек, то ваяжы па Радзіме змушаюць да больш кампактных формаў. Падчас леташняга выступу ў Віцебску праект упершыню звузіўся да дуэту ў складзе Віктара Сямашкі і Дзяніса Кудраўцава.

Віктар прызнаецца: "Мы нічога не рыхтавалі загадзя, акром тэкстаў. Я выбраў са сваіх вершаў з большага тыя, што нагадваюць панкаўскія крычалкі. Ужыў і жывёльныя выгукі… "Анг-хо!" – гэта тыповы крык лебедзя-клікуна. А Дзянісу давялося граць на гітары з loop-эфэктам і адначасова голымі рукамі, бяз палачак на зьмешанай электронна-акустычнай барабаннай устаноўцы. Менавіта дзякуючы майму калегу, гэты альбом набыў нязвыклы ў маім выпадку агрэсіўна-рокавы, нават хард-коравы характар. Ды й спэцыфічная атмасфэра лофту "Дзітрых" да таго стымулявала. Памятаю старыя ровэры, шыкоўны электраарган Carousel ды прыбіральню ў стылі "Твін Пікс". Дарэчы, напрыканцы запісу чуваць, як публіка пачынае біць бутэлькі".

Дзеля даведкі. Віктар Сямашка – духавік, былы ўдзельнік гуртоў "Князь Мышкін", "Нагуаль", Mouches a l'orange ды іншых, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, радыёвядоўца. Дзяніс Кудраўцаў жыве пад Менскам у вёсцы Сінія горы, займаецца хатнім гуказапісам, дызайнам і відэаздымкамі, грае ў гуртох Yellow Power і Masque Noir. Дуэт хацеў бы паўтарыць сумеснае музыкаваньне, але пакуль ня ведае дзе. Сямашка тлумачыць: "Так званых "публічных прастораў" стала сапраўды шмат, аднак усе патрабуюць грошай за арэнду залі. Мы да такіх капіталістычных стасункаў не прызвычаіліся, таму, відаць, працягнем граць па дзяржаўных музэях".

Спампаваць (и пры жаданьні заплаціць) можна на сайце Bandcamp.

Текст: пресс-релиз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

ну раз мы вместе ездили туда

+1
0
-1

ну раз мы вместе ездили туда и выступали то и наша ссылочка на память http://hazenetlabel.bandcamp.com/album/not-cold

 

Иногда так надоедают

+1
0
-1

Иногда так надоедают примитивные квадраты с примитивными текстами, что такая музыка, как бальзам на сердце

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net